ці́таўка, ‑і, ДМ ‑таўцы; Р мн. ‑тавак; ж.

1. Сорт яблыні, якая дае буйныя, кісла-салодкія яблыкі. Пасадзіць цітаўку. □ На чатырох падводах прывезлі свой сад. Дрэўца ў дрэўца. Антонаўкі, ракеты, цітаўкі. Жычка.

2. Плод гэтай яблыні. Яблыкі ў Вяршковых стаялі.. на ўслоне пасярод двара: два бульбовыя кашы — адзін: з сыпкімі летнімі грушамі, а другі з чырванабокімі цітаўкамі. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падру́ба ’ніжні вянок зруба’ (ТСБМ, Сцяшк.), падру́б (Янк. 1, Мат. Гом.), падру́б, падру́ба (Шат., Бяльк.), падру́ба, подру́ба, падру́бы (Сл. ПЗБ), подру́ба (Шушк., Тарнацкі, Studia), падру́біна ’адно з чатырох бярвенняў падрубу’ (Янк. 1). Рус. подру́б ’зруб або некалькі вянкоў, якія падведзены пад зруб’, подру́ба ’вуглы ў зрубе’, серб.-харв. по́друб ’рубец, падшыты край адзежы’. Аддзеяслоўныя ўтварэнні ад падрубіць < рубіць (гл.). У будаўнічай тэрміналогіі бел.-рус. ізалекса. Падру́бка ад падруб(а) з суф. ‑іна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіт1 ’вялікая марская млекакормячая жывёліна’ (ТСБМ), «зямля стаіць на чатырох кітох» (Сержп. Пр.). Ст.-рус. китъ — запазычанне з грэч. κῆτος ’вадзяная пачвара’ (Фасмер, Этюды, 89; Шанскі, 2, 8, 139).

Кіт2 ’вязкае рэчыва для замазвання шчылін паміж шыбамі і рамай у вокнах’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сцяшк., Гарэц., Янк. Мат., Касп., КЭС, лаг). Укр. кит ’тс’. Запазычанне праз польск. kit ’тс’ з ням. Kitt ’тс’ (Слаўскі, 2, 177; ЕСУМ, 2, 438–439).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прору́ха ж., разг. (ошибка) памы́лка, -кі ж.; про́мах, -ху м.;

и на стару́ху быва́ет прору́ха посл. ≅ конь на чатыро́х нага́х, і то спатыка́ецца; і хі́тры ліс у па́стку трапля́е; і на дзе́ўку грэх быва́е.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запе́рціся, ‑пруся, ‑прэшся, ‑прэцца; ‑промся, ‑працеся; пр. запёрся, ‑перлася і ‑пёрлася; зак.

1. Знаходзячыся дзе‑н., замкнуць дзверы на замок, засаўку і пад.; закрыць уваход да сябе. Пік ужо раззлаваўся і, насварыўшыся на жонку, запёрся ў бакоўцы. Быкаў. // перан. Адасобіцца, адмежавацца ад навакольнага свету. Заперціся ў чатырох сценах.

2. Замкнуцца, зачыніцца. Вароты запёрліся.

3. Зак. да запірацца (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цу́гам, прысл.

1. Гужам, наўсцяж, адзін за адным. Група прабіралася цугам па глухой.. сцяжынцы. Лынькоў.

2. Запрэжкай у дзве або тры пары коней, якія ідуць адна за адной. [Цапок:] — Гэту машыну.. купілі мы ў далёкім трыццаць першым годзе.. Везлі яе на дваццаці чатырох конях. Цугам. Ракітны.

3. Разм. Следам; адзін за адным. Аднакурснікі хадзілі і ездзілі са мною ўсюды цугам. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Ашчэ́па, о(ш)чэпа ’бервяно, якое ляжыць на бэльках столі пад кроквамі’ (Тарнацкі, Studia), ошчэп (Куч.), укр. ощіп, ощепина ’кожнае з чатырох бярвенняў, пакладзеных зверху на сцены і звязаных у вуглах’; на «ощепинах» трымаецца столь і страха, палес. ощепи ’ўмацаваныя ў форме чатырохвугольніка драўляныя бэлькі, якія кладуцца на шулы’ (Лысенка, СПГ). Да ашчапіць, шчапіць ’увязаць, злучыць, параўн. шчэпы ’моцная чатырохвугольная рамка, якая сцягвае пры дапамозе клінкоў ствалы дрэў «прысад», дзе будзе стаяць на адры вулей’ (Сержп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыня́нка ‘павець, сцены якой зроблены з галінак, пераплеценых вакол вертыкальных або гарызантальных жэрдак’ (ТСБМ, ДАБМ, камент., 798, 799), ‘павець з тыну на чатырох слупах’ (Касп.), ‘прыбудоўка з тыну ўздоўж сцяны ў гумне’, ‘застаронак’ (полац., Нар. лекс.), ‘паветка, ушчычоная тынком’ (Вушац. сл.), тъня́нка ‘пуня або павець з тонкіх дошак ці плеценая з хворасту’ (мёрск., Нар. сл.). Рэгіянальнае адпрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑ка ад ты́нены (ты́неный) ‘абстаўлены драўлянымі плахамі’, тыні́ць ‘абстаўляць драўлянымі плахамі пограб, саджалку’. Да тын (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абаро́г, абараг ’чатырохсхільная стрэшка для сена’ (Клім.), ст.-бел. оборогъ ’стог, сцірта’ (Гарб.), оборогъ ’сцірта’ (Нас. гіст.), обарогъ, оброгъ з 1557 (Булыка Запазыч.); укр. оборіг ’тс’, польск. bróg стрэшка на чатырох жэрдках для захоўвання сена, збожжа’, ст.-чэш. brah ’тс’. Згодна з найбольш пашыранай версіяй да берагчы (гл.). Параўн. Брукнер, 41; Слаўскі, 1, 44; Фасмер, 3, 106. Аднак лінгвагеаграфія сведчыць хутчэй аб запазычанні з германскай (с.-н.-ням. barg ’хлеў на слупах’). Гл. Буга, 3, 758. Менш верагодна генетычная агульнасць з германскім словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́лаз 1, ‑а; мн. палазы, ‑оў; м.

1. Адна з дзвюх ніжніх частак саней у выглядзе загнутай спераду драўлянай паласы (або металічнай пласціны). Спрасаваны людскімі нагамі ды саннымі палазамі снег быў цвёрды, што на таку. Сіняўскі. Рэзка рыпеў снег пад палазамі чатырох партызанскіх саней. Краўчанка.

2. Спецыяльны брус, які падкладаецца пад ніз пры перавозцы цяжару, пры спуску суднаў і пад.

по́лаз 2, ‑а, м.

Неядавітая змяя сямейства вужоў. Амурскі полаз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)