пайсці́ па ~ннай (няпра́вільнай) даро́зе — пойти́ по плохо́му (непра́вильному) пути́;
рабі́ць вясёлую мі́ну пры ~ннай гульні́ — погов. де́лать весёлую ми́ну при плохо́й игре́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дрэ́нны, ‑ая, ‑ае.
1. З адмоўнымі якасцямі або ўласцівасцямі; не такі, як трэба, нездавальняючы; проціл. добры. Дрэнная дарога. Дрэнная папера. Дрэннае вымаўленне. Дрэннае здароўе. Дрэнны конь. □ Вынікі вучобы ў Андрэя за год былі зусім дрэнныя: некалькі чацвёрак, а астатнія тройкі і двойкі.Гурскі.// Нявопытны, няўмелы; няздольны. Дрэнны гаспадар. Дрэнны памочнік. □ — Артыст я дрэнны. Баюся, сам правалюся і людзей правалю.Шамякін.
2. Кепскі, заганны ў маральных адносінах; амаральны. Дрэнны чалавек. Дрэнны ўчынак. Дрэнная рэпутацыя. □ Дрэнны ён хлопец: навошта было так крыўдзіць матку, казаць ёй такія дзёрзкія словы?Колас.// Непрыемны для другіх; грубы (пра манеры, густ і пад.). Дрэнны характар. Дрэнная прывычка./узнач.наз.дрэ́ннае, ‑ага, н.[Гаспадары] доўга шукалі ўсяго дрэннага ў былога парабка, а разам стараліся выказаць як найбольш чорных слоў і на цяперашні свет.Чорны.Як ні кажы, дрэннага за Варварай ніхто не заўважаў.Васілевіч.
3. Невясёлы, пануры; які не прадвяшчае добрага. Дрэнны настрой. Дрэннае прадчуванне. □ Сёння быў такі дзень у Ладымера, што дрэнныя думкі не мучылі яго.Чорны./узнач.наз.дрэ́ннае, ‑ага, н.[Зося:] Не трэба думаць шмат пра тое, што .. не вернецца ніколі. Калі добрае, дык можна ўспомніць і пацешыцца, а калі дрэннае, дык забыцца на яго трэба.Чорны.
•••
Дрэнныя жартыгл. жарт.
Пайсці па дрэннай дарозегл. пайсці.
Рабіць вясёлую міну пры дрэннай гульнігл. рабіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дрэ́нны schlecht, schlimm;
дрэ́ннае вымаўле́ннеéine schléchte Áussprache;
з ім жа́рты дрэ́нныя mit ihm ist nicht gut Kírschen éssen;
з гэ́тым жа́рты дрэ́нныя damit ist nicht zu spáßen;
пайсці́ па дрэ́ннай даро́зеперан auf die schíefe Ébene [Bahn] geráten* [kommen*]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)