збалансава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.

1. Аднавіць страчаную раўнавагу рухамі цела. Збалансаваць на канаце.

2. што. Прывесці ў правільныя суадносіны ўзаемазвязаныя між сабой часткі чаго‑н. Збалансаваць бюджэт. Збалансаваць рацыён кармлення жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаўтля́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць жаўтлявага; жоўтае адценне ў афарбоўцы чаго‑н. Бралася трава між дарогай і полем роўнай зялёнаю шчоткай, ільснілася, глушыла, забівала маладую жаўтлявасць, што свіцілася знізу, ад зямлі. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

права́ліна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і правал (у 2, 3 знач.). Між сцен усюды пустыя праваліны, ніводнага даху не відаць. Мележ. Панурыя, з пустымі правалінамі вокнаў,.. [будыніны] стаялі, як скамянелыя прывіды. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

светлабо́кі, ‑ая, ‑ае.

Са светлымі бакамі (пра жывёлу, птушак, дрэвы). Андрэй з начальнікам штаба і камандзірамі атрадаў Павольна ішоў між стромкіх, светлабокіх соснаў і аглядваў тых, каму ўдалося вырвацца з блакады. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

учыні́цца, учыніцца; зак.

Разм. Здарыцца, адбыцца. Маці не стала дапытвацца, што ж такое ўчынілася між сынам і суседам. Мележ. — Што за шум у бары ўчыніўся? — А камарык там з дуба зваліўся. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́лот мо́лат, -та м.;

◊

быть (находи́ться, оказа́ться и т. п.) ме́жду мо́лотом и накова́льней быць (знахо́дзіцца, апыну́цца і да таго́ падо́бнае) памі́ж (між) мо́латам і кава́длам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мільга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. З’яўляцца, паказвацца на кароткі час і знікаць.

Між дрэў мільгала постаць.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Хутка праносіцца адзін за адным.

Мільгалі тэлеграфныя слупы.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Тое, што і мігаць (у 3 і 4 знач.).

Мільгаюць агеньчыкі.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Праносіцца ў свядомасці.

Ужо не раз мільгала думка стаць ляснічым.

|| аднакр. мільгану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. мільга́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ланцу́г, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Рад аднолькавых металічных звёнаў, паслядоўна злучаных адно з адным.

Л. якара.

2. перан. Суцэльны рад, сукупнасць чаго-н.

Л. людзей.

Горны л.

3. перан. Лінія байцоў, размешчаных на пэўнай адлегласці адзін ад аднаго.

Бегчы ланцугом (прысл.).

4. Устройства з шэрагу злучаных між сабой элементаў, якія ўтвараюць суцэльную лінію (спец.).

Электрычны л.

◊

Як з ланцуга сарваўся (разм.) — пра нястрыманага, злога чалавека.

|| памянш. ланцужо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м. (да 1—3 знач.).

|| прым. ланцу́жны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Л. сабака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пераку́чча (пырыку́ччэ) ’праход між загародкамі ў хляве’ (кам., Нар. сл.). Да пера- (ці перад‑) і куча 2 (гл.), якое з прасл. kǫtja ’хата’ (параўн. серб.-харв. kyћa ’дом’, славен. koča ’хаціна’, макед. ку́ка ’дом’, балг. къща і інш. (Лекс. Палесся, 161, 171), параўн. ку́чка ’загарадка (для курэй, качак і інш.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даматка́ны, ‑ая, ‑ае.

Вытканы хатнім, саматужным спосабам (пра матэрыю, тканіну). Даматканае палатно. Даматканае сукно. // Зроблены, пашыты з такой тканіны. Даматканы настольнік. Даматканая світка. □ У куце, між акон, — стол, засланы палатняным, даматканым абрусам. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)