ціху́тка, прысл.

Разм.

1. Вельмі ціха, бясшумна. Цераз кусты прайшлі [звяры] ціхутка, не варухнуўся і лісточак. Дубоўка. А вецер, той гутаркі ўдзельнік і сведка, ціхутка галінкі на дрэвах кране. А. Вольскі.

2. Паволі, марудна. І на крыгах — уласных паромах — Ад’язджае ціхутка зіма. Прануза.

3. Употай, цішком. — Не бойся, Костусь: будзем жывы, Чаго баяцца? Нічагутка! Закінем іх [«начаткі»] у снег ціхутка. Колас.

4. безас. у знач. вык. Вельмі ціха; зацішна. Пад крушыннікам было ціхутка. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Барахло́ (БРС, Нас., Сакал., Сцяшк. МГ, Шат.). Рус. бара́хло́, укр. барахло́. Бел. і ўкр. словы, мабыць, запазычаныя з рус. мовы. Слова не вельмі яснага паходжання. Старая версія пра запазычанне з манг. мовы (ССРЛЯ, I, 275; Рудніцкі, 78; Аткупшчыкоў, ЭИРЯ, V, 73–79) не вельмі пераконвае. Шахматаў (ИОРЯС, 7 (2), 352 і наст.) прапанаваў звязаць з ст.-рус. і дыял. бо́рошень ’дарожныя пажыткі, запасы; скарб і г. д.’ Далей звязваюць з чэш. brašna ’сумка’. Гл. Шанскі, 1, Б, 41. Шавялоў, Prehistory (414) лічыць, што ў слове барахло́ — «а- паўнагалоссе» і параўноўвае з укр. бо́рошно ’мука’. Вельмі няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казіна́1вельмі жорсткая, дзікая трава’ (стаўбц., Прышч. дыс.). Сувязь з назвай жывёлы відавочная: параўн. іншыя назвы для Nardus stricta: казіная, казліная барада. Структурны адпаведнік — рус. соль-ілецк., чкалаўск. козина ’волас, які выдаляецца з казінага пуху’. Словаўтваральна не вельмі ясна: па аналогіі да казінец можна было б меркаваць аб прыметнікавай утваральнай аснове і адпаведнай суфіксацыі (‑а). Што датычыць старажытнай ‑а‑суфіксацыі, то праславянскія дэрываты ад прыметнікаў з ‑а‑суфіксацыяй адзінкавыя (гл. Слаўскі, SP, 1, 60).

Казіна́2 ’неўрадлівая, забалочаная сенажаць, дзе расце вельмі жорсткая дзікая трава’. (Яшк., Прышч. дыс.). Да папярэдняга слова; аб такім тыпе словаўтварэння параўн. і казінец4.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жи́во нареч.

1. (очень) ве́льмі;

она́ мне жи́во напомина́ет свою́ мать яна́ мне ве́льмі нага́двае сваю́ ма́ці;

2. (оживлённо) жва́ва, ажы́ўлена;

пье́су игра́ли о́чень жи́во п’есу ігра́лі жва́ва, ажы́ўлена;

3. (быстро) разг. ху́тка;

он жи́во сбе́гал за до́ктором ён ху́тка збе́гаў па до́ктара;

4. (отчётливо) я́рка, выра́зна;

он жи́во по́мнил все собы́тия ён я́рка (выра́зна) по́мніў усе́ падзе́і.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акураты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Разм. Чалавек, які вызначаецца акуратнасцю ў працы, бездакорнасцю ў паводзінах, ахайнасцю адзення і пад. Іван Мацвеевіч хоць і вельмі крутога нораву чалавек, але вялікі акуратыст. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́яльнік, ‑а, м.

Разм. Той, хто ўвесь час лаецца, любіць лаяцца. Тады ўжо ўсе цельшынцы і неслі свае грахі яшчэ больш грошнаму.. Мадэсту, які быў вельмі заўзяты п’яніца і лаяльнік. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лінь 1, ‑я, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых. У маленькіх начоўках ляжалі два ладныя язі і залацісты, тоўсты лінь. Ваданосаў.

лінь 2, ‑я, м.

У марской справе — вельмі моцны тонкі канат.

[Гал. lijn.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад лічыць.

2. у знач. прым. Вельмі малы па колькасці, ліку; адзінкавы. Гутарылі пра ўраджай, пра ўборку, да пачатку якой заставаліся лічаныя дні. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згаво́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Такі, з якім лёгка згаварыцца; уступчывы. Сонцаў быў разам з тым вельмі дабрадушным і згаворлівым, у адрозненне ад суровага і цвёрдага Быстрова. Мележ. // Уласцівы такому чалавеку. Згаворлівы характар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даўны́м-даўно́, прысл.

Разм. Вельмі даўно. Даўным-даўно, яшчэ пры панах, на беразе Зялёнага возера стаяў прыгожы маёнтак. Ваданосаў. Некалі, даўным-даўно, жыў у адной вёсцы працавіты селянін Саўка. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)