Сы́мбаль ’сімвал, знак’ (Адм.), сымбо́ль ’тс’ (Некр. і Байк., Стан.; Беларусіка, 19, 228), ст.-бел. сымболъ ’тс’ (XVII ст.). Гл. сімвал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўкану́ць ’штурхануць’ (асіп., ЛА, 2; Байк. і Некр.) тыўкану́ць ’тс’ (хоцім., ЛА, 2), таўкану́цца ’штурхануць’ (асіп., ЛА, 2). Да наступнага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыгла́баць ’прыбраць да рук’ (Байк. і Некр.). Прэфіксальнае ўтварэнне да гла́баць ’забіраць, рабаваць’ (гл.). Гл. таксама ЕСУМ, 1, 518 (пад глаби́на).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́жыць, прэжць ’пражыць, смажыць’ (Мат. Гом.), прэжчь ’тс’ (Нас.), прэжаны ’пражаны’ (Байк. і Некр.), прэжанка ’пражаная бульба’ (Ян.). Гл. пражыць, прэгчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Псяр ’наглядчык за паляўнічымі сабакамі; сабакар’ (ТСБМ), пся́рнік ’тс’ (Нас., Байк. і Некр.). З польск. psiarz ’тс’, параўн. рус. псарь ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́бак ’набок’ (Байк. і Некр.), ’у бок’ (Нас.), на́‑бак: набак шапачки не носишь? (дзісн., Дзмітр.). З на + бок, гл. бок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ске́псціць ‘схібіць, памыліцца’, ске́псьціцца ‘блажэць, пагаршацца’ (Ласт., Некр. і Байк.), ске́псіцца ‘сапсавацца’ (Касп.), ске́пціцца ‘тс’ (карэліц., Нар. словатв.). Да кепскі, кепска (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скі́нуць ‘зваліць, саштурхнуць уніз’, ‘зняць, распрануць’, ‘заўчасна нарадзіць’, ‘зняць з пасады’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.). Гл. кінуць, кідаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труі́зна ‘труцізна’ (Нас., Некр. і Байк., Ян.), ‘вельмі дрэнны чалавек’ (брагін., З нар. сл.). Вытворнае ад труіць (гл.) па ўзоры труцізна, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыто́хнуць, прыто́хнуцца ’атрымаць тухлы, затхлы пах’ (Нас.), прыто́хлы ’які сапсаваўся ад цяжкага паветра, затхлы’ (Нас., Байк. і Некр.). Відаць, да незафіксаванага о́хнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)