найпе́ршы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Самы першы. Міналі дні суроваю чаргой, І не ставала на забавы часу. А стаў Андрэйка першым старшынёй Найпершага ў аколіцы калгаса. З. Астапенка.

2. Самы галоўны, самы важны. [Мешчаракоў:] — Земляных работ — процьма. Таму найпершы чалавек на будоўлі — экскаватаршчык. Дадзіёмаў. // Самы лепшы. Дубейка нёс сябе высока, насіў манішку.. і лічыў сябе найпершым кавалерам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стальва́га ‘ворчык для параконнай запрэжкі’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Ян., Сл. ПЗБ), ‘частка плуга’ (Бір. Дзярж., Юрч. Вытв.), сцельва́гагалоўны каромысел запрэжкі параконнага плуга’ (Выг.), стэльва́га, стальва́га ‘тоўстая жэрдка ў перадку воза, да якой мацуецца дышаль’ (Маслен.), ст.-бел. сталвага ‘перакладзіна дышля’. Запазычана праз польск. sztalwaga, sztelwaga, stalwaga ‘ворчык’ з нова-в.-ням. Stellwaage (< Stelle) ‘месца, насад воза’ + Wage, Waage ‘вагі, карамысла, ворчык’, гл. Нававейскі, Zapożyczenia, 114; ЕСУМ, 5, 407.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стырно́ ‘руль’ (ТСБМ, Ласт., Стан.), стыр ‘штыр, рулявое вясло’, ‘жэрдка, калок’ (ваўк., лудз., Сл. ПЗБ), стырнавы́, сты́рнікгалоўны плытнік, які кіруе плытом’ (ТСБМ), сты́рнік, стэ́рнік ‘тс’ (Сл. ПЗБ), стырнава́ць ‘кіраваць стырном’ (там жа), стыраваць ‘тс’ (Ласт.). Укр. стерно́, рус. паўд. стерно́, ст.-рус. стрънъ (XV ст.). Праз польск. ster ‘руль’ узыходзіць да с.-ням. stiure ‘тс’; гл. Фасмер, 3, 759; Праабражэнскі, 2, 385; Міклашыч, 322; ЕСУМ, 5, 413.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перакава́ць, -кую́, -куе́ш, -куе́; -куём, -куяце́, -кую́ць; -ку́й; -кава́ны; зак.

1. каго-што. Падкаваць нанава або ўсіх, многіх.

П. каню пярэднія ногі.

П. усіх коней.

2. што. Перарабіць каваннем.

П. мячы на аралы (высок.).

3. перан., каго-што. Карэнным чынам змяніць, перавыхаваць (разм.).

П. свой характар.

|| незак. перако́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. перакава́цца, -кую́ся, -куе́шся, -куе́цца; -куёмся, -куяце́ся, -кую́цца; -ку́йся (да 3 знач.); незак. перако́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 3 знач.).

Па ходзе п’есы галоўны герой перакоўваецца.

|| наз. перако́ўванне, -я, н. і перако́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэнтра́льны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца цэнтрам (у 1 знач.).

2. Які знаходзіцца, размешчаны ў сярэдзіне, у цэнтры.

Цэнтральная вуліца.

3. Галоўны, кіруючы.

Цэнтральная ўлада.

4. Асноўны, найбольш істотны.

Цэнтральная тэма.

5. Які прыводзіць у дзеянне, абслугоўвае ўсю сістэму.

Цэнтральнае ацяпленне.

Стрэльба цэнтральнага бою — стрэльба, якая зараджаецца з задняй (казённай) часткі ствала.

Цэнтральная нервовая сістэма — асноўная частка нервовай сістэмы ў пазваночных і чалавека, якая складаецца з галаўнога і спіннога мозга.

Цэнтральны вугал — вугал, утвораны двума радыусамі якой-н. акружнасці.

|| наз. цэнтра́льнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́ма, ‑ы, ж.

1. Першая ступень гамы, а таксама галоўны тон трохгучча.

2. Інтэрвал у межах адной ступені гукарада.

3. Вядучая партыя, якая выконваецца на адным з групы інструментаў у інструментальным ансамблі. // Асоба або інструмент, якія выконваюць вядучую партыю ў ансамблі.

4. Разм. Тое, што і прымадонна. Вядома, з першых жа спевак увесь ансамбль аднадушна прызнаў Тамару Асколкіну першай — прымай ансамбля. Ракітны.

[Ад лац. prima — першая.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́нтар 1, ‑а, м.

Вуздэчка без цугляў для прывязвання каня. Батура падышоў да шула, адвязаў кантар, уз’ехаў на двор, занёс муку і сала ў кладоўку і павярнуў каня па выезд. Гурскі.

ка́нтар 2, ‑а, м.

Разм. Род бязмена.

ка́нтар 3, ‑а, м.

1. Пеўчы хору ў каталіцкай царкве. // Галоўны пеўчы ў сінагозе.

2. Настаўнік і дырыжор хору, а таксама арганіст у пратэстанцкай царкве.

[Лац. cantor — спявак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

устреми́ться

1. (броситься) ры́нуцца, кі́нуцца; (двинуться) ру́шыць;

2. перен. накірава́цца; (обратиться) звярну́цца; (уставиться — о взгляде, глазах и т. п.) утаро́піцца;

внима́ние устреми́лось на гла́вный объе́кт ува́га накірава́лася (звярну́лася) на гало́ўны аб’е́кт;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сказ, ‑а, м.

1. Граматычна і інтанацыйна аформленае спалучэнне слоў або асобнае слова, якое выражае закончаную думку. Просты сказ. Складаны сказ. □ Пасля кожнага сказа вырываліся з.. грудзей [Антося] глыбокія, працяглыя ўздыхі. Кулакоўскі. Гаворыць Сяргей абрывіста, кароткімі сказамі. Жычка. Валодзька ўспомніў першы сказ сачынення, успомніў — і слёзы набеглі на вочы. Гамолка.

2. Народны твор аб сапраўдных падзеях мінулага або сучаснасць. Сказ пра Чапаева. □ Маладая мая, яснатварая Случчына, гэты сказ пра цябе. Дудар. І сказ аб братняй долі шчаснай Цішком хадзіў ад хат да хат. Панчанка. / у паэт. ужыв. І толькі задымленых танкаў маторы Суровы складалі аб воіне сказ. Кірэенка. // Літаратурны твор, у якім апавяданне вядзецца ад асобы апавядальніка.

3. Паданне пра якую‑н. падзею, асобу. Як крук, здавён кружыўся сказ пануры, Што нельга закранаць труны Цімура. Лойка. Сказ вякі захавалі пра вялікі той цуд. Машара.

4. Разм. Расказ, апавяданне пра што‑н. І вядзе Рыгор свой сказ, Нібы песню, складка: — Мне зямлі далі ў той час Кавалачак ладны. Бялевіч. А прыслухайся толькі да сказаў людзей, І пабачыш, якім будзе горад прыгожым. Танк. // Размова, слова, якія выражаюць чыю‑н. катэгарычную думку, рашэнне адносна чаго‑н. А ў яе [цешчы] кароткі сказ: «Ты, лайдак, завёз не ў час Угнаенне ў калгас!» Корбан.

•••

Аднародныя члены сказа гл. член.

Аднасастаўны сказ — сказ, які мае ў сваім саставе толькі адзін галоўны член.

Безасабовы сказ — сказ, у якім адсутнічае дзейнік і ён не падразумяваецца.

Бессуб’ектны сказ — тое, што і безасабовы сказ.

Галоўны сказ — частка складаназалежнага сказа, якая прадвызначае сувязь, што рэалізуецца даданым сказам.

Галоўны член сказа гл. член.

Даданы сказ — частка складаназалежнага сказа, сінтаксічна падпарадкаваная галоўнаму сказу і звязаная з ім пры дапамозе злучніка ці злучальнага слова.

Назыўны сказ — аднасастаўны сказ, у якім галоўны член выражаны формай назоўнага склону назоўніка.

Намінатыўны сказ — тое, што і назыўны сказ.

Неразвіты сказ — сказ, у саставе якога няма даданых членаў.

Развіты сказ — сказ, які мае ў сваім саставе, акрамя галоўных, даданыя члены сказа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інкарпара́цыя, ‑і, ж.

1. Кніжн. Далучэнне, уключэнне ў свой склад чаго‑н. Інкарпарацыя новых абласцей.

2. У юрыспрудэнцыі — сістэматызацыя выдадзеных у розны час законаў у алфавітным, храналагічным парадку ці па асобных галінах права без унясення змен у іх змест. Інкарпарацыя дзеючых законаў БССР.

3. У лінгвістыцы — спосаб сінтаксічнай сувязі паміж словамі, пры якім галоўны член словазлучэння зліваецца з залежнымі членамі ў фанетыка-марфалагічны комплекс, аналагічны слову.

[Лац. incorporatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)