меланхо́лія, ‑і, ж.

1. Сумны настрой, нуда, туга. На сэрца наплыла крыўда, якая ўсё часцей і часцей псавала [Шалюту] настрой, наводзіла на яго цяжкую непазбыўную меланхолію. Дуброўскі.

2. Псіхічнае расстройства, якому характэрны прыгнечаны стан, беспрычынныя страхі, недарэчныя ідэі.

•••

Чорная меланхолія — вельмі дрэнны настрой, туга, якая гняце бесперастанку.

[Ад грэч. mélas — чорны і cholē — жоўць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каро́за1 ’капрыза’ (Я уе.* Янк. Min·.). Параўн. славен. kotu&eдрэнны Конь’, приоЛ, kbruźa (Куркіна Этымалогія, 1970, 95).

Каро́за2 ’сойка’ (Гарэц.)-. Этымалогій адсутнае (гл. ФіісМгср, 2. ©Ш).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Людае́д, любое́д ’першабытны чалавек’ (ТСБМ, ТС). Прасл. lʼudojȇdъ. Да люд і есці (гл.). Паняцце ’дрэнны, ліхі, благі’ спрыяла змене лексемы лютаедлівы ’пераборлівы ў ядзе’ ў людае́длівы, людаежлівы (лях., ваўк., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́тхлы ’затхлы; гнілы, цвілы’ (Нас., Байк. і Некр., Растарг., ТС), ’прытухлы’, пры́тхлінадрэнны, гнілы пах’ (Нас.), прытыхля, пры́тхля, пры́тха ’цвіль, пах прэлага, затхласць’, прі́тхлысьць ’прытухласць’ (Яруш., Бяльк., ТС). Да тхнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Няхлю́жы, ныхлюжыйдрэнны, кепскі’ (брэсц., Нар. лекс.), ніўхалюжый ’няўклюды, нехлямяжы’ (Бяльк.). Гл. няўклюда; чаргаванне⇉можа мець экспрэсіўны характар, параўн. няхлюда ’няўклюда’ (Сцяшк. Сл.), формы з дадатковай вакалізацыяй, магчыма, пад уплывам халь ’дрэнь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

анія́кі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. займ. Зусім ніякі. Навокал не было аніякага гуку. Чорны. Некалькі дзён не было аб Ігнаце аніякіх чутак. Лынькоў.

2. у знач. прым. Вельмі дрэнны, нічога не варты. [Журавель:] — Шыя выгнута вужакай, Хараства ні ў чым няма І убор твой аніякі, І нягодная сама [Чапля]. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляда́шчы1 леда́шчы, ліда́шчый, лыда́шчый ’кволы, хілы; нядужы, слабы; дрэнны, нягодны; стары, струхлелы; збуцвелы; выцерты’ (Нас., Грыг., Бес., Яруш., Ант., Касп., Бір. Дзярж., Сцяшк., ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’злы, сярдзіты, запальчывы’ (слуц., Жыв. сл.), ’нікудышні, пусты’; ’д’ябал’ (мін., КЭС), ’легкадумны’. Да ляда́шты (гл.). Сюды ж: ляда́шчына ’непатрэбная рэч’ (Нас.), ляда́шчыца, ліда́шчыца ’кепскі, дрэнны, сапсаваны’ (Мал., Булг., Кос.), ’нягодніца’ (паўд.-усх., КЭС), лядашчыцца ’паступаць дрэнна’ (Федар. Дад.).

Ляда́шчы2 ’ледзяны, дужа халодны’ (валож., Жыв. сл.). Нерэгулярнае ўтварэнне ад лядакі́ ’ледзякі’ пры ад’ідэацыі ляда́шчы1 і польск. lodowaty ’ледзяны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вапо́ры ’настрой’ (Нас.). Укр. вапор, вапори ’тс’. Насовіч лічыў вапоры < vapor, маючы, відаць, на ўвазе лац. крыніцу. Вапоры < польск. wapory ’цяжкі дух; дрэнны настрой’ < лац. vapor ’пара’ (Кюнэ, Poln., 113; Рудніцкі, 1, 311).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нела́дный

1. (нехороший) нядо́бры; (плохой) дрэ́нны, ке́пскі;

2. (нескладный) няскла́дны; (неуклюжий) нязгра́бны;

будь он нела́ден каб ён спрах; няха́й ён спра́хне; няха́й яму́ лі́ха.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Няго́да ’непагода, непагадзь’ (Чач., Некр.; слонім., Арх. Бяльк.; петрык., Шатал.), него́да, нэго́да ’тс’ (ТС, Сл. Брэс.), ’непагадзь; бяда, няшчасце’ (Бяльк.), ’дрэннае надвор’е; нязгода’ (Гарэц.), ’дрэннае надвор’е; дрэнны настрой’ (Сл. ПЗБ), ’няшчасце, няўдача’ (Яруш.), укр. него́да ’дрэннае надвор’е, непагадзь’, рус. негода ’дрэннае надвор’е; дрэнны чалавек’, чэш. nehoda ’дрэннае надвор’е; няшчасны выпадак’, славац. nehoda ’няшчасце’, славен. negóda ’няшчасце, няшчасны выпадак; штосьці непрыемнае’, серб.-харв. нѐгода ’няшчасце’. Да *godъ (гл.) з першасным значэннем ’падыходзячы, спрыяльны час’. Распаўсюджанне тыпалагічнай мадэлі паводле матэрыялаў Лінгвістычнага атласа Еўропы гл.: Іанеска–Руксандою, Revue roumaine de linguistique, 28, 253–262. Параўн. пагода.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)