праду́ха, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.

Разм.

1. Адтуліна для выхаду паветра, дыму, пары. — Вось і ўюны таксама шукаюць прадуху, каб падыхаць, значыцца... Ляўданскі.

2. перан. Тое, што дае выхад якім‑н. пачуццям, імкненням і пад. [Харытон:] — А цяпер вось у Булыгавым кутку асеў, а прадухі няма. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праём, ‑а, м.

Адтуліна ў сцяне для акна, дзвярэй і пад. З аднаго пакоя ў другі вялі дзверы, але іх саміх яшчэ не было, толькі праём вызначаў іх будучае месца. Арабей. Калі прачнулася Аксіння, калі адкрыла вочы яна, — убачыла ў праёме акна неба, чыстае і сіняе. Вярцінскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сітаві́на, ‑ы, ж.

1. Спец. Тое, што і сітаватасць (у 1 знач.).

2. Спец. Адтуліна, пустата паміж часцінкамі рэчыва. Сітавіна ў метале. Сітавіна ў пясчаніку.

3. У раслінах — пора. Частку.. фенолу.. [трысцё] спажывае, як бы харчуецца ім, а лішнюю колькасць праз свае сітавіны выпускае ў паветра. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрэ́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Адтуліна ў радужнай абалонцы, праз якую пранікае святло ўнутр вока. У цёмных павялічаных зрэнках свяцілася жудасць. Бядуля. Вочы яго з зелянінкай у зрэнках цяпер, пры няроўным святле лучыны, здаваліся суровымі і калючымі. М. Ткачоў.

•••

Берагчы як зранку вока гл. берагчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпур, ‑а, м.

1. Прасвідраваны ў горным масіве цыліндрычны канал, у які закладваецца зарад выбуховага рэчыва для ўзрыву горнай пароды. Стукаў-пастукваў [дзядок] ад рання да мораку, Выдзеўбаў шнур і засыпаў туды Ладны зарад самаробнага пораху. Лужанін.

2. У металургіі — адтуліна ў горне шахтавай печы, праз якую выпускаюць прадукты плаўлення.

[Ням. Spur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брешь ж.

1. прало́м, -му м., адту́ліна, -ны ж.;

2. воен., перен. брэш, род. брэ́шы ж.;

брешь в бюдже́те брэш у бюджэ́це;

проби́ть брешь (в чём) зрабі́ць (прабі́ць) брэш (у чым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзі́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Невялікая адтуліна, шчыліна, праём у чым-н.

Зацыраваць дзіркі ў шкарпэтках.

Пракруціць дзірку ў дошцы.

2. Пра глухі, далёкі населены пункт (разм.).

3. мн., перан. Тое, што патрабуе выдаткаў.

У гаспадарцы многа дзірак.

(Патрэбна) як у мосце дзірка (разм., іран.) — пра што-н. непатрэбнае.

Дзірка ад абаранка (разм.) — нічога, пустое месца.

|| памянш. дзі́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паса́дачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пасадкі раслін. Пасадачны сезон. // Прызначаны для пасадкі. Пасадачная бульба.

2. Які служыць для пасадкі (у 3 знач.). Пасадачная платформа.

3. Які служыць для пасадкі лятальнага апарата. Пасадачнае поле. Пасадачны знак.

4. Спец. Які мае адносіны да пасадкі дэталей у тэхніцы. Пасадачная адтуліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляток, лёток, літо́к, леток, ляткі́адтуліна ў вуллі для вылету пчол’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Анох., Сцяшк.; драг., бяроз., КЭС; чэрв., рагач., З нар. сл.; слаўг., Нар. сл.; чэрв., Шатал.). Укр. льото́к, рус. лето́к ’тс’. Усх.-слав. утварэнне. Да лятаць, лётаць (гл.). З коранем let‑ утвораны славац. leták, letáč і серб.-харв. лѐто. А макед. леток мае тое ж значэнне, што чэш. і славац. leták ’лістоўка’. Палес. леток ’гарлавіна ўстаўнога ўваходу ў рыбалоўных лавушках’ (Крыв.) — семантычны перанос з ляток, таксама як і новае ’адтуліна ў доменнай печы, праз якую выпускаюць метал або шлак’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жарало́адтуліна (у зямлі, посудзе, дрэве, гармаце)’ (ТСБМ, Нас.), ’крыніца, вірыстае месца на рацэ, вокнішча ў балоце’ (Яшкін). Рус. дыял. же́ре́ло́адтуліна ў розных прадметах’, паўд., зах. ’крыніца’, укр. джерело́ ’крыніца’, польск. źródło, н.-луж. žredło, чэш. zřídlo, славац. žriedlo, žrielo ’тс’, балг. жрело̀, ждрело̀ ’цясніна, крыніца’, серб.-харв. ждрело ’глотка’, ’цясніна’, ’адтуліна’, славен. žrélọадтуліна, выхад з цясніны, рот (жывёлы)’, žeréloадтуліна (у печы, у вулеі)’. Ц.-слав. жрѣло ’голас’, ст.-рус. жрѣло, жрело ’голас’, жерело ’вусце’, ’голас’, ’горла’, ’крыніца’, ’дула’. Зыходная прасл. форма *žerdlo з першасным значэннем ’горла, глотка’, адкуль перанос на геаграфічны аб’ект, адтуліну ў нейкім прадмеце (параўн. ’рот’), а таксама ’голас’. Аналагічнае значэнне маюць балт. словы: ст.-прус. gurcle ’глотка, горла’, літ. gurklỹs ’зоб, адамаў яблык’, ’горла пасудзіны’, дыял. gurklė ’глотка’, лат. gurklis ’глотка, зоб’ (Траўтман, 89–90). І.‑е. корань *g​er‑ ’глытаць, глотка, зяпа’ (Покарны, 1, 474–475). Суфіксацыя мае балта-слав. характар, слав. назвы на ‑lo утварыліся з інструментальным значэннем (SP, 1, 103). Корань прадстаўлены таксама ў жэрці, горла, жарло (гл.). Сучаснае пашырэнне пераносных, у асноўным геаграфічных, значэнняў прасл. *žerdlo можа сведчыць у карысць гіпотэзы аб тым, што перанос адбываўся яшчэ ў прасл. перыяд, што вяло да семантычнага размежавання *gъrdlo і *žerdlo; месца *žьr(d)lo ў гэтай семантычнай групе няясна. На другасны характар прасл. значэння *žerdlo ’крыніца’ ўказваюць і яго суадносіны з koldędźь (гл. Мартынаў, Лекс. взаим., 67). Паводле Курынай (Этымалогія, 1967, 132), першаснае значэнне *žerdlo/*žьrdlo ’бяздонне’; яго першасны характар можна пастуліраваць для некаторых геагр. значэнняў, але не для лексемы ў целым. Курыловіч (L’apophonie, 230) тлумачыць і.-е. апафанічнае адрозненне *žerdlo і *žьrdlo.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)