упа́дачны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае пры ўпадку ў якой‑н. галіне грамадскага жыцця. Упадачны стан капіталістычнай прамысловасці. // Які характарызуецца адсутнасцю актыўнасці ў чым‑н., веры ў што‑н. Упадачны настрой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фізіянамі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто пазнае па рухах і міміцы твару характар, унутраны стан чалавека. [Валуеў] быў фізіянаміст і часта раздумваў над абліччамі сустрэчных: — У-у, якія вочы! Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыста́ць сярод іншых значэнняў ’спыніцца, падыйсці’ (ТСБМ), ’прывязацца, прычапіцца’ (ТСБМ, Гарэц., Касп.), ’далучыцца, прымкнуць’ (ТСБМ, Стан.), ’стаміцца’ (Шат., Касп., Стан.), прыста́ты ’пайсці ў прымы’ (палес., Бел.-укр. ізал.), параўн. у розных значэннях укр. пристати, рус. приста́ть, польск. przystać, чэш. přistáti, славац. pristáť, серб.-харв. prìstati, славен. pristáti, балг. приста́на. Прасл. *pristati, ад pri‑ (гл. пры‑) і *stati (гл. стаць). Гл. яшчэ Дораўскіх, Этимология–1963, 34.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вані́тыстан, калі чалавеку моташна, млосна; моташнасць, млоснасць’ (КЭС). Запазычана з польск. wonity, якое з’яўляецца дэвербатывам ад monitować (Брукнер, 630). Гл. ванітаваць, ваміт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плаўба́ ’плаванне’ (Стан.). Новаўтварэнне паводле чэш. plavba ’тс’. Ад яго пры дапамозе бел. суф. (б)іт утворана таксама плаўбіт ’матрос’ (тамсама). як барацьбіт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суяці́м ’аматар судзіцца’ (Гарэц., Стан.). Няясна; магчыма, да папярэдняга (гл.), вытворнае ад дзеяслова суяціцца ’мітусіцца, хвалявацца’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ) з суф. ‑ім.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

возвра́тный

1. (обратный) зваро́тны;

возвра́тный путь зваро́тны шлях, шлях (даро́га) наза́д;

2. грам. зваро́тны;

возвра́тное местоиме́ние зваро́тны займе́ннік;

возвра́тный глаго́л зваро́тны дзеясло́ў;

возвра́тный зало́г зваро́тны стан;

3. мед. зваро́тны;

возвра́тный тиф зваро́тны тыф;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крепостно́йI ист.;

1. сущ. прыго́нны, -ннага м.;

2. прил. прыго́нны;

крепостно́й крестья́нин прыго́нны селяні́н;

крепостно́е пра́во прыго́ннае пра́ва; прыго́н, па́ншчына;

крепостно́е состоя́ние прыго́нны стан;

крепостно́й укла́д прыго́нны ўклад;

крепостно́й труд прыго́нная пра́ца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бла́жыць, безас. незак.

Разм. Пра стан млоснасці, моташнасці. Ад гары і чад у яго [Выжлятніка] пачынала блажыць; мітусілася ўваччу. Пташнікаў. Было горка, пагана ў роце: ад «Паміру» ледзь не блажыла. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валацу́жніцтва, ‑а, н.

Разм. Стан, спосаб жыцця валацугі. Пратэст у.. асяроддзі [беспрацоўных] часта прымае пасіўныя формы: эміграцыя або валацужніцтва па краю ў пошуках работы. У. Калеснік. // Пагард. Частак перамена месца жыхарства, працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)