Дзя́цел ’дзяцел’. Параўн. рус. дя́тел, укр. дя́тел, польск. dzięcioł, ст.-чэш. dětel, серб.-харв. дје̏тао, балг. де́тел. Прасл. *dętetъ. Утварэнне суфіксам ‑tel‑. Дзеяслоўная аснова, ад якой утворана назва, праблематычная (*delb‑ або *dьlb‑: літаральна ’той, які доўбае’). Параўн. Фасмер, 1, 562; Бернекер, 1, 190–191; Трубачоў, Эт. сл., 5, 27–28.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзёран ’дзёран’ (БРС), дзярно́ ’тс’ (Касп.). Рус. дерн, укр. де́рен, польск. darń, чэш. drn, балг. до́ран, дъ́рен, дъ́рн. Прасл. *dьrnъ ’тс’ — утварэнне ад *dr‑: *der(ə)‑ ’драць’ (параўн. ст.-інд. dīrṇá‑ ’той, што лопнуў, трэснуў’). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 224–225; гл. далей Фасмер, 1, 504; Бернекер, 1, 256.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́за ’доза’ (БРС). Рус. до́за, укр. до́за. Запазычанне з франц. мовы (dose, а гэта з вучонай латыні: dosis < грэч. δόσις). Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 153–154. Фасмер (1, 522) дапускае і ням. пасрэдніцтва, што менш верагодна (упершыню слова сустракаецца ў Фанвізіна ў «Пісьмах з Францыі»; гл. Шанскі, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дуна́й агульная назва вялікай ракі ў беларусаў’ (Яшкін), рус. дыял. дуна́й ’ручаёк з-пад зямлі’, укр. дуна́й ’разліў вады’, польск. дыял. dunaj ’далёкая незнаёмая рака, мора’. Ад уласнай назвы ракі Дунай; гл. Фасмер, 1, 553 (да тлумачэння ўласнай назвы Дунай гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 156–157). Параўн. яшчэ Брукнер, 103.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ду́чка ’алавяны ці гліняны шарык для гульні ў дучку’ (Касп.). Параўн. рус. ду́чка ’ямка, у якую заганяецца шар пры гульні ў лучку’. У бел. мове ду́чка ’шарык’ < ду́чка ’ямка для гульні ў дучку, у якую заганяецца шарык’. Лічыцца ідэнтычным словам з дуча́й (гл.). Гл. Фасмер, 1, 556; Слаўскі, 1, 176.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дылета́нт ’дылетант’ (БРС). Рус. дилета́нт, укр. дилета́нт. Для рус. крыніцай запазычання з’яўляецца ням. Dilettant або франц. dilettant ’тс’ (першакрыніца — італ. dilettante ’аматар’); так Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 121. Фасмер (1, 514)выводзіў рус. слова з ням. (< італ.) або прама з італ. Для бел. непасрэднай крыніцай трэба лічыць рус. слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэльфі́н ’дэльфін’ (БРС). Рус. дельфи́н, укр. дельфі́н. У ст.-бел. мове слова делфинъ вядома з XVII ст., але дэльфі́н хутчэй новае запазычанне, магчыма, як і рус. дельфи́н, з ням. Delphin < лац. < грэч. Гл. Фасмер, 1, 497; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 63. Ст.-бел. делфинъ, здаецца, паланізм (так Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куга́1 ’крык груднога дзіцяці’ (ТСБМ, Нас., Шат., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Параўн. кугікаць ’крычаць (аб грудным дзіцяці), якое адпавядае гукам «ку-гі»’.

Куга́2 ’азёрны чорт’ (ТСБМ). Цюркізм. Параўн. караім. koɣa ’тс’ (Праабражэнскі, 404; Фасмер, 2, 398).

Куга́3 ’вешка на рацэ, на краі фарватэра’ (ТС, Ян.). Гл. куга2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́дан ’пахучая смала, якая выкарыстоўваецца для абкурвання’ (ТСБМ). Укр., рус. ладан, ст.-рус. ладанъ, якое з грэч. λάδανον ’ладан’ < ст.-грэч. λήδανον, іан. λάδανον ’араматычная камедзь з куста’, λῇδος < араб. lādan (Фасмер, 2, 447; Бернекер, 1, 682). Сюды ж ладанка ’торбачка з ладанам’, ’пасудзіна, у якой спальваюць ладан’ (ТС). Параўн. лаўда́н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лампа́д, лампада, лампадка, лампадка ’пасудзіна з кнотам і алеем, якая запальваецца перад абразамі’ (Мат. Гом., ТСБМ, Сцяшк., Сл. паўн.-зах.), укр. лампада, ст.-рус. лампада, ломпада, ламбада, ц.-слав. ламъпада Заназычана са с.-грэч. λαμπάδα, якое са ст.-грэч. λαμπάς, -άδος ’факел’, ’сонца’, ’маланка’ (Бернекер, 1, 689; Фасмер, 2, 455).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)