Скамы́ ‘драўляныя ціскі (выціскаць мёд)’ (іўеў., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), ‘тое, чым адціскаюць сыр’ (Інстр. 1). Нульсуфіксальны дэрыват ад *скаміць (гл. аскома), якое да прасл. *skomiti, што звязана чаргаваннем галосных з *ščemiti, гл. шчаміць. Не выключана захаванне архаічнай семантыкі ‘прышчэмліваць’, адкуль потым развіліся пераносныя значэнні, якія ўказваюць толькі на чалавечыя адчуванні. Параўн. скем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дапаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. дапоўз, ‑паўзла, ‑ло; зак.
1. Паўзучы, дасягнуць якога‑н. месца. Поўз [Міхась] на руках, з параненай нагой, толькі ў бялізне. Моўчкі дапоўз да ракі і, не могучы больш, пакаціўся зверху на лёд. Брыль. // перан. Паступова дайсці, пашырыцца да якога‑н. месца. Пад поўнач у некаторыя хаты дапаўзла нясмелая чутка, што «тут начуюць два бальшавікі». Чорны.
2. Разм. Марудна або з цяжкасцю дайсці, даехаць куды‑н. Толькі праз тыдн[і] два цягнік дапоўз ад Масквы да Мінска. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгразі́ць, ‑гражу, ‑грозіш, ‑грозіць; зак.
З пагрозай папярэдзіць аб чым‑н., паабяцаць зрабіць што‑н. непрыемнае. Прыгразіць судом. □ Косцік ніяк не хацеў абуваць важкіх чаравікаў — прывык бегаць босыя. Ды сястра прыгразіла, што не возьме яго, і хлопчык паслухмяна абуўся. Даніленка. Лявонка ад страху замірае, бо маці толькі што прыгразіла яму дзедам Запрудам, які можа яго забраць. Асіпенка. // Зрабіць пагражальны жэст, рух. — Падлогу запэцкаеш, хіба не бачыш, толькі што памылі, — Паліна Антонаўка прыгразіла яму пальцам і зачыніла дзверы на зашчапку. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узя́цца, вазьмуся, возьмешся, возьмецца; пр. узяўся, узялася, ‑лося; заг. вазьміся.
Зак. да брацца.
•••
Адкуль (толькі) ногі ўзяліся; дзе (толькі) ногі ўзяліся гл. нага.
Узяцца за галаву — тое, што і брацца за галаву (гл. брацца).
Узяцца за гуж — тое, што і брацца за гуж (гл. брацца).
Узяцца за розум — тое, што і брацца за розум (гл. брацца).
Узяцца ўчубкі — а) учапіцца адзін аднаму ў валасы, пер’е. Верабейчыкі, як дзеці, дурэюць, чырыкаюць, а часамі і ўчубкі возьмуцца. Колас; б) пачаць бурна спрачацца з кім‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бухто́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Разм. Настройваць, узнімаць каго‑н. на якія‑н. дзеянні; падбухторваць, баламуціць. [Рыль:] — Я згодзен, толькі не ведаю, што дзядзька надумаўся. — [Талаш:] — Народ збіраць, бухторыць яго на вялікае рушэнне супраць катаў, гвалтаўнікоў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
верхаві́на, ‑ы, ж.
1. Верхняя частка чаго‑н. Верхавіна дрэва. □ Сонца ўзышло, але прамені яго асвятлялі пакуль што толькі верхавіны ліп. Брыль.
2. перан. Разм. Найбольш уплывовая, кіруючая частка грамадства, саслоўя, арганізацыі; вярхі. Пануючая верхавіна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
граб, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Лісцевае дрэва або куст сямейства ляшчынавых з гладкай шэрай карой (расце ў Заходняй Еўропе і паўднёвазаходняй частцы СССР).
2. ‑у, толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Аглоблі з грабу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гумаля́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Уст. Гума 1, рызіна. Мяч з гумалястыкі. □ Разам з гэтымі прыпасамі ляжаў мячык і чалавек з гумалястыкі, у якога трэба было толькі дзьмухнуць, каб ён загукаў, як жывы. Колас.
[Ням. Gummielastikum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зава́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Разм.
1. Загана, недахоп. Гэта толькі мы адны патрапілі, Не хаваючы сваіх завад, Дыктаваць папраўкі геаграфіі І наноў гісторыю каваць. Лужанін.
2. Перашкода. Слабаму жывату і вада — завада. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збале́лы, ‑ая, ‑ае.
Змучаны болем, пакутамі. Памалу ў збалелае цела вярталася ранейшая сіла. С. Александровіч. І толькі яму [Леаніду] аднаму Васіль мог бы смела паглядзець у вочы, выказаць усё, што агнём пякло яго збалелае сэрца. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)