цемнаво́кі, ‑ая, ‑ае.
Які мае цёмныя вочы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чатырохво́севы, ‑ая, ‑ае.
Які мае чатыры восі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чатырохстаро́нні, ‑яя, ‑яе.
Які мае чатыры стараны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
педагагі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае выхаваўчае значэнне, адпавядае правілам педагогікі. Педагагічны ўчынак. Педагагічны рост.
2. Які мае адносіны да педагога. Педагагічныя кадры. Педагагічны савет школы. Педагагічная дзейнасць. // Прызначаны для падрыхтоўкі педагогаў. Педагагічныя навучальныя ўстановы.
3. Які мае адносіны да педагогікі. Педагагічная літаратура.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́мявы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да семя (у 1 знач.), заключае ў сабе семя. Семявыя каробачкі.
2. Які мае адносіны да семя (у 3 знач.). Семявы канацік. // Які выпрацоўвае або мае ў сабе семя (у 3 знач.). Семявыя залозы. Семявая вадкасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрэ́лачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да стрэлкі (у 1 знач.), з’яўляецца стрэлкай. Стрэлачны паказальнік. // Забяспечаны стрэлкай-паказальнікам. Стрэлачны тэлеграф.
2. Які мае адносіны да стрэлкі (у 3 знач.). Стрэлачны ліхтар. Стрэлачны рычаг. // Які мае адносіны да абслугоўвання стрэлкі (стрэлам). Стрэлачны пост.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаравы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да шара (у 1 знач.). Шаравая паверхня. // Які мае форму шара; шарападобны. Шаравая маланка. Шаравыя міны.
2. Які мае ў сваёй будове, канструкцыі шарападобныя часткі. Шаравы клапан. □ Шаравыя млыны таксама мяняць трэба на больш моцныя. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Караго́д, рус. корогод, укр. корогод. Варыянты ад харавод (рус. хоровод, якое да хор (< грэч. χορός ’групавы танец’) і вадзіць. Змена ‑х‑ на ‑к‑ і ‑в‑ на ‑г‑ не мае тлумачэння (Фасмер, 2, 332–333).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
атлеты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да атлетыкі. Атлетычныя практыкаванні.
2. Які мае дачыненне да атлета; уласцівы атлету. Атлетычны склад. Атлетычныя плечы. Атлетычны выгляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
а́нкерны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да анкера (у 1 знач.). Анкерны ход.
2. Які мае адносіны да анкера (у 2 знач.). Анкерны болт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)