пану́расць, ‑і, ж.
Стан панурага. Вочы.. [селяніна] праясніліся, панурасць і заклапочанасць зніклі з твару. Колас. Надзвычайна ўрачыстымі здаваліся дрэвы ў густым бары, паскідаўшыя снегавыя шапкі і зімовую панурасць. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачырване́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. пачырванець.
2. Пачырванелае месца як вынік запаленчага працэсу. Ранка ад укусу змяі загаілася, нават пачырваненне знікла. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старэ́нне, ‑я, н.
1. Стан паводле дзеясл. старэць (у 1 знач.). Старанне арганізма.
2. Спец. Змяненне форм і ўласцівасцей рэчыва пад уздзеяннем розных фізіка-хімічных умоў. Старэнне металу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узня́тасць, ‑і, ж.
Стан узнятага (у 2 знач.). Узнятасць настрою. □ Апавяданне як апавяданне. У ім ёсць пачуццё, настрой, узнятасць. Кучар. У горадзе гоман. Святочны настрой, узнятасць. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усенаро́дна, прысл.
1. Прысл. да усенародны.
2. У прысутнасці людзей, публічна. Адзначылі іх [майстроў] усенародна, І іх так узрушыў той стан: Была ім прысвоена годнасць Пачэсных байцоў-партызан. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уто́мна,
Разм.
1. Прысл. ад утомны.
2. безас. у знач. вык. Пра стан утомы, стомленасці. Зосі стала неяк не па сабе, нудна і ўтомна, пачаў марыць сон. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фізіяно́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.
Уменне распазнаваць характар і ўнутраны стан чалавека па рухах і міміцы твару. // Вучэнне аб сувязі ўнутраных уласцівасцей чалавека з яго знешнім абліччам.
[Ад грэч. phisis — прырода і gnōmōn — які ведае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цвіце́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне і стан паводле дзеясл. цвісці (у 1 знач.).
2. Перыяд у жыцці раслін ад пачатку раскрыццё першых кветак да адцвітання апошніх. Фазы цвіцення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Таўпе́сіцца ’тоўпіцца’ (Стан.), сюды ж таўпясня́, таўпяшэ́нне ’штурханне ў вялікай цеснаце’ (Юрч. Вытв.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад таўпіцца ’тс’, гл. таўпіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праўко́м у выразе: (шыю, спіну) праўком паставіла ’стан, калі страчана ад захворвання рухомасць’ (Янк. 1). Да правы ў значэнні ’прамы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)