велікаду́шнасць, ‑і, ж.

Наяўнасць высокіх душэўных якасцей. На мяне нечакана нахлынула цёплае, да болю шчырае пачуццё да.. чалавека, які па дарозе сюды, магчыма, насустрач смерці, моўчкі цярпеў і наш недавер да сябе, і абразлівую велікадушнасць. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серада́, ы́, ДМ ‑дзе́; мн. се́рады (з ліч. 2, 3, 4 серады́), се́рад; ж.

Трэці (пасля нядзелі) дзень тыдня. У суботу дырэктар нечакана паведаміў, што канікулы пачнуцца не з серады, а з гэтай нядзелі. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускіпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

Нечакана раззлавацца. Спакойны, дасюль, Тышкевіч ускіпеў: — Замнога на сябе бярэш, Прусава. Асіпенка. — Чаго ты, дзеўка, ускіпела? — разважна загаварыў стары цясляр, калі Таіса села. Паслядовіч. — Браканьеры! — ускіпеў ляснік. — Што вы зрабілі?! Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ча́хлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які дрэнна, слаба расце (пра расліны); вялы, чэзлы. Вецер парывіста і нечакана павярнуўся з усходу, узвіхрыў слупы пылу, прынёс са стэпу горкі пах дыму, затрос чахлыя кусты акацый. Хомчанка.

2. Хваравіты, кволы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трэ́пнуцьнечакана ўдарыць, брыкнуць нагой (пра каня, карову)’ (Шат., Варл., Сцяшк. Сл.), ‘стукнуць’ (Мат. Гом.), трэпну́ць ‘тс’ (ТС), трі́пнуты ‘страпянуцца, уздрыгануцца’ (кам., ЖНС), трэпну́цца ‘тс’ (ТС). Аднакратныя дзеясловы да тро́паць, трэ́паць, трапа́ць, гл. таксама выклічнікі трэп‑трэп ‘брык-брык’ (шчуч., Сл. ПЗБ), ‘стук-стук (пра сэрца)’ (ашм., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узгарэ́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; -ры́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загарэцца, разгарэцца.

Дровы ўзгарэліся.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Нечакана ўзнікнуць, пачацца.

Узгарэлася сварка.

3. перан., чым, без дап. і з інф. Запаліцца якім-н. пачуццём, моцна захацець зрабіць што-н.

У. жаданнем.

|| незак. узгара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і узга́рвацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мармыта́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. мармытаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пачуўшы ляпанне стрэльбы, мядзведзь з гнеўным мармытаннем рынуўся на Тадэўчыка. Бядуля. Нечакана я пачуў недалёка ад сябе хрыплы, старэчы кашаль і павольна-ціхае мармытанне. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́жа ’удача’ (ТС), на́джа ’надзея, спадзяванне’ (драг., З нар. сл., столін., Нар. лекс.; лунін., Шатал.), параўн. пена‑ джэнонечакана, неспадзявана; незнарок’ (ТС). Праславянскі дыялектызм *nadja? Параўн. серб.-харв. на́да ’надзея, спадзяванне’, славен. nȃda ’тс’. Гл. надзёя. Не выключана, што аналізуемае слова з’яўляецца аддзеяслоўным назоўнікам ад на́дзіцца ’спадзявацца, чакаць’ або на́дзіць ’вабіць, прыманьваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зры́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Нечакана, з шумам упасці, зваліцца. Адплыў [Стась] далёка-далёка ад вогненнага берага, і там на яго зрынулася вялізная, з дом, хваля. Сабаленка. // перан. Зваліцца, абрушыцца на каго‑н. (пра гора, няшчасце). Гора зрынулася на чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́хапіцца, ‑юцца; зак.

Разм. Нечакана і хутка з’явіцца адкуль‑н. Полымя выхапілася з-пад страхі. □ За лесам выхапілася поле, потым надышоў пералесак, вузенькая ручаіна. Мележ. Дзікія качкі выхапіліся аднекуль з-за лазнякоў і спалохана шуганулі ў неба. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)