ваяво́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, м.
1. Гіст. На тэрыторыі Старажытнай Русі — начальнік войска, кіраўнік горада ці акругі.
2. На тэрыторыі Заходняй Беларусі з 1920 да 1939 года і ў Польшчы — кіраўнік ваяводства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камбе́ды, ‑аў; адз. камбед, ‑а, М ‑бедзе, м.
Арганізацыі вясковай беднаты, якія існавалі з сярэдзіны і да канца і 918 года (на Беларусі — да 1919) і з’яўляліся галоўнай апорай дыктатуры пралетарыяту на вёсцы.
[Скарачэнне слоў: камітэты беднаты.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неабчаса́ны і неабчэ́саны, ‑ая, ‑ае.
1. Неапрацаваны часаннем 2. Неабчасанае бервяно. □ Апісваючы побыт Беларусі, Вундэрэр адзначыў, што сялянскія хаты па ўсёй Літве пабудаваны з неабчасаных дрэў. «Полымя».
2. перан. Разм. Неадукаваны, некультурны, грубы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пава́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Манера паводзіць сябе; звычка. Воўчая павадка. □ Па сваіх павадках зубр асцярожны, але не баязлівы. Прырода Беларусі. Ведаў [хлопчык Антусёк] птушак і звяроў Галасы й павадкі. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паніжэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. панізіць і стан паводле знач. дзеясл. панізіцца.
2. Нізкае месца, нізіна. У паніжэннях.., дзе глеба больш вільготная, сасна расце ў спалучэнні з вольхай. Прырода Беларусі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэпты́лія, ‑і, ж.
1. Паўзун. Значна менш у фаўне БССР рэптылій і амфібій, якія складаюць увогуле менш 20 відаў. Прырода Беларусі.
2. перан. Работнік прэсы, журналіст і пад., які рабалепствуе перад вышэйшым начальствам.
[Ад лац. reptilis — які поўзае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Веснаход (паэт.) ’хада вясны, надыход светлых, радасных падзей, з’яў’ (КТС); ’назва арганізацыі маладых пісьменнікаў і мастакоў Заходняй Беларусі’ (з 1927 г.). Да вясна́ (гл.) і ход (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бе́раст, ‑а і ‑у, М ‑сце, м.
Дрэвавая ці кустовая расліна сямейства вязавых. Бераст патрабавальны да цяпла, да ўрадлівасці глебы, менш ценевынослівы і любіць сухасць глебы. «Прырода Беларусі». / ‑у; у знач. зб. Насадзіць берасту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ву́праж, ‑ы, ж.
1. Рыштунак для запрэжкі коней і іншай рабочай жывёлы. Лось асцярожны і баязлівы, але ў няволі хутка прыручаецца і можа хадзіць у вупражы. Прырода Беларусі.
2. Спец. Счэпнае прыстасаванне ў вагонах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касце́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да касцёла, належыць яму. Касцельныя званы. Касцельная вежа. Касцельны служка. □ Кажуць, што даўней гэта быў касцельны дом. Ён памятае яшчэ ўніятаў на Беларусі, царызм, кароткачасовую ўладу немцаў. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)