Райсоры фальк. ’рысора’ (Ант.: Як я ехаў да яе, — // Брычка на райсорах). Дыялектная трансфармацыя франц. ressort ’спружына, рысора’, магчыма, праз рус. рессо́ры ’тс’, дзе ‑йс‑ на месцы ‑сс‑. Гл. Фасмер, 3, 474.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тык-мык — пра невыразнае маўленне: тык‑мык — і ні слова ад яе не дабʼешся (навагр., Сл. ПЗБ). Гукапераймальны імітатыў, суадносны з укр. тик‑мик — пра разгубленасць, параўн. пык‑мык, пыкаць, мыкаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перасту́п 1 ’парог у хаце’ (віц., Нік. Очерки; Касп.). Ад пераступі́ць, да пера- і ступа́ць (гл.). Лексема супрацьпастаўлена слову парог (< *porgъ), гл.; апошняе ўжывалася для наймення падрубаў: у дзвярной сцяне падруба рабілася з тоўстага (да 50 см таўшчынёй) камля дрэва (параўн. лац. līmen ’парог’ — літ. liemuõ ’ствол дрэва’), каб засцерагчы хату ад пранікнення ў яе свойскіх птушак, земнаводных і інш. гнюсу, снегу, вільгаці, а з хаты — малых дзяцей (Махэк₂, 478). У гэтым выпадку пераступ — мяжа, што аддзяляе сваё ад чужога, добрае ад злога, параўн. польск. przestąpić próg ’выйсці на двор’ > ’выехаць з айчыны’, рус. преступник ’злачынца’. Сюды ж пераступіць ’схадзіць’ (добр., Мат. Гом.).
Перасту́п 2, перасту́пнік ’пярэступ, Bryonia alba L.’ (віц., гродз., Кіс.), перастук ’расліна, падобная да хмелю, абвівае платы; у яе корань, як у бульбіны ці бручкі; яго даюць карове ’як спорацца” (каб давала больш малака)’ (ТС), укр. переступень, рус. переступень, uoRbZK. przestąp, чэш. мар. pristup ’тс’. Расліна з’яўляецца чарадзейнай, небяспечнай для розуму і душы. У яе корані знаходзіцца нячыстая сіла — так меркавалі, зыходзячы з формы яе кораня. На сёмы год з кораня выходзіць, выступае д’яблянё, пераходзіць на каго-небудзь (Махэк, Jména, 227). Да пера- і ступаць (гл.), параўн. перастойны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лясо́ўка ’дзікая яблыня і плод з яе’ (Касп., шкл., Мат. Маг.), ’лясная груша’ (карэліц., Сцяшк. Сл.), як і лясоўка ’лясная мыш’ (карм., Мат. Гом.) утварыліся ў выніку намінацыі выразу з прыметнікам лясо́вы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лак ’раствор смол, эфіраў цэлюлозы, якім пакрываюць паверхню прадметаў, робячы яе бліскучай’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы, дзе лак ’тс’ < ням. Lack, гал. lak, франц. laque < іт. lacca < араб. lakk (Фасмер, 2, 452).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бабу́льчын, ‑а.
Які належыць бабульцы. [Дзядуля:] — Цяпер пойдзем пад бабульчына акно, пальём яе чабарок. Бяганская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́шмуляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
Разм. Выцерці, носячы; вынасіць. Вышмуляць штаны на каленях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
і́хны, ‑ая, ‑яе.
Абл. Іхні. Фельчар іхны нагу.. [Міколе] перавязаў (вышэй калена куля папала). Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каноплеўбо́рачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ўборкі канапель, прызначаны для яе. Каноплеўборачная машына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задратава́цца, ‑туецца; зак.
Параніць нагу, зачапіўшы яе на хаду падковай другой нагі. Конь задратаваўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)