вы́печы, -пеку, -печаш, -печа; -печам, -печаце, -пекуць; вы́пек, -пекла; -печы; -печаны; зак., што.

1. Прыгатаваць пячэннем.

Пякарня выпекла тону хлеба.

2. Добра прапячы.

Хлеб не выпечаны.

3. Расходаваць у працэсе пячэння.

В. ўсё цеста.

4. Знішчыць агнём, жарам, кіслатой.

В. бародаўку.

5. Выпаліць на чым-н. (знак, кляймо).

В. кляймо.

|| незак. выпяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. выпяка́нне, -я, н. і вы́печка, -і, ДМ -чцы, ж.

|| прым. выпячны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Выпячныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Патрабі́ць ’пакараць смерцю’ (Шн. 2). Параўн. ст.-рус. потрѣбити/потребитзнішчыць’, рус. ис‑требить ’тс’, якія звязаны з дзеясловам трѣбовати: серб.-харв. трщебити ’чысціць’, славен. trębiti ’чысціць, карчаваць’, польск. trzrebić ’тс’, в.-луж. trjebić ’пакладаць’, н.-луж. tfebiś ’карчаваць, расчышчаць’. Да прасл. terъ-, якое на ўсх.-слав. моўнай тэрыторыі дало тереб‑, параўн. рус. теребить ’церабіць’, а формы з треб‑ запазычаны з ц.-слав. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страце́нне ‘смяротная кара’, ‘адсячэнне (галавы)’ (Нас., Гарэц.), страцэ́ня, страцэнё ‘знішчэнне’ (Сл. ПЗБ), страце́не ‘страта’ (Нар. Гом.), стра́ціць ‘загубіць, знішчыць, пазбавіць жыцця’ (Нас., ТСБМ, Нар. Гом., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ, Некр. і Байк.). У спецыфічным значэнні ‘пазбаўленне жыцця’, хутчэй за ўсё, з польск. stracenie ‘пакаранне смерцю’, stracić ‘пакараць смерцю’, што развілося на падставе значэння ‘згубіць, загубіць’, тыповага для стра́ціць, што да тра́ціць (гл.), параўн. страта ‘згуба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

збаёдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Згубіць, невядома дзе падзець. — Але воз трэба забраць зараз, каб стары за зіму не збаёдаў дзе яго. Сабаленка. — А так, пячатка ў мяне з сабою, аформім [цялят], а то яшчэ збаёдаеце, — гаварыў Тамаш. Гурскі. // Загубіць, знішчыць. Збаёдаць чалавека. // Марна патраціць, перавесці. Збаёдаць грошы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пако́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., з кім-чым.

1. Палажыць назаўсёды канец чаму‑н., спыніць што‑н. Кастрычніцкая рэвалюцыя пакончыла і з нацыянальным прыгнечаннем. Бярозкін. — Даб’емся сяброўскае згоды, Пакончым са зброяй навек! Броўка.

2. Разм. Знішчыць, забіць, прыкончыць. Паспелі хлапцы яшчэ да цягніка з канвоем пакончыць. Няма больш канвою. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператачы́ць 1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

1. Натачыць, затачыць нанава. Ператачыць жалязка рубанка.

2. Натачыць, затачыць усё, многае. Ператачыць усе нажы. Токар ператачыў усе загатоўкі.

ператачы́ць 2, ‑точыць; зак., што.

Праесці, прагрызці, нарабіць дзірак у многіх месцах. Шашаль ператачыў бярвенне. Крот ператачыў увесь агарод. // Грызучы, знішчыць. Мышы ператачылі салому.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́карчаваць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што.

1. Выцягнуць, вырваць, выкапаць з карэннем. Выкарчаваць пні, хмызняк. □ Ад лазы — адно званне. Яе выразалі і выкарчавалі яшчэ летась. Пташнікаў. // Ачысціць ад пнёў, карчоў. Тоўхарт.. абвясціў, што хто выкарчуе і ачысціць гэтую зямлю, возьме сабе навечна паўтары дзесяціны. Чорны.

2. перан. Знішчыць, выкараніць, вывесці. Выкарчаваць бюракратызм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́травіць 1, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.

1. З дапамогай хімічных рэчываў зрабіць узор, адбітак чаго‑н. Вытравіць клішэ.

2. Вывесці хімічным спосабам што‑н. Вытравіць чарнільную пляму.

3. перан. Знішчыць, выкараніць. Вытравіць перажыткі старога.

вы́травіць 2, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.

Спец. Паступова спусціць (якарны ланцуг, канат і пад.). Вытравіць трос.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загуби́ть сов.

1. разг. загубі́ць; (уничтожить — ещё) зні́шчыць, мног. пазнішча́ць;

загуби́ть челове́ка загубі́ць чалаве́ка;

загуби́ть тала́нт загубі́ць та́лент;

2. (истратить без пользы) прост. змарнава́ць, зглумі́ць, загубі́ць, стра́ціць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пресе́чь сов.

1. (прервать связь) перарва́ць, перапыні́ць;

2. (прекратить) спыні́ць; (положить конец) палажы́ць кане́ц (чаму-небудзь); (уничтожить) зні́шчыць; вы́караніць;

пресе́чь в ко́рне вы́караніць; (искоренить) вы́караніць; см. пресека́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)