груз, ‑у, м.

1. Цяжар, вага. Самалёт падскочыў, вызваліўшыся ад грузу скінутых бомбаў. Шамякін. // Цяжкі прадмет. Начапіць груз на леску. // перан.; чаго. Тое, што гняце, мучыць. І людзі выпростваюць плечы, Скідаюць нявольніцтва груз. Астрэйка.

2. Тавары, паклажа, прызначаныя для перавозкі. Сям-там на пуцях стаялі.. платформы з лесам ды з іншымі грузамі. Лынькоў. Неўзабаве ўвесь нарыхтаваны груз быў перанесены на сані. М. Ткачоў.

•••

Мёртвы груз — пра матэрыяльныя каштоўнасці, якія ляжаць без выкарыстоўвання. Золата мёртвым грузам ляжыць у зямлі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ві́са ’тое, што вісіць’, звычайна ў загадцы гэта ’груша’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), укр. ві́са́вага’, рус. наўг., тамб. виса ’тое, што вісіць; яблык’, арханг. виси ’павекі’, вяц., каз. ви́сы ’валасы’, сіб. ’апоўзіны’, польск. усх. wisa ’тс’, wisza//wisa ’тое, што вісіць (у загадцы)’, балг. виса ’тое, што вісіць’; ’шчака’. Да вісець. Гл. таксама Рудніцкі, 1, 439.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кага́нвага ў студні з жураўлём’, ’саха ў студні з жураўлём’ (ДАБМ), ’вочап у студні з жураўлём’ (драг., Нар. сл.). Гэтыя назвы ўтвараюць кампактны арэал на зах. Палессі. Магчыма, сюды ж адносіцца рус. маск. каган ’жэрдка, якой умацоўваюць снапы або сена на возе’. Такая паралель не дазваляе меркаваць аб вузкалакальным пераносе ад каган, да якога ўзыходзіць каганец (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перава́га ’асаблівасць, якая выгадна адрознівае адно ад аднаго’ (ТСБМ, Гарэц., Нас.), сюды ж у перавагу — гульня (гродз., Нар. словатв.). Ст.-бел. превага (XV ст.) запазычана са ст.-польск. przewaga ’кошт, затраты, перамога’. У выглядзе перавага аформілася, відаць, пазней; формы з пера- зафіксаваны толькі ў вытворных: переваженье, переважити(ся), переважоный (Булыка, Запазыч., 54). Гл. таксама вага́. Сюды ж пераважыць, пераважны і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́жыць ’вымяраць вагу’ і іншыя значэнні (БРС, Мал., Гарэц., Шпіл., Яруш., Грыг., Зн. дыс.), на падставе якіх утварыліся шматлікія лексемы; гл. важыльны, важок, важка, важнік, важное, важыўшчык, важыцца і інш., гл. таксама вага́. Польск. ważyć, чэш. vážiti, в.-луж. wažić, славац. vážit ’тс’. Рус. важить пераважна зах. (Даль, 1, 159–160). Паўдн.-слав. мовы дзеяслова з ж < г не ведаюць. Можна меркаваць, што ўсх.-слав. важыць — запазычанне з зах.-слав. моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наполак ’жалезная лапатачка ў сахі, пры дапамозе якой зямля пры аранні адкідваецца на адзін бок’ (Нас.), ’тып лапаткі над лемяшам’ (Грыг.). Адсылка Насовічам да іншай назвы рэаліі паліца — фактычна дае этымалогію слова, параўн. полка, паліца ’дошка, прымацаваная рабром да сцяны’ (гл.). Наўрад ці сюды наполаквага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 809); хутчэй да папярэдняга слова (гл. напол), тут — ’адна з частак калодкі, расколатай напалову’, параўн. аполак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пава́га ’пачуццё пачцівасці да каго-, чаго-н., выкліканае прызнаннем высокіх якасцей, заслуг, важнасці і г. д.’ (ТСБМ, Нас., Касп.). Ст.-бел. павага (1528 г.). З польск. powaga ’павага, паважнасць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 186). Таксама паважа́ць (ТСБМ, Касп., Шат.) < польск. poważać ’тс’. Як мяркуюць Фасмер (4, 144), Махэк (674), уся група з коранем ‑ваг‑ ва ўсх.-слав. з польск., дзе звязана з нов.-в.-ням. Wageвага’ (гл. яшчэ Брукнер, 598).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жа́дина м. и ж., прост. скна́ра, -ры м. и ж., прагаві́ты, -тага м., прагаві́тая, -тай ж., пра́гны, -нага м., пра́гная, -най ж., хці́вы, -вага м., хці́вая, -вай ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гі́ра1 ’гіра’ (БРС, Шат.), гіра ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. ги́ря (ст.-рус. гыря), укр. ги́ря. Магчыма, запазычанне з усх. моў; гл. агляд у Шанскага, 1, Г, 82 (параўн. таксама Фасмер, 1, 408). Гл. яшчэ гі́ра2.

Гі́ра2 ’валасы, чуб’ (Шат., Сцяц.). Параўн. укр. ги́ря ’коратка астрыжаны’, ’гіра’. Зыходным лічыцца ы́ря ’гіра, вага’ (незразумелага паходжання; агляд версій у Фасмера, 1, 408; Рудніцкі, 1, 619), а ’валасы; коратка астрыжаны’ можа быць метафарай. Параўн. гірка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жывы́, -а́я, -о́е.

1. Такі, які жыве, валодае жыццём; проціл. мёртвы.

Жывая істота.

Жывыя кветкі.

2. Які мае ацносіны да жывёльнага або расліннага свету.

Жывая прырода.

3. Поўны жыццёвай энергіі, сіл; актыўны, дзейны.

Хлопец быў малады, вясёлы, ж.

Ж. тэмперамент.

Жывая работа.

4. Сапраўдны, натуральны, арыгінальны.

Жывая рэчаіснасць.

Паказаць у творы жывых людзей.

Ж. прыклад гераізму.

5. Бойкі, поўны руху, ажыўлены.

Жывая дарога.

6. Выразны, яркі.

Жывая мова рамана.

Ж. паказ падзей.

Жывыя ўспаміны.

7. Які сапраўды існуе, яшчэ не знік.

Жывая граматычная форма.

Жывая літаратурная мова.

8. Які захоўваецца ў памяці, не забываецца.

Старыя будынкі — жывая гісторыя горада.

Жывая вагавага жывой жывёліны (у процілегласць чыстай вазе мяса).

Жывая мова — мова, якой карыстаецца народ.

Жывая сіла (спец.) — людзі, жывёла (у адрозненне ад механізмаў, тэхнікі).

Жывое срэбра — ртуць.

Браць (узяць) за жывое (разм.) — даймаць (даняць) чым-н., расстройваць (расстроіць), прымушаць (прымусіць) нервавацца.

Жывая капейка — пра ўсё, што дае прыбытак, даход.

Жывая крыніца — пра тое, што існуе ў сваім першапачатковым, натуральным стане.

Жывая рана

1) рана, якая яшчэ не зажыла;

2) перан. вострае, нядаўняе гора, пакута.

Жывога месца няма (разм.) — пра вельмі збітага чалавека.

Жывое слова

1) вусная мова ў адрозненне ад пісьмовай;

2) яркая мова, цікавае слова, якое хвалюе слухача.

Жывы труп — пра вельмі слабага, худога, хворага, блізкага да смерці чалавека.

Зачапіць за жывое — усхваляваць, закрануўшы што-н. важнае для каго-н.

На жывую нітку (разм.) — нетрывала, на скорую руку (зрабіць што-н.).

Ні адной жывой душы (разм.) — нікога, ні аднаго чалавека.

Ні жывы ні мёртвы (разм.) — у стане вялікага страху.

|| наз. жы́васць, -і, ж. (да 3, 5 і 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)