Валася́нка1 ’сіло’ (Шатал.). Да валасяны.

Валася́нка2 ’ядавіты грыб’ (Мат. Гом.). Назва звязана з павер’ем, быццам у грыбе жывуць вельмі шкодныя чарвякі-валасні, якія і выклікаюць хваробу, атручванне.

Валася́нка3 ’травяны матрац’ (Мат. Гом.). Да валасень4 ’моцная высокая трава’, валасяны (ад назвы травы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гальдо́бавысокая і худая дзяўчына’ (Сцяц. Словаўтв.). Ці не звязана гэта слова з гальбо́та ’бедната’ (гл.)? Тады трэба прыняць перастаноўку складоў і азванчэнне ‑т‑ > ‑д‑: гальбо́та > *гальто́ба > гальдо́ба. З іншага боку не выключаецца, што гальдо́ба ўтворана самастойна (параўн. шырока вядомы суфікс *‑oba ў словаўтварэнні назоўнікаў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накалпа́к ’вузлом на патыліцы (пра манеру завязваць хустку)’ (Сцяшк. Сл., маладз., Янк. Мат.), нъкалпык ’тс’ (міёр., Нар. сл.), накалпа́к ’абы-як (завязваць хустку)’ (Жд. 2). Да каўпаквысокая шапка’ (гл.), захаванне л пасля галоснага сведчыць аб параўнальна новым запазычанні з цюрк. (крым.- тат.?) kalpak ’шапка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сто́пка1 ‘невялікая шклянка для віна’ (ТСБМ, ЛА, 5), ‘высокая чарка, келіх’, ‘кадоўбчык’ (Бяльк.). У значэнні ‘келіх’, хутчэй за ўсё, з рус. сто́пка ‘тс’.

Сто́пка2 ‘кладоўка, варыўня’ (Арх. Федар., Касп., Сержп., Янк. 1, Сл. ПЗБ), ‘хата, хацінка’ (вілен., Нас.), стэ́пка ‘варыўня’ (Куч.). Гл. стобка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бі́ржа1 ’біржа’. Рус. би́ржа (раней і бирж), укр. бі́ржа. Крыніцай гэтых слоў з’яўляецца гал. beurs або ням. Börse ’тс’ < франц. bourse ’кашалёк; біржа’ (а гэта ад фаміліі купцоў van der Burse). Гл. Фасмер, 1, 166; Шанскі, 1, Б, 122.

Бі́ржа2высокая жанчына’. Гл. біржа́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нака́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. накаліць.

2. Ступень свячэння раскаленага цела; напал. Накал ніці лямпачкі.

3. перан. Высокая ступень напружання, узбуджэння. Палемічны накал. Накал гневу. □ Ёсць людзі, якіх перашкоды не толькі не палохаюць, а выклікаюць яшчэ большы накал і ахвоту да справы. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́дарасці, ‑ей; адз. водарасць, ‑і, ж.

1. Ніжэйшыя споравыя вадзяныя расліны, у якіх адсутнічае падзел на сцябло, ліст і корань.

2. Разм. Расліны, якія жывуць у вадзе. Далей ад берага, на глыбіні чатырох-пяці метраў, відаць густая, высокая водарасць — нібы лес з-пад крыла самалёта. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабаці́ністы, ‑ая, ‑ае.

З рабаціннем. Жонка Міхея, Лізавета, высокая і сухаватая, з дробнымі рысамі твару, кірпатая і рабаціністая, несла ўжо на стол буракі, і яны смачна пахлі мясам, перцам, кменам. Ермаловіч. На гэты брэх з дзвярэй зашклёнай веранды высунуўся рабаціністы тварык дзяўчынкі гадкоў на шэсць. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нахлабу́чыць (ныхлабу́чыць) ’сядзець як папала’ (чавус., Нар. сл.), сюды ж нахлабу́чка ’праборка, натацыя’ (Бяльк.), рус. нахлобу́чить ’накрыць чым-небудзь зверху; набіць, пакараць’, нахлобу́чкавысокая шапка’ і інш. канкрэтныя значэнні, а таксама ’біццё’ (СРНГ). Рускія словы выводзяць са спалучэння на і клобуквысокая шапка’ (Праабражэнскі, 1, 316, 596; Гараеў, 266) у якасці экспрэсіўнага ўтварэння пад уплывам хло́пать ’стукаць’ (Фасмер, 3, 50); беларускія словы, магчыма, арэальнае пранікненне на беларускую тэрыторыю з рускай, на іх экспрэсіўны характар і семантыку маглі ўплываць дзеясловы тыпу хлабыста́цца ’шлёпацца’ (рагач., Шатал.) і пад. Параўн., аднак, балгарскія паралелі нахлбу́ча, нахлбу́чвам ’нацягваць шапку і інш. нізка на лоб’, на якія звярнуў увагу Талстой (ZfSl, 1976, 6, 834 і інш.), што могуць сведчыць аб значнай старажытнасці слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падпо́ра, ‑ы, ж.

1. Тое, што і падпорка. Бярозавыя падпоры гнуцца пад цяжарам спелых антонавак. Грамовіч. Высокая, на чатырох металічных падпорах,.. [вышка] нагадвае крыху тэлевізійную мачту. В. Вольскі.

2. перан. Разм. Падтрымка, апора (у 3 знач.). Бежанства зблытала .. [Сёмкавы] разлікі, выбіла з-пад ног падпору і вось — .. бяздомны валацуга. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)