Дыплама́т ’дыпламат’ (БРС). Рус. диплома́т, укр. диплома́т. Паводле Фасмера (1, 515), запазычанне з ням. Diplomat, франц. diplomate або польск. dyplomata (параўн. рус. старое дипломата). Шанскі (1, Д, Е, Ж, 125) лічыць, што крыніцай запазычання з’яўляецца франц. diplomate. Таксама з франц. (магчыма, праз ням. Diplomatie) запазычаны бел. дыплама́тыя, рус. диплома́тия, укр. диплома́тія (франц. diplomatie). Шанскі, там жа, 126.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дысерта́цыя ’дысертацыя’ (БРС). Рус. диссерта́ция, укр. дисерта́ція. Запазычанне з рус., дзе гэта лексема ўзята з польск. dysertacja або ням. Dissertation (першакрыніца — лац. dissertātio ’даследаванне’). Гл. Фасмер, 1, 516; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 134. З рус. мовы запазычаны і бел. дысерта́нт, укр. дисерта́нт (< рус. диссерта́нт; гэта новаўтварэнне да диссерта́ция; адзначаецца з 1927 г.). Гл. Шанскі, там жа, 134.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыхце́ць1 ’пахнуць’ (БРС, Сл. паўн.-зах.), ’смярдзець’ (Сл. паўн.-зах.). Паходзіць з прасл. *dyxъtěti (дзеяслоў з экспрэсіўнай суфіксацыяй ‑ъtěti, роднасны *dyxati ’дыхаць’). Параўн. укр. дихті́ти, чэш. dychtěti, балг. дихтя́ (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 200).

Дыхце́ць2 ’уздувацца; няшчыльна прылягаць’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. мяркуе, што гэта запазычанне з літ. diktė́ti ’набракаць, набрыньваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Злі́гла цёпла’ (Сцяшк.). Параўн. укр. зли́г(ну)ти ’паменшыцца (пра мароз)’ (Грынч.). Прыслоўе ад элавага дзеепрыметніка да дзеяслова *злігнуць ’пацяпле́ць’. Верагодна, звязана з льга, лёгкі (гл.) з чаргаваннем галоснага: з‑ліг‑ну‑ць. Сувязь з балт. формамі (пра якую гл. адліга) можа быць генетычнай, а не сведчыць пра запазычанне насуперак Лаўчутэ, Сл. балт., 18 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паня́ць ’тое ж, што і зразумець’ (ТСБМ), ’абучыцца добра якому-н. рамяству; заліваць вадою; уступіць у шлюб’ (Нас.), ’заліць вадою; зразумець’ (Бяльк., Юрч.), ’зразумець, злавіць, знайсці’ (Сл. ПЗБ), поня́ць ’злавіць’ (ТС), поня́цца ’узяцца; набрацца, пакрыцца, праявіцца’ (ТС). Дэрыват з прыстаўкай po‑ ад прасл. jęti з устаўным н. Гл. узяць. Значэнне ’зразумець’ — семантычнае запазычанне з рус. понять ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прадме́т ’канкрэтная матэрыяльная з’ява, рэч’, ’з’ява рэчаіснасці’, ’вучэбная дысцыпліна’ (ТСБМ). Праз рус. предмет ’тс’ з польск. przedmiot ’тс’, якое ў сваю чаргу калькіруе лац. objectum: паводле Векслера (Гіст., 151), непасрэднае запазычанне з польскай. Можна дапусціць абодва шляхі запазычання, пра што, мажліва, сведчыць розны націск і адрозненні ў семантыцы, параўн. пре́дміт ’прадмет’ і прідме́т, прядме́т ’рэч, прадмет’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуцалава́ты ’круглатвары, з тоўстым, шырокім тварам’ (Скарбы, Чэрн.), ’з адвіслымі шчокамі’ (слонім., Нар. лекс.), пуцалаваты ’мардаты’ (Сцяц.), пуцалаваценькі ’пухленькі’ (астрав., Сл. ПЗБ), параўн. польск. pucołowaty ’з тоўстымі шчокамі’, паводле Банькоўскага (2, 963), ад ст.-польск. дыял. pucoł, адлюстраванага ў анамастычных назвах. Да пу́ца ’морда’, пу́цы ’шчокі’ (гл.); пытанне пра запазычанне застаецца нявырашаным, параўн. і пуцайла ’таўстаморды чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сканда́л ‘непрыстойная падзея’, ‘сварка з крыкам, бойкай’ (ТСБМ, Ласт., Др.-Падб.). Запазычанне з заходнееўрапейскіх моў, параўн. ням. Skandal, франц. scandale, якія ад лац. scandalum ‘непрыстойнасць, непрыстойныя паводзіны’, магчыма, праз рускае ці польскае пасрэдніцтва. Ст.-слав. сканъдалъ, сканъдѣлъ ‘пастка, сетка’, ‘спакуса’, ц.-слав. скандалъ ‘спакуса’ непасрэдна з грэч. σκάνδαλον ‘пастка’ (Праабражэнскі, 2, 294; Фасмер 3, 632; ЕСУМ, 5, 264).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суб’е́кт ’дзейная асоба; асоба або арганізацыя з акрэсленымі правамі і абавязкамі; дзейнік’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’кожная асоба або рэч, пра якія гаворыцца’ (Ласт.). Ст.-бел. субъектумъ ’суб’ект’ (1722 г.) — непасрэднае запазычанне з лац. subjectum (Булыка, Запазыч., 311). Сучасныя формы, хутчэй за ўсё, запазычаны праз польск. subiekt або рус. субъектпольск., гл. Віткоўскі, Słownik, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сэ́ндзіць ’абгаворваць, пляткарыць’ (Барад.), ’займацца балбатнёй, плявузгаць’ (Юрч. Вытв.), вытворны наз. сэ́нда ’чалавек, які заўсёды гаворыць многа небыліц’ (глус., Янк. Мат.). Запазычана са старога польск. sędzić, сучаснае sądzić ’меркаваць, думаць, сцвярджаць; выносіць прысуд; крытыкаваць’, сюды ж больш новае запазычанне сэ́ндзя ’суддзя’, ’хто можа крытычна разважаць, быць сведкам’, ’хто абгаворвае, перасуджвае’ (Сл. ПЗБ), з польск. sędzia ’суддзя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)