прыхо́дзіць гл. прыйсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыхо́дзіць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыхо́джу прыхо́дзім
2-я ас. прыхо́дзіш прыхо́дзіце
3-я ас. прыхо́дзіць прыхо́дзяць
Прошлы час
м. прыхо́дзіў прыхо́дзілі
ж. прыхо́дзіла
н. прыхо́дзіла
Загадны лад
2-я ас. прыхо́дзь прыхо́дзьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыхо́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыхо́дзіць несов., в разн. знач. приходи́ть; (о поезде, пароходе — ещё) прибыва́ть; (о поре года, погоде и т.п. — ещё) наступа́ть, настава́ть; см. прыйсці́;

апеты́т п. у час яды́посл. аппети́т прихо́дит во вре́мя еды́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыхо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць.

Незак. да прыйсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхо́дзіць гл. прыйсці

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прыйсці́, прыйду́, пры́йдзеш, пры́йдзе; прыйшо́ў, -шла́, -ло́; прыйдзі́; зак.

1. Ідучы, дасягнуць чаго-н., з’явіцца куды-н.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наступіць, настаць, узнікнуць.

Прыйшоў час ісці ў школу.

Прыйшло каханне.

3. у што. Дайсці да якога-н. стану (абазначанага назоўнікам).

П. ў заняпад.

П. ў норму.

П. ў захапленне.

П. ў сябе (заспакоіцца, апрытомнець).

4. да чаго. Дасягнуць чаго-н. шляхам якіх-н. дзеянняў, намаганняў.

П. да ладу.

П. да вываду.

|| незак. прыхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. прыхо́д, -у, М -дзе, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́ніцца

прыходзіць раней’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ра́нюся ра́німся
2-я ас. ра́нішся ра́ніцеся
3-я ас. ра́ніцца ра́няцца
Прошлы час
м. ра́ніўся ра́ніліся
ж. ра́нілася
н. ра́нілася
Дзеепрыслоўе
цяп. час ра́нячыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыто́мнець, -ею, -ееш, -ее; незак.

Прыходзіць да прытомнасці.

Чалавек то прытомнеў, то зноў губляў прытомнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

візіцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто прыходзіць з візітам.

|| прым. візіцёрскі, -ая, -ае (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спо́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыцца; незак. (разм.).

Пра дзейнасць, працу: удавацца, прыходзіць паспяхова.

Работа спорыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)