Выбача́ць ’дараваць, прабачаць’ (Нас., Грыг., Яруш., Шпіл., Касп., Гарэц., Байк. і Некр., Бір. Дзярж., БРС, КТС), выбачэ́нне ’прабачэнне’ (Нас., Яруш., Гарэц., Байк. і Некр., БРС), выбачанне ’літасць’ (Нас.), укр. вибача́ти ’дараваць, прабачаць’, вибачення ’прабачэнне’. З польск. wybaczać ’тс’, wybaczenie ’прабачэнне’, wybaczanie ’тс’, што ў сваю чаргу ад baczyć ’звяртаць увагу, глядзець пільна’. Параўн. палес. выбачиты ’выпусціць з вачэй (з поля зроку)’, г. зн. ’не глядзець, не звяртаць увагі, прабачаць’ (Булг., 194; Брукнер, 10); гл. ба́чыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
запалёны, ‑ая, ‑ае.
1. Хворы на запаленне; прыпухлы, пачырванелы. Запалёны ўчастак цела. □ Віка не зводзіла з бацькі чырвоных, запалёных ад плачу вачэй, крыху здзіўленая і ўражаная, што ён так доўга маўчыць. Шамякін.
2. Узбуджаны, разгарачаны. Запалёны мозг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засты́глы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і застылы. Быльнік па краях адхону, слабенькі, узорысты іней на ім, канаўка побач на поплаве, ледзь-ледзь толькі застыглая. Кулакоўскі. Каменныя львы драмалі. Застыглая ўсмешка не сыходзіла з іх белых вачэй. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брынча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
Разм. Тое, што і брынкаць (у 1 знач.). Я ўсю дарогу не зводжу вачэй з пагнутага парожняга вядра, што брынчыць ззаду на дзедавым возе. Сачанка. Кроплі па даху брынчалі, Бегла дарогі рака. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыдзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выдраць, вырваць усё, многае. Павыдзіраць цвікі са сцен. □ [Рабінка:] — Я .. кожную скібу рукамі перабяру, увесь пырнік пальцамі з зямлі павыдзіраю. Паслядовіч. І рукамі і нагамі пачала адбівацца [жанчына], чалавеку ледзь вачэй не павыдзірала. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́ска, -і, ДМ ма́сцы, мн. -і, ма́сак, ж.
1. Накладка на твар, падобная на звярыную морду або чалавечы твар з выразам для вачэй, а таксама чалавек у такой накладцы.
Навагодняя м.
М. зайца.
2. перан. Прытворства, якое хавае сутнасць каго-, чаго-н.
Прыкрывацца маскай.
3. Злепак з гіпсу, зняты з твару нябожчыка.
Пасмяротная м.
4. Засцерагальная накладка на твар.
Супрацьгазавая м.
5. У касметыцы: слой накладзенага на твар лекавага сродку, крэму і пад.
◊
Скінуць маску — паказаць сваю сапраўдную сутнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзець, дзену, дзенеш, дзене; зак., каго-што (ужываецца з прысл. «дзе», «недзе», «куды», «некуды»).
Разм.
1. Палажыць куды‑н. так, што цяжка знайсці. Куды ты дзеў маю кнігу?
2. Змясціць куды‑н., знайсці для каго‑, чаго‑н. месца, прытулак і пад. — Куды ж вы .. [трусоў] дзенеце? У вальер да ўсіх? Ракітны. [Люба] пачала звязваць лахманы, каб цяпер увечары, без людскіх вачэй, вынесці іх адгэтуль назаўсёды і дзе-небудзь дзець іх. Чорны. // Выкарыстаць, патраціць. Некуды дзець час. Некуды дзець грошы.
•••
Дзець некуды (няма куды) — надта многа.
Некуды (няма куды) вачэй дзець — пра пачуццё сораму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамяні́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які свеціцца праменямі, ад якога ідуць прамені. Зімняе сонейка рэдка калі бывае яркім, прамяністым. Краўчанка. // Поўны святла, ззяння, бляску. За акном разгараецца дзень прамяністы. Панчанка. Зыркаюць прамяністыя агні ў калгасным клубе. Пянкрат. // перан. Поўны радасці, шчасця і пад. Прамяністыя надзеі. Прамяністая будучыня. // перан. Напоўнены ўнутраным ззяннем (пра вочы). Цеплыня выходзіла і ад .. [Марынчынай] рукі, і ад гэтых слоў, і ад прамяністых вачэй. Хадкевіч.
2. Які разыходзіцца праменямі, нагадвае прамені. Жаўтаваты твар з прамяністымі маршчынамі вакол вачэй гаварыў, што нямала гора перанесла кабета. Васілевіч.
3. Спец. Які ўзнікае пры выпраменьванні. Прамяністая цеплыня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кансе́рвы, ‑аў; адз. няма.
1. Прадукты харчавання, спецыяльна апрацаваныя (шляхам варкі, салення, стэрылізацыі) і расфасаваныя ў герметычную тару для доўгатэрміновага захоўвання. Рыбныя кансервы. Малочныя кансервы.
2. Спец. Акуляры, якія служаць для аховы вачэй ад яркага святла, пылу і інш.
[Фр. conserves.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пака́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да паказаць (у 1–8 знач.).
•••
Вачэй не паказваць — не бываць, не з’яўляцца дзе‑н., у каго‑н.
Пальцам (пальцамі) паказваць (тыкаць, тыцкаць) — звяртаць увагу, указваць на таго, хто праявіў сябе з адмоўнага боку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)