Аста́віць ’пакінуць’. (Яруш., КТС). Слова вядомае ў стараславянскіх тэкстах (оставити) было значна пашырана ў старарускай, адзначаецца не толькі ў рускай, але і ва ўкраінскай мове, таму думка пра ўжыванне слова як вынік рускага ўплыву ў Купалы (Ванковіч дыс.) патрабуе абгрунтавання. Утворана з прэфіксальнага о‑ + ставити.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Асяле́нец, осылэ́нець, оселе́нец, оселэ́нец ’селядзец’ (Клім., Вешт. дыс.). Рус. дыял. паўдн. аселедец, оселедня, оселёдка, укр. оселедець селядзец’. Пачатковае а‑ магло б быць прыстаўным, але ‑н‑ указвае на магчымасць утварэння ад сьльдь праз прыметнік сьльдьн‑ыи, о‑сьльдьн‑ьць (параўн. акраец і пад.). Гл. селядзец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ато́ злучнік ’калі не, то’ (Нас., Касп.), ’таму што’ (Шат.), ’неадкладна, толькі што’ (Бір. дыс.). Рус., укр. ато́ з блізкімі значэннямі. З злучніка а + займеннік то; параўн. ат. Бернекер, 1, 21; Рудніцкі, 1, 40; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 5. З дадаткам часціцы ўтворана атож (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вызварат, ву́зварат ’прамежак паміж плотам і полем’ (Янк. I), вазваро́т, вузворо́т, ві́зворот ’месца павароту плуга’ (Выг. дыс., палес.). Укр. дыял. ві́зворот ’месца павароту плуга’. Да вараціць. Паралелі ад vort‑ з іншай прэфіксацыяй і суфіксацыяй у іншых слав. мовах гл. Выгонная, Лекс. Палесся, 49–50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лузга́ ’шалупінне, вотруб’е, луска’, лузґа ’кастрыца льну’ (Нас., Дразд., Гарэц., Грыг., Бяльк., ТСБМ, Выг. дыс.; беласт., Сл. ПЗБ). Укр. лузга́, рус. лузга́ ’тс’, каш. łuzga, lëzga ’гільза’, ’похва’, славен. luzgína ’шалупіны’. Прасл. luzga ’шалупіны, луска’ (Слаўскі, 5, 374–375). Гл. таксама луза́ць і луска́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́лец, му́ліц ’ручка касы’ (віц., ДАБМ, к. 260; Касп.), му́ліца, мулі́ца ’тс’ (мядз., вілей., ДАБМ, к. 260; мядз., Нар. сл.), ’ручка сахі’ (Дзміт.; мазыр., рэч., Смул.), ’мыліца, кастыль’ (тур., Выг. дыс., ТС). Да му́ліць (гл.). Аб суфіксах гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39 і 44.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́та ’капец бульбы’ (петрык., Выг. дыс.; мазыр., З нар. сл.). Праз польск. (паморск., варм.-мазурск.), каш. mita ’тс’, якія з н.-ням., с.-гал. mite (ням. Miete) < лац. mēta foeni ’стог, сцірта’ < mēta ’конус, піраміда’ (Басара, Terminol., 2, 60; Васэрцыер, 152). Гл. таксама мета.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адо́нак ’зроблены з колікаў, палак і галля насціл, на якім складаецца (кідаецца) сена ў стог’ (Янк. Мат., Бір. дыс., ДАБМ, Шат.), ’астаткі збожжавай або сеннай сцірты’ (Нас.), адзёнак ’стог сена’ (Янк. I, ДАБМ, Некр.), адзёлак ’падмосткі пад стог’ (ДАБМ), адонішча падножка’ (Арх. Бяльк.) да дно (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вазваро́т ’месца павароту плуга’ (Выг. дыс.). Да (ваз)варачаць, (ваз)варочацца. З коранем *vort‑ у слав. мовах існуе шмат розных па ўтварэнню слоў са значэннем ’месца павароту плуга’; параўн. бел. заваро́т, зварата́, разваро́т, укр. зворота, славен. zvrát, zvrátnica, zvratnják і інш. (Выгонная, Лекс. Палесся, 45–50).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́рачча ’урочышча’ (стаўб., Прышч. дыс.). З больш ранняга *урочье, часцей уро́чышча (гл.) (ад урок ’умова, дагавор’), г. зн. ’устаноўленае месца, якое мае сваю назву’; цяжка вытлумачыць перанос націску на пачатак слова, магчыма, у выніку пераасэнсавання пачатковага складу слова як прыстаўкі ву‑ (вы‑), якая заўсёды выступае пад націскам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)