эгаі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Чалавек, якому ўласцівы эгаізм; сябелюб. Хіба маралі спажыўца І звычкам эгаіста Знаёмы шчырасць пачуцця, Парывак думак чыстых?! Звонак. [Перагуд:] Вы палюбілі.. [Шумейку] яшчэ больш. [Наталля:] Людзі ў такіх справах вялікія эгаісты. Яны заняты толькі сабою і не заўважаюць, што прычыняюць боль другім. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бабы́ль, ‑я, м.

1. Разм. Адзінокі, бессямейны чалавек. Партызаны жартавалі з дзеда: — Ажэнім вас, дзед Цімох, навошта вам бабылём прападаць. Шчарбатаў. Хіба гэтакага свата думаў мець Верамейчык — лайдака ды бабыля, у якога і хата жардзінаю падперта. Крапіва.

2. Уст. Бедны, беззямельны, бесхацінны селянін.

•••

Хадзіць бабылём гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

траўмі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

Панесці (наносіць) каму‑, чаму‑н. траўму. Траўміраваць нагу. // Вывесці (выводзіць) з раўнавагі, парушыць (парушаць) чый‑н. спакой. — А .. [дачка] абураецца: «Падумай толькі! Гэта ж каб і праўда з кім такое гора было, то хіба можна казаць, чалавека траўміраваць!» Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

А́слі ’ці, хіба’ (Нас., Гарэц.), рус. смал., пск. асли ’тс’, макед. асли ’сапраўды’, балг. аслъ ’тс’, серб.-харв. асли ’тс’: Паўднёваславянскія словы лічаць запазычанымі з турэцкай, дзе з арабскай (БЕР, 1, 18; Скок, 1, 66), што не выклікае сумненняў адносна прыметнікавага ўжывання. Беларускае і рускае словы з а‑сь‑ли, дзе а — часціца, тая ж, што ў але, або; сь — указальны займеннік; ли — пытальная часціца. Параўн. асечка (< ась), рус. ась, чэш. asi, польск. atoli (параўн. ат з атъ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

угляде́ть сов.

1. (увидеть) уба́чыць, угле́дзець;

2. (устеречь) разг. упільнава́ць, дагле́дзець (каго, што);

ра́зве за всем угляди́шь? хі́ба за ўсім упільну́еш?;

за ним не угляди́шь яго не ўпільну́еш.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няўжо́, часціца пытальная.

Ужываецца ў пытальных сказах у значэнні: хіба, ці магчыма, выказваючы апрача пытання сумненне, недавер, здзіўленне. — Няўжо гэта запіска майго брата? — задумаўся Мікола. Якімовіч. — Няўжо ты не верыш мне? — запытаўся я, адчуваючы невыразны боль у сэрцы. Асіпенка. «Няўжо заблудзіўся? Напэўна, збочыў улева», — падумалася мне. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

и́ли союз

1. ці, або́, альбо́;

вам ча́ю и́ли ко́фе? вам ча́ю ці ка́вы?;

за́втра и́ли по́слезавтра за́ўтра або́ (ці, альбо́) пасляза́ўтра;

на дне рек, море́й и́ли озёр на дне рэк, мо́раў або́ (ці, альбо́) азёр;

аэропла́н, и́ли самолёт аэрапла́н, або́ (ці, альбо́) самалёт;

2. (разве) ці, хі́ба;

и́ли ты не слыха́л об э́том? ці (хі́ба) ты не чуў пра гэ́та?

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вар’я́т, ‑а, М ‑р’яце, м.

1. Псіхічна хворы чалавек. Хто цяпер пашкадуе залатаных стрэшак? Хіба толькі вар’ят або вораг які. Дудар.

2. Лаянк. Той, хто дзейнічае безразважна; шалёны; дзівак. [Вольга Сцяпанаўна:] — Ну, дай жа ты дзіцяці казку паслухаць! Добры бацька сам расказаў бы, а ён і паслухаць не дае. Вось вар’ят ужо! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́зрух, ‑у, м.

Разм.

1. Тое, што і разруха. Хіба.. гэта першыя пасляваенныя гады, калі .. [Іваненка], вярнуўшыся з партызанаў, зноў працаваў трактарыстам, а вакол былі рэзрух, .. нястачы? Хадкевіч.

2. Беспарадак. [Сын] пачаў прыглядацца да ўсяго, што рабілася ў хаце. Тут быў сапраўдны рэзрух. Чорны. Нават у хаце ўсё было параскідана, стаяў рэзрух. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супаста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., што.

Параўнаць з чым‑н. або паміж сабой, узаемна суадносячы што‑н. Дастаткова супаставіць .. урывак з верша Багдановіча «Лясун» з купалаўскім «Чорным богам», каб убачыць адрозненні мэтавых установак паэтаў. Ярош. Хіба мастацкае слова не выклікае ў нас жадання супаставіць жыццёвыя з’явы, зрабіць свае вывады? Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)