нажны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да нагі (у 1 знач.). // Прызначаны для ног. Негр-гігант згінае на рэйках бранзалеты нажных кайданоў, я вызваляюся з жалезных путаў. Дамашэвіч. // Які прыводзяцца ў дзеянне нагой, нагамі. Нажная швейная машына. Нажны тормаз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́ры, ‑аў; адз. няма.

Насціл з дошак, прызначаны для спання, які знаходзіцца на пэўнай вышыні над падлогай або зямлёй. У палатцы паабапал праходу былі зроблены суцэльныя нары. Пальчэўскі. На двух’ярусных нарах ўзвышаліся туга пабітыя сеннікі, засланым байкавымі коўдрамі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

но́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ноты ​1 (у 1, 3 знач.). Нотны сшытак. Нотны магазін. // Прызначаны для нот ​1 (у 1 знач.). Нотная папера. // Які з’яўляецца нотай ​1 (у 1 знач.). Нотны знак.

•••

Нотная азбука гл. азбука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сейсмі́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з ваганнямі зямной кары пры землетрасенні. Сейсмічныя хвалі. Сейсмічныя з’явы. // Такі, дзе часта адбываюцца землетрасенні, якому ўласцівы землетрасенні (пра раён, вобласць). Сейсмічныя зоны. // Прызначаны для рэгістрацыі і вывучэння ваганняў зямной паверхні. Сейсмічная станцыя. Сейсмічныя карты.

[Ад грэч. seismós — ваганне. землетрасенне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стае́нны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны для выезду, на якім не працуюць (пра каня). Зрэдку праносіліся памешчыцкія карэты, запрэжаныя ў тройкі або чацвёркі стаенных коней. Гартны. Стаенны прыгажун захроп, шырока растапырыўшы ноздры, павёў вушамі і пачаў грабці нагою зямлю. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чатырохразо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які чатыры разы быў, паўтараўся. // Які чатыры разы дамагаўся чаго‑н., атрымліваў што‑н. Чатырохразовы чэмпіён. // Прызначаны на чатыры разы, сапраўдны на чатыры разы. Чатырохразовы пропуск. // Які адбываецца чатыры разы, разлічаны на чатыры разы. Чатырохразовае харчаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

энергеты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з энергетыкай, з атрыманнем і выкарыстаннем энергіі. Энергетычныя крыніцы. Энергетычныя рэсурсы. // Прызначаны для атрымання якой‑н. энергіі. Энергетычнае паліва. Энергетычны вугаль.

2. Які мае адносіны да энергіі (у 1 знач.). Энергетычная база сельскай гаспадаркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ветравы́ (прым.) ’які мае адносіны да ветру’; ’прызначаны для аховы ад ветру’; ’такі, у якім вецер з’яўляецца рухаючай сілай’ (КТС, БРС). Укр. ві́трів ’які належыць да ветру’, вітровий ’які мае адносіны да ветру’, рус. смал. ветровой ’ветравы дух, які суправаджаецца ветрам’, ве́тровый, ветро́вый ’схільны да ўздзеяння ветру’, пск. ветрово́й ’ветраны (млын)’, рус. ветрово́й, ветро́вый (парень) ’легкадумны’, польск. wiatrowy ’звязаны з ветрам’; ’выкліканы ветрам’; ’такі, у якім рухаючая сіла — вецер’, н.-луж. wětšowy, wětšowaty, в.-луж. wětrowy ’ветравы, ветраны’, чэш. vštrový, славац. vetrový ’звязаны з ветрам’. Паўночнаславянскае ўтварэнне ад větr‑ і суф. ‑ovъ. У паўднёваславянскіх мовах (як і ў н.-луж.) да гэтага суфікса дадаюцца іншыя: славен. vẹtrǫ́ven, vetrovít, серб.-харв. ветро̀вит, ве̏трован, макед. ветровит, балг. ветровен, ветровит.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лоўкі ’спрытны, умелы, добры, якасны’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), ’зручны, ёмкі, выгодны’ (Яруш., Выг.), ’прыгожы’ (маз., лун., пін., Сл. Брэс., З нар. сл.), ловак ’спрытны (чалавек)’, ’зручны (пра рэч)’ (Шат.), лоўчы ’здатны, спрытны’ (ТС), лоўка ’добра (аб здароўі)’ (Ян.), ’зручна, умела, удала’ (Сл. ПЗБ), ’спрытна, прыгожа’ (Бяльк., Касп., Шат.), лаўчэй ’лепш, зручней, прыдатней’ (Юрч., Шат., Мат. Янк.; нясв., Жд. 2). Прасл. lovъkъ (параўн. харв. lȍvak ’які адносіцца да lov ’лоў’). Параўн. літ. lavùs ’лоўкі, кемлівы, хітры’ (Фасмер, 2, 509). Прыметнік, утвораны ад дэвербатыўнага кораня lov‑ (Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 377). Да ловы (гл.). Сюды ж лоўчы ’егер, ляснічы, старэйшы паляўнічы’, ’прывучаны, прызначаны для лоўлі’ (Гарэц., Грыг., Др.-Падб., Касп., Жд. 2, ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сві́ран ‘халодны будынак, прызначаны для захоўвання збожжа, мукі і іншых прадуктаў, а таксама рэчаў і пад.’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.), сві́ран, свіро́н, све́ран, сві́рнік, свы́ран, св́ірань, све́рэнь, свірн ‘тс’ (Сл. ПЗБ, ДАБМ), ст.-бел. свирен, свѣрон ‘тс’ (1499). Укр. сві́рон, рус. зах. свирён, сви́рон, пск. сви́рна, польск. усх. świren, świrnia ‘тс’. Запазычанне з літ. svìrna ‘гаспадарчае памяшканне, клець’, svir̃nas ‘тс’; гл. Карскі, Белорусы, 135, Труды, 396–397; Брукнер, 537. Магчымасць польскага пасрэдніцтва для часткі форм (польск. ‑ier‑ < ‑ir‑) ставіцца пад сумненне, параўн. польск. świronek ‘тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 55). Адносна канкурэнцыі назваў клець і свіран гл. падрабязна Анікін, Опыт, 273. Агляд праблематыкі і літ-ры гл. яшчэ Лаўчутэ, Балтизмы, 22.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)