кветае́д, ‑а, Мдзе, м.

Назва некаторых відаў жукоў, якія кормяцца бутонамі і кветкамі раслін. Яблыневы кветаед.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клауна́да, ‑ы, ДМдзе, ж.

1. Цыркавы нумар з удзелам клоўнаў.

2. перан. Камічная выхадка; выбрык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мурашкае́д, ‑а, Мдзе, м.

Наземнае млекакормячае сямейства сумчатых мурашкаедаў, якое жывіцца галоўным чынам мурашкамі і тэрмітамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакла́ды, ‑аў; адз. паклад, ‑а, Мдзе, м.

Залежы (гл. залеж у 2 знач.). Паклады калійнай солі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начле́жнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Спыняцца дзе‑н. на начлег, начаваць.

2. Пасці коней ноччу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

немезі́да, ‑ы, ДМдзе, ж.

Багіня кары, помсты ў старажытнай грэчаскай міфалогіі. // перан. Адплата, кара, помста.

[Грэч. Némesis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабе́льная, ‑ай, ж.

Аддзяленне, камера на цукровым або васковым заводзе, дзе прабельваюць цукар, воск і васковыя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратэі́ды, ‑аў; адз. пратэід, ‑у, Мдзе, м.

Спец. Складаныя бялкі — злучэнне простых бялкоў з небялковым рэчывам.

[Ад грэч. prōtos — першы і eidos — від.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пчалаво́д, ‑а, Мдзе, м.

Тое, што і пчаляр. [Карн Маеўскі] быў усімі паважаны калгасны пчалавод і сталяр. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыбнагля́д, ‑у, Мдзе, м.

Нагляд за захаваннем правіл рыбалоўства; органы, якія ажыццяўляюць гэты нагляд; рыбалоўны нагляд.