◎ Па́ставень, пастовэнь ’выган ля сяла, дзе пасецца скаціна’ (Бес.). Укр. чарніг. пистівень. Утворана ад паства ’паша’ пры дапамозе суфікса ‑авень (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 143).
◎ Паста́вень ’прыстасаванне для лоўлі рыбы’ (Мат. Маг.). Да пасто́віць < ставіць (гл.). Аб суфіксе ‑ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38. Сюды ж (з іншым суфіксам) і пастаўкі ’рыбацкая прылада — вудачка, намотаная на рагульку’ (Янк. 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лугові́ца 1 ’вада на сенажаці’ (Федар., Дад.). Да луг 2 (гл.). Суфікс ‑іца надае лакальнае значэнне (як круглі́ца, махаві́ца, лясні́ца — гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110).
Луговіца 2 ’пара касьбы’ (стаўб., З нар. сл.). Да луг 1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 138–139). Аналагічна драг. косовэ́ца ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.); параўн. таксама докш., паст. пі́льніца ’час уборкі ураджаю’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Квасёлка ’прасяны крупнік з квасам’ (ТС). Суфіксацыя на -ёлка аддзеяслоўнага паходжання. Параўн. мянцёлка ’мянташка’, свісцёлка і інш. (Сцяцко, Афікс. наз., 51).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ква́шчынка ’невялікая бочка для засолу агуркоў’ (З нар. сл.). Словаўтварэнне на ‑чына, ‑шчына з памяншальным фармантам ‑ка (Сцяцко, Афікс. наз., 127).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кізу́нкі — у выразе кізункі выпусціць ’выпусціць кішкі’ (Нік. Поел.). Да рус. киза ’жывот’. Суфіксацыя на ‑ункі (Сцяцко, Афікс. наз., 69). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пісу́н ’пісака’ (Бяльк.). Да пісаць (гл.). Аб суф. ‑ун са значэннем асоб паводле ўласцівага ім дзеяння гл., Сцяцко (Афікс. наз., 68).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыжо́та ’рыжавалосы’ (Сл. ПЗБ). Ад ры́жы (гл.) з дапамогай суф. ‑ота, як брыдо́та, дурно́та, басо́та, мяко́та (Сцяцко, Афікс. наз., 120–121).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прасаве́нье, прасавелье, прасявеньне ’прасяная салома’ (ганц., Сл. ПЗБ). Ад проса з суф. ‑авепне© аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 144.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парня́ ’памяшканне з печчу, дзе гнуць абады, дугі’ (ТС). Да па́рыць < па́ра 1 з суф. ‑ня (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 59).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паршу́к, поршу́к ’струп’ (ТС), ’прышч’ (Мат. Гом.). Утворана ад паршывы (або ад пирша) з суф. ‑ук (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 129).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)