Баю́р ’гурба снегу’ (зах.-палес., Талстой, Геогр., 233). Асцярожна можна параўнаць з укр. (праўда, не вельмі добра дакументаваным словам) баю́ра ’пагорак’ (Піскуноў, Словарь). Слова няяснага паходжання. Талстой, там жа, з запытаннем, вылучае дзве магчымасці тлумачэння: 1) энантыёсемія па прынцыпу ’верх’ ⟷ ’ніз’ (параўн. зах.-палес. баю́ра ’штучная яма’); 2) нейкая сувязь (запазычанне) з тур. bayır ’узгорак, пагорак’ (што дало, дарэчы, байра́к, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блю́зка ’блузка’ (Сцяшк. МГ, Шат., Жд., Сакал., Інстр. I, Тарнацкі, Studia). Укр. блю́за, блю́зка. Запазычанне з польск. bluza, bluzka (параўн.: «blúzka… przyszła z Mazowsza…»Тарнацкі, Studia, 21), а гэта з франц. blouse (Варш. сл., 1, 169). Рудніцкі (151) выводзіць прама з ням. Bluse, што вельмі няпэўна. Бел. блу́зка, рус. блу́зка, блу́за з франц. або ням. (гл. Фасмер, 1, 177; Шанскі, 1, Б, 145).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бот ’від абутку’. Рус. бо́ты (з XV ст.) ’боты, від абутку’, укр. бот. Запазычанне з ст.-польск. bot (польск. but). Брукнер, KZ, 48, 175 і наст.; Брукнер, 50; Слаўскі, 1, 51; Рудніцкі, 183 (польск. слова < франц. botte, Слаўскі, там жа, або лац. botta, Брукнер, 50). Гл. таксама Кюнэ, Poln., 45; Вахрас, Наим. об., 73; Сцяц., Нар., 147–148; Булыка, Запазыч., 47.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мадэль ’макет чаго-небудзь’, ’узорны экземпляр новага вырабу’, ’тып, марка, узор канструкцыі’, ’схема з’явы або фізічнага аб’екта’ (ТСБМ). Запазычана з рус. модель < ням. Modelle < франц. modèle < італ. modello, якое з’яўляецца памяншальнай формай modo < лац. modus ’спосаб’, ’мера’. Магчыма і другаснае запазычанне (XX ст.) з рус. мовы (гл. Фасмер, 2, 636; Махэк₂, 371; Голуб-Ліер, 318; Брукнер, 342). Параўн. таксама мо́дэль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́рба1 ’ручка, якой прыводзяць у рух што-небудзь’ (ТСБМ, Нар. словатв.). Ням. Kurbe ’тс’ (там жа, 714), ’вялікі свердзел’ (Сцяшк.). Укр. корба ’тс’. Запазычанне праз польск. korba ’тс’ з ням. Kurbe ’тс’ (Слаўскі, 2, 474).

Ко́рба2 ’прылада ў студні’ (Жд. 2). Параўн. кольба (гл.). У гэтым спецыфічным значэнні запазычана праз польскую мову з с.-в.-ням. kurbe ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіндзю́к ’страўнік’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Чач., Янк. II, Шат., Мядзв., Касп., Сержп. Грам., Сцяшк., Мат. Гом., Маш., Мат. АС, Жд. 3, Бяльк.), ’начынены кашай або мясам страўнік’ (Сл. паўн.-зах., Нік. Очерки, Нар. словатв., Маш., Шн., Малч.). Гл. кендзюх. Укр. кендюх. Польск. kindziuk запазычанне з беларускай або ўкраінскай мовы. Першакрыніца тур. kindik ’пуп’ (Супрун, Тюркизмы, 76–77; ЕСУМ, 2, 423).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дрот ’дрот’ (БРС, Байк. і Некр., Сцяшк., Нас., Касп., Шат., Бяльк. і інш.). Ужо ў ст.-бел. дротъ ’тс’ (з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 102). Укр. дріт, рус. дыял. дрот. Запазычанне з польск. drót, drut ’тс’ (а гэта з ням. Draht, с.-в.-ням. drât). Фасмер, 1, 542; Брукнер, 95; Кюнэ, Poln., 51; Бернекер, 1, 221; Слаўскі, 1, 170.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дрыль ’дрыль’ (БРС, Сл. паўн.-зах.), ’лобзік’ (Шат.). Рус. дрель (старое таксама дриль). Фасмер (1, 537) прымае запазычанне з гал. drilboor або ням. Drillbohrer ’тс’. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 190) мяркуе, што трэба дапусціць пры запазычанні польск. пасрэдніцтва (польск. dryl, drel). Дадатковым аргументам тут, паводле Шанскага, можа быць напісанне ў Даля дриль, дрыль (апошняе можа ўказваць на польск. dryl).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэ́раш ’конь пэўнай масці’ (БРС), дэ́раш, дэ́рэш ’конь любой масці з прымессю іншага колеру’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Кюнэ (Poln., 51), запазычанне з польск. deresz ’тс’ (< венг. deres; аб польск. слове Брукнер, 87). Сюды і ге́раш ’дэраш (масць каня)’ (Сл. паўн.-зах.) < дʼераш (з менай дʼ > гʼ пры палатальным вымаўленні гука «д»). Гл. яшчэ Слаўскі, 1, 144; MESz, 1, 619.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэфе́кт ’дэфект’ (БРС). У гэтым значэнні вядома ў ст.-бел. мове з XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч.). Аднак няясна, ці сучаснае бел. слова працягвае ст.-бел. традыцыю (якая, паводле Булыкі, там жа, асноўваецца на запазычанні з польск. defekt (< лац.), ці гэта (як і рус. дефе́кт) запазычанне з ням. Defekt (< лац.). Параўн. Фасмер, 1, 509; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 94.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)