цялу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Маладая карова, якая яшчэ не цялілася. Каб паскорыць рост пагалоўя кароў, было дамоўлена закантрактаваць усіх лепшых цялушак у калгаснікаў. Дуброўскі. // Дзіцяня каровы жаночага полу. [Марыля:] — І рабая ж наша ўчора ацялілася. Цялушку прывяла. Крапіва.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Скукарэ́чаны ‘згорблены’ (Яўс.), скукару́чыцца, скукарэ́чыцца ‘згорбіцца, сагнуцца’, зняваж. ‘памерці (у курчу)’ (Нас.), скакаручыць ‘сагнуць’ (Наша слова, 1992, 19 жн.), скукарэ́жыць ‘скруціць, сагнуць’ (Барад.), Апошняе падобна на скаро́жыць (гл.), аднак, хутчэй за ўсё, тут азванчэнне зычнага ў зыходным кукарэ́чыцца ‘горбіцца, каробіцца, корчыцца’ (Нас., Касп.), якое Трубачоў (ЭССЯ, 13, 88–89) узводзіць да прасл. *kukurъ ‘горб’, вытворнага з ‑r‑ суфіксацыяй ад *kuka ‘крук’, параўн. кука 2 (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
галу́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
1. Самка голуба.
2. Разм. Ужываецца як ласкавы зварот да жанчыны. Спявай мне, дзяўчынка, пра кветкі, пра гай, Пра лепшыя дні, пра вясну, Пра наша каханне, галубка, спявай — Пад ціхі твой спеў я засну. Чарот.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
заспако́енасць, ‑і, ж.
Стан спакою, ураўнаважанасці. І як толькі гэта рашэнне замацавалася, да Салаўёва прыйшла заспакоенасць, як быццам эшалон ужо, як гаварылі падрыўнікі, ляжаў у кішэні. Шахавец. // Задаволенасць дасягнутым; бестурботнасць, абыякавасць. — Аж чатырох байцоў мы тут згубілі. Вось да чаго заспакоенасць наша прывяла... Краўчанка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
здавён і зда́вен, прысл.
Тое, што і здаўна. Здавён зялёнаю, лясною Завецца наша старана. Грахоўскі. Трэба нам песень не гэткіх, што некалі здавён няволя спявала нам царская. Купала.
•••
Здавён-даўна́ — з далёкіх часоў, спрадвеку. [Віцю і Івану] здавалася, што яны сябруюць здавён-даўна, гэта значыць усё жыццё. Васілёнак.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
нарачо́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Аб’яўлены, прызначаны быць такім. Нарачоны брат. □ — Ах, — кажа .. [царская дачка], — муж мой нарачоны, зноў ідзе на наша царства вялікае войска. Якімовіч.
2. у знач. наз. нарачо́ны, ‑ага, м.; нарачо́ная, ‑ай, ж. Жаніх, нявеста. Усе ў Парэччы лічылі Іллюка і .. Васіліну нарачонымі. Хадкевіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пало́са, ‑ы, ж.
Тое, што і паласа (у 1, 2 і 4 знач.). Паласа жалеза. □ Светлая палова на ўсходзе высока паднялася над зямлёй. Шахавец. Палоса наша вузкая, і я, не пытаючы нават у дзеда, ведаў, што з яе можна зрабіць толькі адзін загон. Якімовіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
міно́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мінору (у 1 знач.). Мінорны акорд. Мінорная гама. □ Наша тройка ціха павяла мінорны напеў папулярнай .. [у вайну] партызанскай песні. Пянкрат. І ў шчодрым музычным россыпу .. [Малышаў] улоўліваў толькі мінорныя адценні. Хадановіч.
2. перан. Разм. Сумны, журботны. Мінорны настрой. Мінорны тон верша.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
нагарава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
Зазнаць многа гора. Нагаравацца з дзецьмі. □ [Лабановіч:] — А якія заработкі — плыты? Калі прынясе дзесяць рубельчыкаў, то і добра. А колькі нагаруецца, нацерпіцца! Колас. — Мама, матуля наша родная! Шкадуем мы цябе... Ці мала ты нагаравалася, мала натупалася ў гэтым двары ды горадзе? Ракітны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
прало́г, ‑а, м.
Уступная частка літаратурнага ці музычнага твора. У пралогу чытачы знаёмяцца з падзеямі, якія папярэднічалі таму, што апісана ў творы, або з агульнай задумай аўтара. А. Макарэвіч. // перан. Уступ да чаго‑н., пачатак чаго‑н. — Наша знаёмства будзе, так сказаць, пралогам да большага. Асіпенка.
[Грэч. prologos ад pro — перад і logos — слова, мова.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)