пагна́цца, ‑ганюся, ‑гонішся, ‑гоніцца; зак.

1. за кім-чым. Кінуцца наўздагон з намерам дагнаць. Пагнацца за машынай. Пагнацца за злодзеем. □ Саўка напэўна ўцёк бы, калі б за ім не пагналіся разам з гаспадарамі сабакі. Колас.

2. за чым. Пачаць дамагацца чаго‑н. (з адценнем асуджэння). Пагнацца за славай. □ [Дзіміна:] — Пагналіся за эканоміяй і, мусіць, нечага не дагледзелі. Карпаў. // за кім-чым, на каго-што. Паквапіцца на каго‑, што‑н., спакусіцца кім‑, чым‑н. Пагнацца на багацце. □ Усім узяў [Юзік]: і розумам, і ростам, і прыгажосцю. Не дзіўна, што і Люба пагналася за ім. Васілевіч.

•••

Пагнацца за двума зайцамі — старацца зрабіць дзве розныя работы адначасова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нюх (род. ню́ху) м.

1. обоня́ние ср.; (о животных — ещё) нюх; чутьё ср.;

у саба́кі до́бры н. — у соба́ки хоро́ший нюх (хоро́шее чутьё);

2. перен., разг. чутьё ср., нюх;

ні за н. таба́кі — ни за поню́шку табаку́;

на (адзі́н) н. — на (одну́) поню́шку;

саба́чы н. — соба́чий нюх

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Барбо́с (БРС). Рус. барбо́с, укр. барбо́с. Не вельмі яснае слова. Праўдападобнай з’яўляецца думка, што яно было занесена ў Расію праз прыгодніцкія раманы (у якіх, у прыватнасці, выступае ісп. разбойнік Barbosa, літаральна ’барадаты’: Борбос, Барбосс, Барбос; Фран Барбоса, разбойник гишпанский > ’злосны чалавек’ > ’злосны сабака’). Аб такой магчымасці сведчыць і іншая назва сабакірус. Полка́н (< італ. Pulicane, пачвара ў прыгодніцкім рамане «Buovo d’ Antona»). Кіпарскі, ZfslPh, 27, 32–34; Штрыдтэр, ZfslPh, 28, 72–75; Унбегаун, ZfslPh, 28, 58–72. Іншая версія: запазычанне з цюрк. моў. Раней аб гэтай магчымасці Кузеля-Чайкоўскі, Словар, 37 (< тат.); цяпер падрабязна Райзензон (пісьм.). Не пераконвае Шанскі, 1, Б, 42, які бачыць тут утварэнне ад дзеяслова тыпу ўкр. барабо́сити ’балбатаць і да т. п.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́бка ’пячурка ў печы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. кабиця ’круглая яма пад ганчарнай печчу, летняя кухня’, рус. кабица ’летняя кухня, будка сабакі, логава зайца’. Укр. ков‑ биця ’наглыбленне для попелу ў печы’, кобиця ’паглыбленне пад прыпечкам’. Украінскае слова не мае надзейнай этымалогіі. Запазычанне з тур. kabig ’вялікі кол’ неверагодна па значэнню, са шв. kabyss ’камбуз’ — па гісторыка-культурных прычынах (гл. ЕСУМ, 2, 332, 481). Бел. кебка ў гэтых этымалогіях не ўлічваецца. Існуе, аднак, рус. кибитка ў значэнні ’цагляны каркас рускай печы, у якую складаюць гаршкі пасля абпалу’. Апошняе значэнне супадае з першым значэннем укр. кабиця. Адсюль можна меркаваць, што крыніцай разглядаем!^ слоў і рус. кибитка была тая ж цюркская лексема ki‑ bił, käbii ’будка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́зу́р1 ’від танца’ (Інстр. III) запазычана з польск. mazur(ek) ’мазурскі танец’, таксама як і ўкр. мазу́р. У рус. і чэш. мовах мазурка, mazurka — ж. р., як полька, венгерка (Фасмер, 2, 558; Махэк₂, 356). У сучасных бел. гаворках таксама мазу́ркарус.), параўн. ваўк. мазурка ’тс’ (Сл. ПЗБ). Значэнне ’чарнарус’ (Нас.) — да ма́зу́р ’паляк паўн.-усх. Польшчы’ < польск. mazia ’балота’.

Ма́зур2 ’з запэцканым тварам, брудны’, ’смуглы’ (Нас., Шат.) і мазура́ка ’мурза, неахайны’ (Нікан.) утвораны пры дапамозе суф. ‑ур (з экспрэсіяй зніжанасці), ‑ур‑ака ад мазаць (гл.) (Сцяцко, Афікс. наз., 70). У іншых слав. мовах аналагічна: укр. замазу́ра, замазуха, в.-луж. mazuch, рус. мазу́рина ’пляма іншага колеру на поўсці ў сабакі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стэп ‘бязлесная раўніна, пусташ’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., ТС), сцеп (сьцеп, степ) ‘тс’ (ТС, Бяльк., Косіч). Параўн. укр. степ, рус. степь. Мяркуецца, што з’яўляецца метафарычным пераносам у геаграфічную тэрміналогію анатамічнага тэрміна прасл. *stьpь ‘хрыбет, спіна (у жывёл)’, параўн. рус. степь ‘хрыбет, спіна (у быка, каровы, каня, сабакі)’, гл. Мяркулава, Этимология–1968, 86–91), харв. stȃpi ‘свіныя лапаткі’, stȇpi ‘кавалак свінога мяса з лапаткамі’ (Борысь, Etymologie, 407–408), утворанага з дапамогай суф. ‑ь (< ‑ĭ‑) ад асновы, засведчанай у літ. stìpti ‘затрымлівацца, марудзіць; цапянець’, stiprùs ‘моцны, цвёрды’, лат. stipt ‘рабіцца цвёрдым’, лац. stipes ‘пень, калода’ (< і.-е. ste̯ip‑, stip‑). Іншыя версіі гл. Фасмер, 3, 755–756; ЕСУМ, 5, 409. Беларускае слова, відаць, з украінскай і/ці рускай моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паду́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Пасцельная рэч — напханы пухам, пер’ем, сенам і пад. мяшок (звычайна чатырохвугольны), які падкладваюць пад галаву. Люба прачнулася, прыжмурыўшыся, паглядзела на вокны, пазяхнула і зноў навалілася тварам у цёплую падушку. Шамякін. Пачуўшы брэх сабакі, .. [Ігнат] падняў з падушкі галаву і прыслухаўся. Капыловіч. // Што‑н. мяккае, пухкае. Гэта тр[а]сянка, відаць, каторы год пласт за пластам адкладвалася і ўтварыла цэлую падушку. Лобан.

2. Спец. Назва падкладак у аснове механізмаў, збудаваннаў, якія змякчаюць штуршкі, гасяць вібрацыю, засцерагаюць ад ціску, а рання. Падушка падмурка.

•••

Кіслародная падушка — медыцынскі прыбор для ўдыхання кіслароду.

Паветраная падушка — слой сціснутага паветра, здольны прыўзняць што‑н. над вадой, зямлёй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рагата́ць ’гучна смяяцца’ (ТСБМ, Гарэц., Сцяшк.; калінк., шчуч., астрав., Сл. ПЗБ), ’гагатаць’ (пра гусей) (рас., Сл. ПЗБ), ’іржаць’ (пра каня) (Нар. лекс.; ДАБМ, камент.), рагаце́ць ’смяяцца’ (Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ), рогота́ты ’голасна смяяцца’ (Булг.), рогота́ць ’тс’ (ТС); рус. дыял. регота́ть ’гучна смяяцца’, укр. регота́ти, реготіті ’гучна смяяцца’, польск. rzegotać, rzechotać ’квакаць’, чэш. řehotati ’іржаць, хіхікаць’, славац. rehotať sa ’іржаць’, в.-луж. rjehotać ’іржаць, моцна смяяцца’, н.-луж. rjagotaś ’квакаць, трашчаць, іржаць’, славен. réga ’кваканне’, regetáti, rogítati ’квакаць’, серб. ре̏га, харв. rȅga ’гырканне сабакі’. Прасл. *reg(ot/ъt)‑ati. Далей звязана з бел. ры́гаць (гл.), чэш. říhati ’адрываць’. Гукаперайманне (Шустар-Шэўц, 2, 1219, 1225; Бязлай, 3, 145), ёсць спробы выявіць роднасць з рагаза́ ’сварка’, лат. rēdzêt ’злавацца’ (Фасмер, 3, 457). Гл. таксама рахтаць ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ста́ўры-га́ўры ‘назва міфічных істот; сабакі міфічнага князя Боя’ (Гарэц.), стаўры́, гаўры ‘назва міфічных істот’ (Др.-Падб.), стаўроўскія дзяды, ста́ўры‑гаўры ‘чацвер велікоднага тыдня’ (Інстр. 2), ‘свята 13 верасня па ст. ст., узвіжанне божае’: “На гэтае свята пякуць для кожнага члена сям’і булачкі. «Ставры гавры (кажа гаспадар) — Гаммъ (адказваюць усе члены сям’і)»” (бягом., Яшк. Мясц.); сюды ж прозвішча Ста́вар (Бірыла, Бел. антр.). Рус. ставры́ точи́ть ‘балбатаць, малоць лухту’, серб.-харв. Stȃvra, Staver (уласнае імя). Сабалеўскі (у Фасмер, 3, 742) мяркуе, што першая частка ад грэч. στανπόσ ‘крыж’. Параўн. бел. аргат. ставер ‘крыж’ таго ж паходжання (Рам., 9). Другая частка незразумелая, магчыма, проста рыфмаваная, але, улічваючы заўвагу пра сабак, мабыць, ад гукапераймальнага гаў з канчаткам як у стаўры. Гл. яшчэ Санько, Бел. міф.₂, 488–489.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апанава́ць (каго, што) сов.

1. охвати́ть, овладе́ть (кем, чем), обуя́ть, объя́ть; (завладеть полностью) одоле́ть;

жанчы́ну ~ва́ў страх — же́нщину охвати́л (обуя́л, объя́л) страх, же́нщиной овладе́л страх;

яго́а́ла скру́ха — его́ одоле́ла тоска́;

2. (наброситься во множестве) напа́сть (на кого, что); окружи́ть;

яго́а́лі саба́кі — на него́ напа́ли соба́ки, его́ окружи́ли соба́ки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)