◎ *Лашаві́к, лошовік ’грыб пеўнік стракаты, Sarcodon imbricatum’ (ТС). Да лоша, лось (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сітаві́к, сі́тнік ‘грыб масляк бычыны, рашэтнік’ (віц., гом., Сярж.–Яшк.). Гл. сітаўкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пясля́к (песля́къ) ’стары грыб; старэча’ (Нас.), песля́к ’стары грыб’ (Дабр.), песлячо́к ’дзядок (пра хлопца); слабы, нядужы’ (Нас.). Паводле Мяркулавай (Очерки, 188), утворана ад пес (гл.) па ўзору іншай назвы грыбоў — казля́к (ад казёл) са значэннем ’дрэнны, неядомы грыб’, параўн. рус. пе́сьи гу́бы, сюды ж, магчыма, і славен. pěšak ’стары грыб’. Для значэнняў ’слабы, нядужы’ можна дапусціць утварэнне ад пе́стлівы ’спешчаны, распешчаны’ (Ласт.): пяс(т)ляк, параўн. і польск. pieskliwy, pieśćliwy ’тс’. Нельга выключыць таксама сувязь з серб.-харв. песичаво ’слабое, якое не расце (пра дзіця)’, балг. пе́сец, песи́ца ’хвароба дзяцей, пры якой яны слабеюць і пакрываюцца шэрым пушком’, якія народная этымалогія звязвае з пес (БЕР, 5, 186–187).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́спадзень ’сапсаваны, гнілы грыб’ (ТС), ро́спаднік ’тс’ (там жа). Да распада́цца, па́даць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праўдзі́вік ’баравік, Boletus edulis’ (Сцяшк. Сл.), праўдзя́к ’тс’ (там жа), праўдзі́вы грыб ’тс’ (Сцяшк. Сл., Бір.; шчуч., лях., ганц., беласт., Сл. ПЗБ), прады́вый грыб, правды́вэць, правдзу́н ’тс’ (Сл. Брэс.). З польск. prawdziwy hrzyb, prawdziwik ’тс’, якое ад prawdziwy ’сапраўдны, шчыры’. Геаграфія слова сведчыць таксама на карысць запазычання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Капусы́р ’грыб з віду ратангавых, Clavaria coralloides L., Clavaria Botrytis Pers’ (Дэмб. І). Мяясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дачу́цца, ‑чуюся, ‑чуешся, ‑чуецца; зак., пра каго-што, аб кім-чым ці з дадан. дап.
Разм. Даведацца з дайшоўшых чутак; дазнацца. Дачуцца пра сям’ю. □ Пятрусь Грыб, адзін з багацеяў мястэчка Дварок, дачуўся надоечы, што лес ягоны сякуць напавал, больш як заўсёды. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спарыння́, ‑і, ж.
Паразітны грыб, што выклікае хваробу злакавых раслін, пры якой у каласах жыта, пшаніцы, ячменю замест зерня ўтвараюцца чорныя ражкі. [Санька] знайшоў на паласе нейкі чорны пылок і сказаў, што гэта расце спарыння, вялікі шкоднік збажыны, што яе трэба знішчаць. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кабы́ленка ’ваўнянка (грыб)’ (Шатал.). Магчыма, утворана паводле адзнакі ’пакрыты шэрсцю’ або як кабыла 5 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Труско́ўнік ‘грыб Helotium’ (Сяржаніна, Грыбы). Паводле даведніка, «ад месца знаходжання на труску (ламаччы)», гл. труск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)