явля́ться несов.

1. (появляться) з’яўля́цца; (прибывать) прыбыва́ць; (приезжать) прыязджа́ць; (приходить) прыхо́дзіць;

2. (возникать) з’яўля́цца, узніка́ць;

3. (оказываться) з’яўля́цца;

4. (случаться, представляться) трапля́цца; см. яви́ться;

5. (быть, служить чем-л.) з’яўля́цца;

6. страд. пака́звацца; выяўля́цца; праяўля́цца; выка́звацца; рабі́цца; см. явля́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Суда́к1 ’рыба сямейства акунёвых, Lucioperca lucioperca L.’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, ТС, Меер Крыч.; полац., З нар. сл., Жыв. св.). Укр., рус. су́дак, ст.-рус. судокъ, польск. sandacz, sędacz (XVI ст.), чэш. candát, дыял. sandát. Махэк₂ (81) рус. і ўкр. словы лічыць запазычаннямі з польскай. Брукнер (481) польскае выводзіць з ням. Zander, с.-н.-ням. sandāt. Аднак н.-в.-ням. Zander, паводле Клюге-Гётце (702 і наст.), Беке (JF, 52, 138), само запазычана са славянскага. Каламіец (Рыбы, 113–117) прыходзіць да высновы пра славянскае паходжанне назвы, якая павінна разглядацца як субстратная з няяснай этымалогіяй, што ўзгадняецца з меркаваннямі Махэка (там жа) адносна “праеўрапейскага” паходжання слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыхо́д 1, ‑у, М ‑дзе, м.

Дзеянне паводле дзеясл. прыходзіць — прыйсці (у 1–4 знач.).

прыхо́д 2, ‑у, М ‑дзе, м.

Паступленне грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцей, якое адзначаецца ў бухгалтарскіх кнігах. Прыход перавышае расход. // Графа бухгалтарскай кнігі, у якой запісваецца паступленне грашовых сродкаў або матэрыяльных каштоўнасцей.

прыхо́д 3, ‑а, М ‑дзе, м.

Ніжэйшая царкоўная арганізацыя ў хрысціянскай царкве; мясцовасць, дзе жывуць члены гэтай арганізацыі. Царкоўны прыход. □ Марыю разам з другімі прыгожымі дзяўчатамі з другіх прыходаў пасылалі аднойчы на нейкую ўрачыстую імшу, якую правіў сам папа ў саборы святога Пятра. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камуні́зм, ‑а, м.

1. Найвышэйшая грамадска-эканамічная фармацыя, якая гістарычна прыходзіць на змену капіталізму, грунтуецца на грамадскай уласнасці на сродкі і прадукты вытворчасці і мае дзве фазы развіцця: сацыялізм і камунізм. // Другая фаза гэтай фармацыі. Сацыялізм паступова пераходзіць у камунізм..

2. Вучэнне марксізма-ленінізма аб пралетарскай рэвалюцыі і пабудове камуністычнага грамадства.

•••

Ваенны камунізм — часовая эканамічная палітыка Савецкай улады ў перыяд Грамадзянскай вайны 1918–1920 гг., выкліканая цяжкасцямі ваеннага часу.

Навуковы камунізм — тое, што і камунізм (у 2 знач.).

Першабытны камунізм — грамадскі дакласавы лад першабытнай родавай абшчыны з агульнай уласнасцю на сродкі і прадукты вытворчасці.

[Ад лац. communis — агульны, усеагульны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тупе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца тупым (у 1 знач.); тупіцца. Нож тупее. // перан. Станавіцца менш вострым (пра боль). Боль спачатку быў рэзкі, але з кожным крокам тупеў. Язэп радаваўся — значыць, абыдзецца, і не трэба будзе лажыцца ў бальніцу. Асіпенка.

2. перан. Прыходзіць у стан атупення, станавіцца неўспрымальным, тупым. Памяць тупее. □ Баталаў з жахам заўважыў, як тупее ў яго хлопцаў былая нянавісць. Асіпенка. Семінарысты сноўдаліся па пакоі, асабліва ў часе падрыхтоўкі да экзаменаў, як тручаныя тараканы; іх галовы, нашпігаваныя папоўскай цвіллю, памалу тупелі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Празарыць, параўн. у песні: “Чаму, чаму, бабуленько, курчат ні чуваці? // Не чуваці дзедку, і чуці ні будзет, / Выпусціла на падвуор’е, прозарылі людзі”. (Федар.; навагр., Шн.). Значэнне няяснае: пакралі, ураклі? З іншай ступенню чаргавання прозы- рыць ’прагнаць энергічна, не даючы апамятацца’ (Янк. 2, Мат. Гом.), ’праматаць, праіграць (грошы, дабро)’ (ТС). Паралелі ў рус. провариться ’прагна, карыслігш глядзець некаторы час; паквапіўшыся, прамахнуцца ад прагнасці ў продажы, абмене’, што да заритьсяпрыходзіць у азарт у гульні’, ’разарацца’, зарить ’разараць; забіваць’, ’глядзець, выглядваць’. Відаць, усе гэтыя розныя значэнні можна аб’яднаць адзіным семантычным кампанентам, прадстаўленым ў рус. зоркий ’прагны, юрлівы; гнеўны, сварлівы’, якое Фасмер (2, 80) не аддзязяе і ад зарить ’глядзець, не адрываючыся’ < прасл. *zbr‑/*zor‑ (гл. зорыць, зыр). Роднаснымі лічацца ст.-інд. haryati ’ён кахае, прагне’, ст.-в.-ням. gern ’прагны’, гоц. gairns, авест. žara‑ ’цэль, імкненне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блакірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

1. каго-што. Арганізаваць (арганізоўвае) палітычную, гаспадарчую або ваенную блакаду. Блакіраваць абарону праціўніка. □ Следам на гасцінцы паказалася новая калона .. Гэта вялі палонных карнікаў, якія блакіравалі партызанаў на Цаліку. Новікаў. У палове мая фашысты блакіравалі пушчу, у якой дыслацыраваліся партызаны. Карпюк.

2. што. Закрыць (закрываць) пуць паміж станцыямі, карыстаючыся блакіроўкай (у 2 знач.).

3. што. Перагарадзіць (перагароджваць), загарадзіць (загароджваць) праход, шлях і пад. [Даследчая] партыя ідзе далей, а на яе месца прыходзіць земснарад, блакіруе перакат змяістым хобатам пантонных груб. Ракітны.

4. перан.; што. Паралізаваць. Самаўпэўненасць старшыны абяззбройвала, блакіравала волю і намер. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́сія, ‑і, ж.

1. Пасяджэнні розных прадстаўнічых органаў і калегіяльных устаноў, якія адбываюцца перыядычна, а таксама перыяд такіх пасяджэнняў. Сесія Вярхоўнага Савета. Юбілейная сесія ААН. Навуковая сесія. □ Ды раз у сесію Міхася К сабе ляснічы заклікае. «Ну, гэта нешта азначае», Ў Міхала думка праняслася. Колас. Судзіла [Ваешку] выязная сесія лінейнага суда. Шынклер.

2. Экзамены ў вышэйшых і спецыяльных сярэдніх навучальных установах, а таксама перыяд здачы такіх экзаменаў. Вясна прыносіць і студэнтам многа клопату — прыходзіць экзаменацыйная сесія. Шахавец. [Андрыян Цітавіч] запытаўся, як Уладзік здаў экзамены, ці не цяжка было ў час сесіі, ці не адвык ад дому за год вучобы. Марціновіч.

[Ад лац. sessio — пасяджэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сма́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Прыемны на смак (у 1 знач.); апетытны. Смачная цукерка. Смачныя ягады. □ — А мы сёння халаднік елі, — ага! З цыбуляю ды агуркамі. Смачны, смачны, — пахваліўся Сцёпка. Крапіва. Тлустае мяса вугра вельмі смачнае. В. Вольскі. Бульба трапіла смачная — сопкая, разварыстая, лепшая, чым наша. Якімовіч.

2. Які прыносіць здавальненне; прыемны (пра сон). Салодкі, смачны і глыбокі быў сон Рыгора — не дарма ж ён праспаў столькі.. гадзін! Гартны.

3. перан. Разм. Каларытны, сакавіты. І мы, спыніўшыся, рагаталі тым смачным, здаровым смехам, які прыходзіць нячаста. Брыль. Па хаце разлягалася заўзятае, смачнае сапенне.. сонных людзей. Зарэцкі.

•••

Смачны кусок (кавалак) гл. кусок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вярта́цца ’варочацца, прыходзіць назад’ і вяртаць ’тс’; ’аддаваць назад’; ’кідаць, перакульваць, варочаць’ (БРС, КТС, Яруш., Бяс.). Укр. вертати ’варочаць, вяртацца, паварочваць, скідаць, звальваць’, рус. вертать: смал., наўг. ’аддаваць назад узятае, захопленае’, пенз. ’вяртаць каго-небудзь назад’, смал., наўг., паўд. вертаться ’вяртацца, варочацца назад’, польск. wracać się ’вяртацца’, wracać ’вяртацца; вяртаць’, н.-луж. wrośiś ’паварочваць’; ’скручваць, вярцець’; ’абарачацца’; в.-луж. wróćeć ’вяртаць, браць назад’, wróćeć so ’вяртацца’; ’адбівацца, адскокваць’, чэш. vraceti (se) ’мяняць кірунак, пасылаць назад’; ’вяртаць назад’; ’аддаць (нейкую рэч)’, славац. vracať ’мяняць у адваротны бок кірунак руху каго-небудзь’; ’прыводзіць да пачатковага стану’; ’аддаваць, вяртаць’, славен. vráčati ’вяртаць, варочаць’; ’аддаваць доўг’, vráčati se ’вяртацца’, серб.-харв. вр̏тати се ’вяртацца’, вра̏ћати ’вяртаць, аддаваць’; ’варочацца назад’, вра̏ћати се ’вяртацца’, балг. връщам ’аддаваць назад, вяртаць’; ’вяртацца’. Прасл. vьrtěti, vortiti. Прасл. vьrtati — фактатыў на ‑ati ад vьrtěti, vьrtjǫ (Скок, 3, 631). Да вярце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)