гало́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гало́ўны гало́ўная гало́ўнае гало́ўныя
Р. гало́ўнага гало́ўнай
гало́ўнае
гало́ўнага гало́ўных
Д. гало́ўнаму гало́ўнай гало́ўнаму гало́ўным
В. гало́ўны (неадуш.)
гало́ўнага (адуш.)
гало́ўную гало́ўнае гало́ўныя (неадуш.)
гало́ўных (адуш.)
Т. гало́ўным гало́ўнай
гало́ўнаю
гало́ўным гало́ўнымі
М. гало́ўным гало́ўнай гало́ўным гало́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гало́ўны, -ая, -ае.

1. Самы важны, асноўны.

Г. тэзіс даклада.

Галоўная гераіня п’есы.

2. Які ўзначальвае каго-, што-н., старшы па службе; які падпарадкоўвае іншых.

Г. інжынер завода.

Г. сказ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гало́ўны в разн. знач. гла́вный;

~ная ду́мка — гла́вная мысль;

г. ўрач — гла́вный врач;

~нае пыта́нне — гла́вный вопро́с;

г. го́рад — гла́вный го́род;

г. сказграм. гла́вное предложе́ние;

~ныя чле́ны ска́заграм. гла́вные чле́ны предложе́ния;

~ная кватэ́рауст. гла́вная кварти́ра;

~ная спра́ва — гла́вное де́ло;

~ным чы́нам — гла́вным о́бразом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гало́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Самы важны, асноўны, найбольш істотны. Галоўны герой твора. □ Бязмежная адданасць справе і скромнасць шчырага працаўніка — вось дзве галоўныя рысы характару пагранічніка. Брыль. Бумажкоў, галоўны арганізатар атрада, быў і яго камандзірам. Чорны. // у знач. наз. гало́ўнае, ‑ага, н. Янка Купала перадаў галоўнае — сатырычна-маралістычны пафас байкі. Палітыка. // у знач. пабочн. Самае асноўнае, істотна важнае. Многа думаў.. Сцёпка, і надумаўся ён за навуку сур’ёзна ўзяцца. Але як? Часу няма і, самае галоўнае, — няма кніжак. Колас. // Цэнтральны, самы значны, самы вялікі (пра вуліцу, магістраль і пад.). Галоўная вуліца. □ Уздыхнуў паравоз парай і без гудкоў, без свісткоў выбраўся на галоўны пуць. Лынькоў.

2. Які ўзначальвае каго‑, што‑н., старшы па службе. Галоўны інжынер. Галоўны канструктар. Галоўны урач.

•••

Галоўная кватэра гл. кватэра.

Галоўная кніга гл. кніга.

Галоўны сказ гл. сказ.

Галоўны член сказа гл. член.

Галоўным чынам гл. чын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гомалага́тар

галоўны вымяральшчык у спартыўных спаборніцтвах’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гомалага́тар гомалага́тары
Р. гомалага́тара гомалага́тараў
Д. гомалага́тару гомалага́тарам
В. гомалага́тара гомалага́тараў
Т. гомалага́тарам гомалага́тарамі
М. гомалага́тары гомалага́тарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

главноуправля́ющий сущ. гало́ўны кіраўні́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вярхо́ўны, -ая, -ае.

Галоўны, найвышэйшы.

В.

Галоўнакамандуючы.

В.

Суд Рэспублікі Беларусь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кардына́льны, -ая, -ае.

Галоўны, асноўны, самы істотны.

Кардынальныя перамены ў грамадстве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галоў...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. галоўны, напр.: галоўурач, галоўупраўленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вузлавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. вузел¹.

2. перан. Асноўны, галоўны, самы істотны.

Вузлавое пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)