переворо́т в разн. знач. пераваро́т, -ту м.;

переворо́т в нау́ке пераваро́т у наву́цы;

госуда́рственный переворо́т дзяржа́ўны пераваро́т.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аліга́рхія, ‑і, ж.

1. У антычныя часы і сярэдневякоўе — дзяржаўны лад, заснаваны на панаванні невялікай групы найбольш багатых і знатных асоб, а таксама пануючая група. Венецыянская алігархія.

2. перан. Палітычнае і эканамічнае панаванне невялікай групы імперыялістаў, прадстаўнікоў буйнога манапалістычнага капіталу. Фінансавая алігархія.

[Грэч. oligarchia — улада нямногіх.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантро́ль, ‑ю, м.

1. Праверка дзейнасці каго‑, чаго‑н.; назіранне з мэтай праверкі. Устанавіць кантроль за якасцю прадукцыі. Камітэт народнага кантролю.

2. Установа або арганізацыя, якая кантралюе чыю‑н. дзейнасць. Дзяржаўны кантроль. Працаваць у кантролі.

3. зб. Кантралёры. Кантроль правярае білеты. Сташэўскі.

[Фр. controle.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каро́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кароны (у 1, 2 знач.). // Уст. Дзяржаўны, урадавы (пра манархічныя краіны). Каронны суд. Каронныя землі. □ Кароннае войска стаяла кругом, мястэчкі і вёскі карала агнём. Вялюгін.

2. Лепшы, найбольш ўдалы. Каронная роля артыста. Каронны нумар праграмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апара́т, -а і -у, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Спецыяльны прыбор, механічнае прыстасаванне.

Тэлефонны а.

Касмічны а.

2. -у. Сукупнасць органаў, якія выконваюць якую-н. асобную функцыю ў арганізме (спец.).

Стрававальны а.

3. -у. Сукупнасць дзяржаўных устаноў, а таксама супрацоўнікаў, якія абслугоўваюць пэўную галіну кіраўніцтва, гаспадаркі.

Дзяржаўны а.

Працаздольны а.

|| прым. апара́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

механі́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Унутраная частка машыны, прылады, апарата і пад., якая прыводзіць іх у дзеянне.

Гадзіннікавы м.

2. перан. Унутраная сістэма чаго-н., што вызначае парадак якога-н. віду дзеяння.

Дзяржаўны м.

Гаспадарчы м.

3. чаго. Сукупнасць працэсаў, з якіх складаецца якая-н. фізічная, хімічная, фізіялагічная і пад. з’ява.

М. хімічнай рэакцыі.

|| прым. механі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канстыту́цыя, ‑і, ж.

1. Асноўны закон дзяржавы, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і вызначае грамадою дзяржаўны лад, выбарчую сістэму, прынцыпы арганізацыі і дзейнасці дзяржаўных органаў і асноўныя правы і абавязкі грамадзян. Канстытуцыя СССР. Манархічная канстытуцыя.

2. Будова арганізма, склад цела. Канстытуцыя чалавека. Канстытуцыя жывёлы.

[Ад лац. constitutio — будова; ўстанаўленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Манаполька ’дзяржаўная крама (ў Расіі), у якой прадавалі гарэлку’ (ТСБМ, Яруш.). З рус. монополиядзяржаўны продаж гарэлкі’ (якое з новав.-ням. Monopolia < с.-лац. monopolium < ст.-грэч. μονοπώλιον ’індывідуальнае права на продаж’: μόνος ’адзін’ + πωλεῖν ’прадаваць’) пры дапамозе суфікса ‑к‑a, як ла́ўка. У рус., польск., чэш. мовах гэта лексема азначае ’дзяржаўная гарэлка’. Ст.-бел. монополия (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. monopolija ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзе́яч, ‑а, м.

Асоба, што вызначылася ў якой‑н. галіне грамадскай дзейнасці. Дзяржаўны дзеяч. Дзеяч навукі. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР. Грамадскі дзеяч. □ За гады савецкай улады многа выдатных людзей з’явілася ў беларускім Палессі. Гэта дзеячы народнай гаспадаркі, дзеячы ператварэння і ўдасканалення краю, дзеячы навукі і культуры. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скарбо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Гіст. Гаспадарча-фінансавы. Скарбовая канцылярыя гетмана.

2. Уст. Які належаў казне, казённы; дзяржаўны. Хутарок быў пабудаваны .. па арандаванай скарбовай зямлі. Колас. На настаўнікі двор уз’ехала натоптаная сенам скарбовая параконка. Лобан. Ні за якія грошы не хацелі [людзі] на скарбовым полі класці сваю працу. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)