Пу́цкела ’перапёлка’ (воран., Шатал.). Паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 127), запазычана з літ. putpelė, piitpela ’тс’, хаця неарганічная для беларускай мовы субстытуцыя tpe‑ > цке- застаецца невытлумачальнай; хутчэй за ўсё, з *пуцькала ад пу́цькаць у выніку “пераносу” мяккасці (гукаперайманне пуць-пуць) у спалучэнні ‑цьк‑ > цк’ магчыма, пад уплывам балтыйскіх назваў. Параўн. таксама харв. púcka ’перапёлка’ і пад., в.-луж. pocpula, н.-луж. paćpula ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пісьме́ннасць ’уменне чытаць і пісаць’, ’адсутнасць памылак’, пі́сьменнасць ’сістэма графічных знакаў для пісання’, ’сукупнасць пісьмовых помнікаў якой-небудзь эпохі пэўнага народа’, рус. пи́сьменность ’пісьменнасць’, польск. piśmienność ’граматнасць’, ’літаратура’, серб.-харв. пи̏сменост ’тс’, макед. писменост ’пісьменнасць’, ’граматнасць’, балг. писменост ’пісьменнасць’. Бел. пісьме́ннасць < пісьме́нны; а пісьменнасць, відаць, прыйшло з рус. мовы пісьмовым шляхам (пра рус. письменность гл. Вінаградаў, ДС ИЯ, 1959, 31–49).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́дзіна 1 ’радня’ (Нас., Касп.; ганц., лун., ЛА, 3), ро́дзічка ’тс’ (віц., Хрэст. бел. дыял.). Да радзі́на, род (гл.).
Ро́дзіна 2 ’сям’я, род’ (Жд. 3; беласт., віл., воран., Сл. ПЗБ) пад уплывам польск. rodzina ’сям’я’.
Ро́дзіна 3 ’радзіма, бацькаўшчына, роднае месца’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; ТС). Відавочна з рускай мовы, у якой ро́дина ’родная старонка’ упершыню сустракаецца ў Дзяржавіна. Параўн. радзіма (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сафі́т, софі́т ’падшыўка дошак да столі’ (ТС), су́фіт, суфэ́т ’столь’ (Сл. Брэс.). Этымалагічна тое ж, што і літар. сафі́т ’паверхня якой-небудзь архітэктурнай дэталі, якую можна бачыць знізу’, ’прыстасаванне ў карнізе, якое дае рассеянае святло і інш.’ (ТСБМ). З італ. soffiito ’столь’ (ТСБМ, там жа) праз заходнееўрапейскія мовы; у першым значэнні праз польск. sufit ’ніжняя паверхня столі; столь’; гл. SWO, 710.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свядо́масць ‘успрыманне і разуменне чалавекам рэчаіснасці’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт.), ст.-бел. сведомость ‘майстэрства, умельства’ (Ст.-бел. лексікон). Запазычанне з польск. świadomość, аб чым сведчыць фанетыка кораня, што ўзыходзіць да ‑věd‑ (гл. ведаць). Аб польскім слове гл. Брукнер, 535; Борысь, 621. Інакш Крамко (Гіст. мовы, 2, 149), які лічыць слова неалагізмам пачатку XX ст., утвораным ад свядомы (гл.) з суф. ‑асць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сме́рглы ‘сапсаваны’, сме́ргнуцца ‘псавацца’: яйца смергнуцца (Яўс.). Відаць, да смярдзець (гл.), першапачатковае *smьrdly, параўн. польск. śmiardły ‘сапсаваны; пратухлы’, дыял. śmiardwy ‘смярдзючы’ з заменай спалучэння *‑dl‑ на ‑гл‑ у адпаведнасці з вядомым дыялектным усходнеславянскім працэсам, гл. Векслер, Гіст., 101; параўн. дыял. егла (jegla) ‘ёлка’ пры польск. jodła ‘тс’ (Непакупны, Связи, 186). Па лінгвагеаграфічных прычынах малаверагодна непасрэднае запазычанне з польскай мовы. Параўн. прасмергнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трамва́й ’гарадская наземная электрычная чыгунка’, ’поезд гэтай чыгункі’ (ТСБМ). Праз польскую або рускую мовы з англ. tramway ці праз франц. tramway ’тс’, што складаецца з tram ’шына’, першапачаткова ’язда вазком па трамах — драўляных рэйках’ (параўн. трам, які з с.-н.-ням. trāme ’брус’) і way ’дарога’ (SWO, 1980, 769; Фасмер, 4, 93; Чарных, 2, 257; Брукнер, 574–575; ЕСУМ, 5, 618).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тра́мця ’лахманы, транты’ (Сцяшк. Сл.), тра́мсы, тра́мсікі ’лахманы, рызманы’ (пух., Сл. ПЗБ). Параўн. польск. дыял. tramcie ’растрапаныя лахманы, зношанае адзенне’, tramči ’тс’. Хутчэй за ўсё, у выніку фанетычных змен пад уплывам экспрэсіі з тра́нты (гл.) > трант‑*ьjе > зборн. тра́нце ’тс’ (Мат. Гом.). Меркаванні пра запазычанне з літоўскай мовы (Лаўчутэ, Балтызмы, 85) не маюць падстаў. Фанетычна, магчыма, набліжана да трамцець ’трапятаць’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трасу́ха 1 ‘ліхаманка, малярыя, трасца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Нас.; рас., Шатал.; парыц., Янк. Мат., Сержп. Прык.), трасу́чка ‘тс’ (ТСБМ, Нас., Касп., Растарг.), ‘эпілепсія’ (Нар. Гом.). Параўн. укр. дыял. трясу́ха, трясу́чка ‘ліхаманка’. Да трэсці ‘калаціць’, параўн. трасавіца, трасца, гл.
Трасу́ха 2 ‘горшае льновалакно, што засталося пасля трапання’ (мёрск., Ск. нар. мовы). Магчыма, з ⁺трасту́ха < траста́ (гл.) ‘валакно-траста, валакно з кастрыцай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́цкі — ‘сядзець малому ў бацькі за спінай’ (Вушац. сл.), «калі малога нясуць заплеччу» (Наша Ніва, 2003, 6 чэрв.). З дзіцячай мовы, відаць, гукапераймальнага паходжання, параўн. укр. туц выгук, што імітуе стук рагамі, ту́цати ‘біцца рагамі (пра барана)’ (ЕСУМ, 5, 687), ід. tuc ‘тыц’, tucen ‘тыкаць’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), а таксама польск. nosić kogo na barana ‘насіць каго на спіне (плячах)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)