1. Тое, што і разруха. Хіба.. гэта першыя пасляваенныя гады, калі .. [Іваненка], вярнуўшыся з партызанаў, зноў працаваў трактарыстам, а вакол былі рэзрух, .. нястачы?Хадкевіч.
2. Беспарадак. [Сын] пачаў прыглядацца да ўсяго, што рабілася ў хаце. Тут быў сапраўдны рэзрух.Чорны.Нават у хаце ўсё было параскідана, стаяў рэзрух.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)