*Мурэй, мурі́й ’дробнае і мяккае сена’ (малар., Нар. лекс.). Да мур2, му́рава (гл.). Аб суфіксе ‑ей (‑эй) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 151.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надворсак ’дворышча’ (навагр., Нар. сл.). Да надворак з цяжка вытлумачальнай устаўкай зычнага с; магчыма, пад уплывам прыметніка дворскі ’дваровы, уласцівы панскаму двару’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́мкаць1 ’камячыць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Гл. ком1.

Ко́мкаць2 ’прагна есці булку, пірог’ (Нар. лекс., Сержп. Грам.). Гл. комшыць, комсаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́хлік ’коклюш’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., З нар. сл., ЭШ, Сцяшк., Бяльк.). Гл. кохаль. Тады кохаль > *кохль > кохлік з памяншальнай суфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кро́мкаць1 ’каркаць (пра крык гругана)’ (Нар. лекс.). Гл. крумкаць.

Кромкаць2 ’выпрошваць’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, кантамінацыя кромкацьі (гл.) і канькаць ’выпрошваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кры́паць1 ’блытаць (ніткі, валасы)’ (Янк. Мат., Сцяшк.). Да крапаць, корпаць. Гл. корпацца.

Кры́паць2 ’пісаць абы-як’ (Нар. лекс.). Гл. крыпаць 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́хан ’невялікая булка, начыненая цыбуляй’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., Шпіл., Нар. сл., Нік. Очерки, Янк. I). Запазычанне з ням. Kuchen ’піражок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́йна (асудж.) ’тоўстая, здаровая жанчына’ (міёр., З нар. сл.), ла́йнік ’гультай, лайдак, хлус’ (Шат.), ’зняважлівае слова на сытага, тоўстага чалавека’ (КЭС, лаг.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жгель ’выклічнік для абазначэння ўдару’ (полац., Нар. лекс., 26), джгель. Відаць, звязаны з жгаць2, джгаць (гл.), хаця і можа разумецца як гукапераймальны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жываво́д ’крыніца’ (саліг., Нар. словатв., 108). Складанне з кампанентаў жыв‑, ‑а‑ (< ‑о‑), вод‑ (вада); параўн. рус. живая вода ’крынічная, праточная вада’. Гл. жываток.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)