пісьмо́ўнік, ‑а, м.
Гіст.
1. Зборнік узораў пісьмаў рознага зместу.
2. У 18 ст. — кніга, даведнік для самаадукацыі па мове і літаратуры. Чалавечак глядзеў на яго [Алеся] звысоку, нібы гэта ён, Алесь, гандляваў усімі гэтымі пісьмоўнікамі, старымі календарамі і разрозненымі падшыўкамі «Северной пчелы». Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
правалачы́, ‑лаку, ‑лачэш, ‑лачэ; ‑лачом, ‑лачаце, ‑лакуць; пр. правалок, ‑лакла, ‑лакло; заг. правалачы; зак., каго-што.
Разм.
1. Працягнуць волакам. [Іван] правалок нагу па траве, стараючыся ступіць як мага натуральней, але гэта яму не дужа ўдалося. Быкаў.
2. Зацягнуць (нітку ў вушка іголкі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́давацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; незак.
Адчуваць радасць; праяўляць радасць, быць у радасным, вясёлым настроі. Радавацца поспеху. □ [Лабановіч] радаваўся, калі бачыў шнуры добрай збажыны ці бульбы. Колас. — Вось гэта сіла! — радаваліся байцы, сочачы за танкамі. Мележ. Горад, напоўнены новым працоўным днём, радаваўся, смяяўся, спяваў. Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Зрабіць вялікім па аб’ёму, памеру. — Хочаш мець нешта накшталт рабочага кабінета, — усміхнуўся Арцём Паўлавіч. — Я табе ў сваім з прыемнасцю куток аддаў бы, гэта мой папярэднік разбухаў такі вялікі. Шахавец.
разбуха́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да разбухнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздурэ́цца, ‑эюся, ‑эешся, ‑эецца; зак.
Разм. Пачаць моцна дурэць. [Шура:] — Ой, раздурэўся нешта дзядзька! Нябось скажу цётцы. Крапіва. Галоўкі ледзь не на паўметра ўзвышаліся над мяккімі крэсламі, і можна было падумаць, што гэта і ёсць дзеці: раздурэліся і паўзлазілі з нагамі на сядзенне. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размякчы́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Зрабіць мяккім. Размякчыць пластылін. Размякчыць смалу.
2. перан. Прывесці ў стан расчуленасці, зрабіць ласкавым, добрым. Пісьмо было поўна ласкавых слоў і гэта таксама было новым для Зынгі, размякчыла яго, зрабіла падобным да дзіцяці... Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раска́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. каго-што. Катаць, вазіць каго‑, што‑н. Што ты яго раскатваеш?
2. Разм. Тое, што і раскатвацца 1. Што гэта будзе, калі кожны возьмецца раскатваць, куды яму ўздумаецца. Аднаму па дзяцей пад’ехаць, другому на кірмаш. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раста́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які падтаў, растаў пад уздзеяннем цяпла. Доўга хадзілі рудабельцы па пуцях, хлюпаючы па расталым снезе. Грахоўскі.
2. Які ўтварыўся ад раставання. Было гэта ранняй вясной, калі снег размяк і вакол журчалі мутныя і імклівыя ручаіны расталай вады. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́пацца, ‑аецца; незак.
Разм. Трэскацца, лопацца. [Паліна], такая маленькая, працуе там, на перамычцы, дзе раве сівер, ад якога рэпаюцца вусны і робіцца задубелым і непрыгожым твар. Савіцкі. Гэта рэпаецца спелы Жоўты струк, тугі і поўны, І на свет выходзіць белы Зіхатлівы твар бавоўны. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
севазваро́т, ‑у, М ‑роце, м.
Сістэма паляводства з паслядоўным, перыядычным чаргаваннем пасяўных культур на адным і тым жа полі. Ён [Лемяшэвіч] сам раней меў не надта глыбокае ўяўленне аб севазвароце і, колькі ні чытаў пра гэта, ніяк не мог запомніць чаргаванне культур. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)