сашчамі́ць, ‑шчамлю, ‑шчэміш, ‑шчэміць; зак., што.

Разм.

1. Шчыльна злучыць, самкнуць (зубы, пальцы і пад.). Цяпер.. [Мікола] калаціўся, як асінавы ліст, і мусіў сашчаміць зубы, каб не ляскалі. Колас. Сашчаміла [Марыся] пальцы, муха была ў жмені. Баранавых. Кася заплакала. Потым яна сашчаміла рот, зірнула на маці і пайшла, стукнуўшы дзвярыма. Карпюк.

2. перан. Выклікаць адчуванне душэўнай прыгнечанасці, болю і пад. Ламко прыгледзеўся да Замасточча, і нейкая туга сашчаміла яго сэрца. Шахавец. Нейкі жаль агарнуў яго [Салаўя] сэрца, сашчаміў яго. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухата́, ‑ы, ДМ ‑хаце, ж.

Разм.

1. Адчуванне сухасці дзе‑н.; сухасць. Сухата і радасць, слёзы і песня — вось чым спрадвеку быў для жанчыны лён. Палтаран. Жыта было наспелае, ужо растапырвала каласкі, каб выплакацца зернем, шасцела сухатою гарачай, саломы, прасілася пад серп. Лобан.

2. Гарачая сухая пагода; суш. Такой сухатой чэрві стачылі дзічкі, як разакі дрэва; дзічкі сыпаліся зверху на мяжу, як з кошыка. Пташнікаў.

3. Клопат, турбота; туга. [Эма:] — Некалі і я вучылася — Цяжка. Адна сухата... Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гры́зці несов.

1. грызть; (кость — ещё) глода́ть;

г. суха́р — грызть суха́рь;

саба́ка ~зе́ ко́стку — соба́ка грызёт (гло́жет) кость;

2. перен. (мучить придирками, бранью) грызть;

3. перен. (одолевать) грызть, глода́ть, му́чить, снеда́ть;

е́ туга́ — грызёт (гло́жет) тоска́;

як рэ́пу ~зе́ — как ре́пу грызёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Су́та (су́то) ’многа, багата’, ’туга’, ’вельмі’, су́ты ’падвойны’, ’вельмі задаволены, дастатковы’ (Нас.). Укр. су́то ’зусім, чыста, поўнасцю’, сут ’вялікая колькасць’, су́тий ’сапраўдны; багаты’, рус. су́то ’многа, вельмі’, польск. suto ’ў вялікай колькасці, багата’, suty ’багаты, вялікі, шчодры’, чэш. suty ’ссыпаны, вымалачаны (пра збожжа)’, ’поўны’. Ад старога залежнага дзеепрыслоўя прош. ч. *сутъ, утворанага ад прасл. *suti, *sъpǫ, дзеяслова з іншай ступенню чаргавання да *sypati ’сыпаць’; першаснае значэнне ’насыпана поўна’ (Фасмер, 3, 811; Борысь, 588; Брукнер, 524). Ст.-бел. су́тый ’багаты, шчодры’ Булыка (Лекс. запазыч., 195) выводзіць са ст.-польск. suty ’тс’ (XVII ст.), што няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́жыцьтуга нацягваць’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘рабіць тужэйшым’ (Юрч. Вытв.), ту́жіць: ту́жʼіцʼ самаму́ ‘цягнуць павозку самому, без дапамогі цяглавай сілы’ (лоеў., Нікан., Трансп.), параўн. самату́гам ‘тс’ (ТСБМ), ту́жацца ‘цвярдзець’ (Мат. Гом.), тужэ́ць ‘станавіцца больш тугім, шчыльным, мацнець’ (Нас., Касп., Байк. і Некр., ТС), ‘дранцвець, дубець, пруцянець’ (Ласт.), тужа́ты ‘цвярдзець (пра зерне, зямлю)’ (стол., Выг.), ту́жыння ‘зацягванне з мэтай зрабіць тужэй’ (Юрч. СНЛ), тужы́ць ‘нацягваць аснову красён’ (уздз., Сл. ПЗБ), ту́жыцца ‘намагацца, напружвацца’ (ТСБМ; зэльв., Нар. словатв.). Укр. тужі́ти, ту́житися, тужа́віти ‘налівацца (пра колас), цвярдзець, шчыльнець, загусаць’, рус. ту́житься ‘напружвацца’, в.-луж. tužić ‘звужвацца’, ‘сціскаць, ушчыльняцца’; ‘прымацоўваць, нацягваць, напружваць’, ‘прыглушаць’, польск. tężeć ‘цвярдзець’, дыял. tużyć ‘цягнуцца, схіляцца’, чэш. tužit ‘рабіць цвёрдым’, ‘крухмаліць’, ‘умацоўваць (мускулы)’, tužit se ‘намагацца, напружвацца’, ‘націскаць’, славац. tužiť ‘тс’, tužieť sa ‘падсілкоўвацца’, tužieť ‘мацнець, дужэць’, ‘загартоўвацца’. Прасл. *tǫžiti (sę) < *tǫgъ ‘напружаны, нацягнуты’ (гл. тугі), чаргуецца з прасл. *tęgti ‘цягнуць, валачыць’, ‘быць цяжкім’, што да і.-е. *t​heng​h ‘тс’ (Покарны, 1067; Борысь, 631; Сной, 769), гл. туга́, ту́жба, укр. ту́га́ ‘натуга, напружанне’, якія семантычна звязваюць дзеясловы ту́жыць і тужы́ць (гл.), што падкрэслівае іх агульнае паходжанне.

Тужы́ць ‘сумаваць, маркоціцца, журыцца’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр., Шат., ТС, Вушац. сл., Сл. ПЗБ), ‘пакутаваць з тугою’ (Юрч. Сін.), ‘нудзіцца, быць ахопленым сумам’, ‘гараваць, перажываць няшчасце’ (ТСБМ, ТС), ст.-бел. тужити, тужыти ‘знаходзіцца ў стане смутку’ (ГСБМ). Укр. тужи́ти, рус. тужи́ть ‘тс’, польск. дыял. tążyć ‘сумаваць (пра жывёл)’, ст.-польск. tążyć, tężyć, tużyć ‘сумаваць’ (XVI ст.), н.-луж. tužyś (se) ‘сумаваць, маркоціцца’, в.-луж. tužić ‘засмучаць’, ‘трывожыцца, непакоіць’, чэш. toužiti ‘тс’, славац. túžiť ‘сумаваць (па радзіме)’, ‘моцна хацець’, ‘марыць’, серб. ту́жити ‘скардзіцца’, ‘падаваць скаргу’, ‘аплакваць каго-небудзь’, макед. тужи ‘падаваць у суд’, тажи ‘сумаваць, журыцца’, балг. тъжа́ ‘тс’, ‘мець жалобу па кім-небудзь’. Прасл. *tǫžiti ўтворана ад *tǫga (гл. туга), што далей да tęgnǫti (гл. цягнуць). Паводле Шустар-Шэўца (1555), развіццё значэння ад ‘ціснуць, цягнуць уніз’ да ‘прыгнечанасць, маркота, сум’ прадстаўлена ў роднасных ст.-ірл. þung ‘цяжкі’, þungol ‘смутак, сум, клопат, гора’, літ. tingė́ti ‘ленавацца’, tìngiu ‘я вялы, неактыўны’. Фармальна блізкае літ. tũžyti(e)s ‘злавацца’ лічыцца (гл. Фрэнкель, 2, 1148) запазычаннем з беларускай мовы, а літ. tū́žti ‘набухаць, уздымацца’, į́tū́žti ‘раззлавацца’ Смачынскі (697) пакідае без этымалогіі. Памылковае сцвярджэнне аб запазычанні з рус. тужить у Сл. ПЗБ, 5, 144. Сюды ж тужлі́вы ‘смутны, журботны’ (Гарэц., Байк. і Некр.), ту́жыкі ‘памінальны абед’: ту́жыкі е́сці (Шат.), тужэ́й ‘цяжэй, горш’ (пух., капыл., Сл. ПЗБ), ту́жык ‘ныцік’ (Байк. і Некр.), параўн. рус. ту́жик ‘хто заўсёды плача, скардзіцца на свой лёс’, серб. тужа̀кало ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ле́йцы, ‑аў; адз. ляйчына, ‑ы і лейчына, ‑ы, ж.

Вяроўкі, рамяні для кіравання коньмі ў запрэжцы. На высокім сядзенні, .. трымаючы туга нацягнутыя раменныя лейцы, сядзела маладая паненка. Колас. За мастом начальнік участка сагнаў нас з саней .. і хлыснуў лейчыной каня. Пташнікаў. Тузаючы за лейцы, бацька накіраваў Гнядва на дарогу. Васілёнак.

•••

Выпусціць лейцы з рук гл. выпусціць.

Ляйчына (лейчына) пад хвост папала (трапіла) каму — аб неапраўдана капрызных паводзінах.

Папусціць лейцы гл. папусціць.

Трымаць лейцы ў руках гл. трымаць.

Узяць лейцы ў рукі гл. узяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазаця́гвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Зацягнуцца, уцягнуцца ў сярэдзіну чаго‑н. — пра ўсё, многае. Пазацягваліся ніткі асновы ў ніты.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Пакрыцца тонкім слоем чаго‑н. — пра ўсё, многае. Лужыны пазацягваліся лёдам. // Зажыць, загаіцца — пра ўсё, многае. Раны пазацягваліся.

3. Зацягнуць сябе чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазацягвацца рамянямі. // Туга завязацца, сцягнуцца — пра ўсё, многае. Пазацягваліся вузлы на вяроўцы.

4. Разм. Зайсці, завалачыся куды‑н. — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

само́та, ‑ы, ДМ самоце, ж.

1. Адзінота, знаходжанне ў адзіноцтве. Пісар Васількевіч сядзеў у сваім запаветным пакойчыку, дзе ён часта любіў заставацца ў самоце. Колас.

2. Стан, самаадчуванне самотнага; смутак, туга. У роспачы і самоце, Аляксей ішоў сам не ведаючы куды. Вітка. Не плач, шматпакутная маці! Мы прыйдзем і ласкай сагрэем тваё набалелае сэрца, І знікне самота з вачэй. Панчанка. / у вобразным ужыв. Самота выльецца слязамі, Як хмара цёмная — дажджом. Лось. Нылі тэлефонныя правады, выплаквалі ў адвечны прастор сваю самоту. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скру́ха, ‑і, ДМ скрусе, ж.

Туга, маркота. Радасць чалавечая ўсё ж такі мацней за скруху і беспатольнае гора. Сабаленка. — Глыбокае мора, шырокае мора, — Старая запеў павяла, — Ды толькі, глыбейшым было маё гора, Шырэйшаю скруха была. Бялевіч. // Жаль, шкадаванне. — Марына!.. Га, Марына!.. Ты яшчэ жывеш? Не памерла?.. — і са скрухай уздыхнуў: — Ну і жывучыя людзі! Ракітны. Затое, калі ішлі з Сяргеем дадому і адзінай сведкай іх быў серпік месяца, .. [Антон] са скрухай сказаў: — Пацягнула ж мяне за язык сказаць пра гэты буксір. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́мнік ’залатацень, залатая розга, Solidago virgaurea L.’ (маг., мін., Кіс.). Параўн. укр., сму́тник ’вятроўнік, Filipendula hexapetala Gilib.’. Няясна; магчыма, з-за падабенства з вятроўнікам мае тую ж матывацыю, звязаную з даўнімі забабоннымі ўяўленнямі ці практыкамі — вытворнае ад сумнысум, гл.), аналагічна да ўкраінскай назвы (гл. смутак), што ўключаецца ў семантычны рад назваў раслін з падобнай матывацыяй: польск. старое tużobnik, чэш. tužebník славац. túžobník, балг. тъ́жник (гл. туга). Параўн. Махэк, Jména, 101; ЕСУМ, 5, 332. Менш верагодна ад сумна2 ’надта многа’ (гл.), што магло быць звязана са шматлікасцю кветак (“буйная расліна з мяцёлкай жоўтых суквеццяў”, гл. Расл. св., 168) або іх шматпялёсткавасцю.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)