мару́длівы, ‑ая, ‑ае.

Які павольна, без паспешлівасці робіць што‑н. [Якуб] скрозь сачыў за Сініцкім, не зводзячы з яго гарачых вачэй, як дзіця з марудлівага бацькі, што, прыехаўшы з кірмашу, ніяк не збярэцца паказаць прывезенага гасцінца. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ке́пі, нескл., н.

1. Род фуражкі з невялікім цвёрдым донцам і прамым казырком (у французскай і рускай арміях і ў гімназістаў Расіі ў 19 ст.).

2. Тое, што і кепка. Чалавек у кепі павольна перастаўляў ногі. Галавач.

[Фр. képi.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разэ́ля ’неахайны чалавек’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне ад уласнага імя Разэ́ля (ад Разалія), зафіксаванага ў творах Л. Калюгі. Нельга выключыць і магчымы ўплыў літ. rė́zla ’пузаты, чараваты чалавек’, rė̃zlinti ’плесціся, павольна ісці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спакваля́, спаквала́ ‘паступова, патроху, марудна, павольна’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Бяльк., Сцяшк.), спокволя часок приду ‘пачакаўшы’ (Нас.), споквала́, споклава́ ‘тс’ (ТС), спахваля́ ‘паволі, паступова’ (Касп.); з іншай прыстаўкай: спракваля́ (калінк., З нар. сл.), спраквала́ (рагач., Сл. ПЗБ), спракво́м (Жд. 1). Рус. дыял. спрохвала́ ‘тс’ з вядомай зменай кв > хв. Шуба (Прыслоўе, 127) мяркуе, што гэта прыслоўе ўзыходзіць да кораня квол‑ (гл. кволы, кволіць), канкрэтна — да назоўніка пакво́л (пакво́ль), існаванне якога пацвярджаецца прыслоўямі пакво́льна ‘вольна’ (Кос.), укр. пакво́ломпавольна, марудна’. Хутчэй, гэта дзеепрыслоўе ад пакво́лець ‘рабіцца вальней’, скво́лець ‘аслабець’, пакво́ліць ‘пачакаць’ (Нас.). Гл. пакваля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мармыта́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. мармытаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пачуўшы ляпанне стрэльбы, мядзведзь з гнеўным мармытаннем рынуўся на Тадэўчыка. Бядуля. Нечакана я пачуў недалёка ад сябе хрыплы, старэчы кашаль і павольна-ціхае мармытанне. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паклясці́, ‑кляну, ‑клянеш, ‑кляне; ‑клянём, ‑кленяце; пр. пакляў, ‑кляла, ‑кляло; зак., каго-што і без дап.

Клясці некаторы час. Андрэй Рыльскі пастаяў, пабедаваў, што няма як знайсці Шпулькевіча, пакляў яго.. і павольна, быццам у глыбокім одуме, пайшоў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праця́жны, ‑ая, ‑ае.

Які гучыць павольна, цягуча, не адрывіста. Песня хлынула шырокая, працяжная. Грамовіч. Працяжны паравозны гудок .. зліваўся з нейкай бадзёрай песняй. Скрыпка.

працяжны́, а́я, ‑о́е.

Спец. Які прызначаецца, служыць для працягвання, працяжкі (у 1 знач.). Працяжны станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руло́н, ‑а, м.

Скручаная ў трубку папера, тканіна, цэлафан і пад. У кузаве ляжаў цэлы рулон газетнай паперы і скрынкі з шрыфтамі. Новікаў. Я знарок павольна прайшоўся ля стала, сеў у крэсла, раскатаў рулон з чарцяжамі. Б. Стральцоў.

[Ад фр. rouleau — звітак, трубка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

церусі́цца, цярусіцца; незак.

Разм. Тое, што і церушыцца. Ціхі іней цярусіцца з белых бяроз. Куляшоў. Тытунь, нібы знарок, церусіцца ў непаслухмяных пальцах. Мележ. На галінах асядалі, разбураліся зоркі сняжынак, і на дол павольна церусіўся снег, рэдкі, лёгкі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэ́рбер, ‑а, м.

Уст.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — люты трохгаловы сабака са змяіным хвастом, які ахоўваў уваход у падземнае царства.

2. перан. Злосны, люты вартавы. — То павольна! — крыкнуў Нявіднаму чорны астрожны цэрбер і штурхануў яго ў плечы. Колас.

[Ад лац. Cerberus з грэч. Kérberos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)