радавацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; незак.

Адчуваць радасць; праяўляць радасць, быць у радасным, вясёлым настроі. Радавацца поспеху. ▪ [Лабановіч] радаваўся, калі бачыў шнуры добрай збажыны ці бульбы. Колас. — Вось гэта сіла! — радаваліся байцы, сочачы за танкамі. Мележ. Горад, напоўнены новым працоўным днём, радаваўся, смяяўся, спяваў. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)