Вы́селкі (БРС), вы́селак ’выселкі’ (слаўг., Яшк.). Рус. вы́селки. Ад вы́селіць (гл. сяліць) з суф. ‑к‑, ‑ак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вілявы ’завілісты, пакручасты, пятляючы’ (КТС) — прыметнікавае ўтварэнне ад віляць (гл.). Параўн. рус. валаг., арханг. виля́вый ’завілісты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вінагоннік ’вінны завод’ (КТС, К. Чорны). Утворана ад прыметніка вінагонны < рус. виногонный (завод) і суф. ‑нік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарла́ць ’гарланіць’ (Нас.). Рус. дыял. горла́ть, укр. горла́ти ’тс’. Здаецца, усх.-слав. утварэнне ад *gъrdlo ’горла’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гато́ўнасць ’гатоўнасць’ (БРС). Відавочнае запазычанне (як і ўкр. гото́вність) з рус. гото́вность ’тс’ (да готовый, готовить).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Глаўна ’галоўнае’ (Сл. паўн.-зах.: «глаўна, каб ты…»). Запазычанне з рус. гла́вное ’тс’ (Сл. паўн.-зах.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наброхацца (набрахацца) ’напіцца’ (мсцісл., З нар. сл., Юрч. Фр. 1), рус. набрехаться ’наесціся, напіцца’. Гл. брахаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Налі́шно ’асабіста’ (Мядзв.). Параўн. рус. палично ’тс’, з на лицо, г. зн. ’быць прадстаўленне самой асобай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лобан ’лабасты чалавек’. (ТС). Укр. лоба́нь ’тс’. Да лоб 1 (гл.). Рус. лоба́н мае іншую семантыку.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лядошна ’гідка, брыдка, агідна’ (Бяльк.). У выніку кантамінацыі з ляда́ік і рус. тошна, аднолькавых па значэнню.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)