Сяле́дзягатунак бульбы’, разам са сле́дзеўка, сле́дзя ’тс’ (Скарбы, Сцяшк. Сл.) суадносіцца са следзь ’селядзец’ (гл.), што семантычна цяжка патлумачыць. Аднак іншая форма назвы сяле́зя ’тс’, зафіксаваная на Гродзеншчыне (ЖНС), арыентуе на магчымую сувязь з рэгіёнам Сілезія (суч. польск. Śląsk) па мадэлі амерыка́нка, варшоўка і пад. назвы гатункаў бульбы. Магчыма, народнаэтымалагічным асэнсаваннем запазычання з’яўляецца се́льскіе дзе́цігатунак бульбы’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мука, мліва / вышэйшы гатунак пшанічнай: крупчатка / дробна змолатая, прасеяная: пытлёўка

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Заваруха ’сумятня’. Рус. дыял. завару́хагатунак кашы; цеста; закваска’; літар. ’сумятня’. Пашыранае ў рус. дыялектах значэнне ’гатунак кашы’ першаснае, ’сумятня’ пераноснае (параўн. заварыць кашу). Паколькі ў бел. фіксуецца другаснае значэнне, магчыма, што слова запазычана з рус. Пры замацаванні гэтага значэння трэба ўлічваць і перан. завіруха ’сумятня’, адзначанае ўжо Насовічам, якое магло кантамінавацца з заваруха. Заваруха ўтворана з суфіксам ‑уха ад дзеяслова завары́ць (завари́ть).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сорт, ‑у, М сорце, м.

1. Тое, што і гатунак. Мука першага сорту.

2. Разнавіднасць якой‑н. культурнай расліны, якая адрозніваецца ад іншых раслін гэтага ж віду якімі‑н. каштоўнымі ў гаспадарчых адносінах уласцівасцямі. Высокаўраджайныя сарты пшаніцы.

3. Разм. Від, род каго‑, чаго‑н. У Мінску дактары добрыя. Першага сорту спецыялісты. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́сячка, ме́сечкагатунак бульбы’, ’радыска’ (Мат. Гом., Ян.; лельч., Жыв. сл.). Да ме́сячны < месяц1 (гл.): гэтыя культуры вырастаюць у месячны тэрмін.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Табін, ст.-бел. табинъгатунак тоўстай шаўковай тканіны’, табинокъ ’тая ж тканіна з прымессю воўны’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. та́бін, таби́н, ’гатунак шаўковай тканіны’, рус. табенек, полутабенек ’від шаўковай тканіны’. Старабеларускія і польскія словы Булыка (Лекс. запазыч., 115; БЛ, 17, 64–65) выводзіць непасрэдна з тур.-перс. tabin = tabi ’тс’. Украінскае і рускае словы лічацца запазычаннямі адпаведна праз польск. дыял. tabinгатунак шаўковай тканіны’ або ням. Tabin ’тс’ з франц. tabis (у XIV ст. atabis) ’муараваная шаўковая тканіна’ праз ісп. tabí ’тс’ з араб. attābī ’тс’. Арабская назва тканіны паходзіць ад at‑Attābī́yah, назвы квартала, дзе яна выраблялася (ЕСУМ, 5, 499; Фасмер, 4, 6; Брукнер, 563).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стамбо́льгатунак табаку’ (Янк. 3.). Янкоўскі (там жа, 124) мяркуе, што назва можа быць звязана з назвай Стамбул. Няпэўна; але параўн. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Злы́дкі ’нязручныя сані’ (вілен. Кіркор). З літ. slides ’лыжы’ ці šlėdėsгатунак саней’ з суфіксацыяй (‑к‑) і зменай пачатковага зычнага на з‑. Лаўчутэ, Сл. балт., 111.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэ́рагатунак грушы’. Рус. бе́ре, польск. bera і г. д. Запазычанне з зах.-еўрап. моў (паводле Варш. сл., 1, 115, з франц. beurré). Бел. слова непасрэдна з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атразьні́гатунак ботаў’ (Касп., ЭШ). Няясна. Націск не дае магчымасці параўнаць з рус. дыял. отрадный ’парадны’; магчыма, ад кораня *rez‑ (адразаць), але няма ні фармальнага, ні семантычнага падмацавання гэтаму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)