Бабёр ’бабёр, бабровае футра’, бабра́к ’бабёр’ (Шат.). Рус. бобр, бобёр, укр. бобе́р, бібр, польск. bóbr, чэш. bóbr, балг. бо́бър, бъ́бър, бе́бер, ст.-серб. bobr і г. д. Прасл. bobrъ, bebrъ, bьbrъ ’бабёр’. Роднаснае літ. bebrùs, bẽbras, bãbras, лат. bębrs, ст.-прус. bebrus, ст.-в.-ням. bibar, лац. fiber, ст.-іран. bawra‑ ’тс’ і г. д. І.‑е. *bhe‑bhru‑ ’карычневы’ (рэдуплікаваная форма), параўн. ст.-інд. babhrúṣ ’карычневы’. Гл. Бернекер, 47; Траўтман, 28–29; Фасмер, 1, 180–181; Слаўскі, 1, 40; Фрэнкель, 38; БЕР, 1, 60; Махэк₂, 59 і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блю́да (БРС, Бяльк.). Ст.-рус. блюдо (памянш. блюдьце), таксама блюды (род. блюдъве), рус. блю́до, укр. блю́до, польск. bluda, ст.-слав. блюдо, блюдъ, серб.-харв. бљу̏до, бљӳда, параўн. і луж. blido ’стол’. Слав. blʼudo (< *bi̯udo). Старое запазычанне з гоц. biuþs ’блюда, міска’. Бернекер, 64; Майе, RS, 7, 29; Брукнер, AfslPh, 42, 142; Праабражэнскі, 1, 31; Фасмер, 1, 178. Не пераконваюць спробы даць славянскую этымалогію (напр., Абнорскі, РФВ, 73, 82 і наст.). Параўн. яшчэ блю́дка (Шат.), блю́дачка, блю́дца (Касп.), блю́дко, блю́дца (Сцяшк. МГ), блю́дзька (Бяльк.), сподак’. Некаторыя з гэтых слоў русізмы (напр., блю́дка, так лічыць Шат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяне́ — род. склон займ. я (Гарэц., ТСБМ). Укр. мене, ст.-рус. мене (рус. меня з XV ст., у якім ‑я ўзнікла пад уплывам р. скл. адз. л. асноў на ‑оСабалеўскі, Лекции, 186; Праабражэнскі (1, 524) бачыць кантамінацыю ст.-рус. мене і старой формы В. скл. мя < прасл. mę‑), славен. mène, серб.-харв. ме́не, макед., балг. мене, ст.-слав. мене. Прасл. mene, якому адпавядаюць ст.-прус. mennei, літ. manę̃s, ст.-інд. máma, авест. mana, ст.-перс. mām. І.‑е. *me (Міклашыч, 188; Бернекер, 2, 36; Голуб-Копечны, 227; Фасмер, 2, 599; Скок, 2, 405–406).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяч, мя́чык, ме́чык ’шар для гульні, зроблены з пругкага матэрыялу’, драг. мнеч, пруж. мʼяч ’тс’ (ТСБМ, Бяльк., Янк. 1, Рам. 8, Сл. ПЗБ, КЭС), ме́чык ’мячык з валовай шэрсці, абшыты панчохай’ (Растарг.). Укр. мʼяч, мняч, рус. мяч, чэш. míč, ст.-чэш. mieć, славен. mȇč, mẹ́čá ’тс’, серб.-харв. меча ’нешта мяккае, мякіш, сярэдзіна’, балг. ме́чка ’хлеб з сырам, спечаны ў выглядзе кулі’. Прасл. měcь ’нешта сціснутае, скамечанае’, утворанае ад mękъ(kъ) ’мягкі’ пры дапамозе суфікса ‑jь (Бернекер, 2, 42; Міклашыч, 189; Фасмер, 3, 32; Махэк₂, 362; Бязлай, 2, 173).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяшэй, мяжэй ’расліна з сям. злакавых, Setaria glauca (L.) P. Beauv.’ (маг., Кіс.). Укр. миші́й, мише́й, рус. мышей, раст. мышай, якія, паводле аўтараў ЕСУМ (3, 470), з’яўляюцца вынікам відазмены тукавай формы муші́й, муши́й, збліжанай з ми́ша ’мыш’. Лексема муші́й (муши́й, муші́йка, муши́ця, му́шка) ’цімафееўка’ і інш., якім у іншых слав. мовах адпавядаюць: чэш. mušec, серб.-харв. му̏хар, ми̏вар, мо̀хар ’брыца, Echinochloa crus galli Roem.’, славен. múšec, múhec ’тс’, звязваюцца з му́ха (яшчэ Мацэнаўэр, Cizí sl., 258), што з’яўляецца другасным. Этымалогія, аднак, няясная (Махэк, Jména, 294; Бязлай, 2, 208; ЕСУМ, 3, 544).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клява́ць ’біць, удараць дзюбай, дзяўбаць’, ’хапаць прынаду (пра рыбу)’ (ТСБМ, Касп., Сл. паўн.-зах., Яруш., Сержп. Пр.), кляваць носам (Юрч. Фраз. 2). Укр. клювати, рус. клевать, ст.-рус. кльвати ’тс’, балг. кълва, макед. колве, серб.-харв. кљу̏вати, славен. kljuváti ’тс’, польск. kluć, klwać, чэш. klvati, славац. kľuvať, kľuť, н.-луж. kluwaś, kluś ’тс’. Гэтыя формы ўзыходзяць да прасл. klьvati ’кляваць’, якое з’яўляецца праславянскай інавацыяй. Бліжэйшая паралель: літ. kliūti ’чапляць’ (Трубачоў, Эт. сл., 10, 83). Іншыя індаеўрапейскія паралелі неверагодныя. Параўн. Ваян, RÉS, 19, 105; Пізані, Paideia, 9, 325; Махэк₂, 260 і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клін1 ’завостраны ўнізе і расшыраны ўверсе кусок дрэва або металу, якім расколваюць або заціскаюць што-небудзь’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах.). Укр. клин, рус. клин, ст.-рус. клинъ, балг. клин, макед. клин, серб.-харв. кли̏н, славен. klìn, польск. klin, чэш. klín, славац. klin, в.-луж. klin, н.-луж. klin ’тс’. Прасл. klinъ да kъl‑inъ, якое ад kolti ’калоць’ (Трубачоў, Эт. сл., 10, 46). Гл. калоць.

Клін2 ’устаўка ў адзенні, прарэх, шырынка’ (Сл. паўн.-зах.). Да клін1. Другаснае значэнне ўзнікла на аснове знешняга падабенства часткі адзення да кліна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кне́я ’лясны гушчар, нетры, пушча’ (Яшк.). Рус. кнея, польск. knieja ’тс’. Трэба адзначыць, што ў іншых славянскіх мовах захавалася толькі ў тапаніміцы (ст.-чэш. Kniejě, серб.-харв. Kneja, славен. Kneja). Традыцыйна лічыцца праславянскім словам: kъněja (Слаўскі, 2, 287) да kъnъ < *kъmn‑ ’пень’. Але, па-першае, словаўтварэнне kъněja (< kъn-ěja) вельмі ненадзейнае, па-другое, само слова kъnь трэба выводзіць з kъmn-; па-трэцяе, семантыка лексемы кнея далёкая ад той, якую бачаць у прасл. къnъ. Таму пытанне аб крыніцы рэальна існуючых беларускіх, рускіх і польскіх слоў патрабуе дадатковых фактаў і аргументаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́рга ’старая жанчына’ (Нас., З нар. сл.). Наўрад ці звязана з рус. карга, корга ’варона’ (насуперак Фасмеру (2, 323) і іншым прыхільнікам гэтай этымалогіі). Карга ’варона’ запазычанне з цюркскіх моў. Гл. карга, у якім адбылася кантамінацыя з корга ’старая’. Больш верагоднай здаецца сувязь з рус. корга ’крывое дрэва, дуга’, якое звязана з рус. коржавый ’скурчаны, зморшчаны’. Параўн. серб.-харв. кржљав ’каравы, чэзлы, змарнелы’, славен. kržljav ’каржакаваты, прысадзісты’ (Міклашыч, 132; Безлай, 2, 105). Тое, што корга ’старая жанчына’ звязваецца са значэннем ’сагнутая’, пацвярджаецца ілюстрацыйным матэрыялам: «Сагнулася як корга» (Нас., 246).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куды́ ’ў якім напрамку?’ (ТСБМ, Нас., Шат., ТС, Сл. паўн.-зах., Яшк., З нар. сл., Грыг., Мал., Касп., Ян.). Укр. куди, рус. куда ’тс’, ст.-слав. кѫдоу, балг. къде, серб.-харв. ку̏д, славен. kód, польск. kędy, чэш. kudy, палаб. vuötkǫd ’адкуль’. Да прасл. kǫdy. Прасл. ot‑kǫdъ ’адкуль’ добра суадносіцца са ст.-прус. is‑quendau ’тс’. Такім чынам, балта-славянскае *kondau можна суаднесці з лац. unde ’адкуль’ (з *kunde, параўн. лац. alicunde, necunde) (параўн. Бернекер, 674; Траўтман, 111; ESSJ Sg, Sv. 2, 371; Тапароў, I–K, 77–79).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)