Высо́кая

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
ж.
Н. Высо́кая
Р. Высо́кай
Д. Высо́кай
В. Высо́кую
Т. Высо́кай
Высо́каю
М. Высо́кай

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Высокая (р., бас. воз. Сялява) 10/162

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Высокая Ліпа (в.) 3/203; 6/485 (к.); 7/558 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Высокая Гара (в., Бярэзінскі р-н, ц. саўг. «Высакагорскі») 2/530 (к.), 531; 3/202—203

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Высокая Гара (в., Бярэзінскі р-н, ц. к-са «Саюз») 2/530 (к.), 531; 3/203

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫСО́КАЯ ГАРА́,

вёска ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на ПнУ ад г. Беразіно, 128 км ад Мінска, 45 км ад чыг. ст. Бобр. 380 ж., 122 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 4, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Высокая англіканская царква, гл. Англіканская царква

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫСО́КАЯ ЛІ́ПА вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на З ад г. Нясвіж, 120 км ад Мінска, 13 км ад чыг. ст. Гарадзея. 837 ж., 301 двор (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Помнік на ўшанаванне памяці 168 землякоў, што загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 4, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

высо́кий в разн. знач. высо́кі;

высо́кая иде́йность высо́кая ідэ́йнасць;

высо́кая те́хника высо́кая тэ́хніка;

высо́кая производи́тельность труда́ высо́кая прадукцы́йнасць пра́цы;

высо́кий гость высо́кі госць;

высо́кий го́лос высо́кі го́лас;

высо́кий стиль высо́кі стыль;

высо́кая температу́ра высо́кая тэмперату́ра;

высо́кий челове́к высо́кі чалаве́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

высокі-высокі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. высокі-высокі высокая-высокая высокае-высокае высокія-высокія
Р. высокага-высокага высокай-высокай
высокае-высокае
высокага-высокага высокіх-высокіх
Д. высокаму-высокаму высокай-высокай высокаму-высокаму высокім-высокім
В. высокі-высокі
высокага-высокага
высокую-высокую высокае-высокае высокія-высокія
Т. высокім-высокім высокай-высокай
высокаю-высокаю
высокім-высокім высокімі-высокімі
М. высокім-высокім высокай-высокай высокім-высокім высокіх-высокіх

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)