Прыла́паць ’прытупаць’ (ТС). Да лапа́ць ’тупаць’ (ТС), параўн. ла́паць 1 ’хапаць, махаць рукамі’, ’лавіць’ (гл.), якое працягвае прасл. *lapati. Дзеяслоў са значэннем ’хадзіць, тупаць’, відаць, утвораны ад гукапераймальнага лап!
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вілясты ’пакручасты, завілісты, пятляючы’ (КТС). Утвораны ад дзеяслова віля́ць (гл.) і суф. ‑яст‑ы, характарызуецца дзеяннем, абазначаным утвараючай асновай. Рус. вилястый ’нешаткаваная капуста’; ’цэлым качаном’ паходзіць ад вило́й ’звілісты, закруглены’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гало́дны. Прасл. *goldьnъ ’галодны’ — прыметнік, утвораны ад *goldъ ’голад’ яшчэ ў прасл. часы і вядомы ва ўсіх слав. мовах з найдаўнейшых часоў. Агляд форм гл. Трубачоў, Эт. сл., 6, 200.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Еката́ць ’галасіць, вішчаць, скавытаць’ (БРС, ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Жд. 3) — ітэратыўны дзеяслоў, утвораны ад назоўніка ёкат, які адносіцца да ітэратыўных назоўнікаў на ‑otъ. Зыходную форму гл. пад ёкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыгі́к-трыгі́к ‘скок-скок (на адной назе)’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Імітатыў, утвораны пры дапамозе гукапераймальнага суфікса ‑ік, параўн. татаргік-татаргік (гл.), з перастаноўкай гукаў тыргікаць ‘кульгаць, ісці накульгваючы’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́трывы ’ветраны (дзень, надвор’е)’ (Нас.). Прасл. архаізм větrivъ, утвораны ад vět‑rъ. і суф. ‑iv‑ъ. Сюды ж безасабовы выказнік ветрыва ’ветрана’ (Нас., Гарэц.); параўн. таксама рус. ве́триво, ветри́во, ве́трево ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаўшэ́нь ’ляўша’ (віл., Сл. паўн.-зах.). Да ле́вы (гл.). Утвораны ад назоўніка лявуш або ляўшня. Пачатковае ацвярдзенне л‑ мае нерэгулярны характар. Аб суф. ‑энь гл. Сцяцко., Афікс. наз., 152. Параўн. таксама ляўшэнь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Легкабы́т ’гультай’ (добр., Мат. Гом.). Складаны назоўнік, утвораны ад прыслоўя лёгка і асновы дзеяслова быць (> бь/г-). Параўн. аналагічна бел. легкадум, ветрагон, рус. перм. легкостай, а таксама блізкае краснадар. легкобытник ’гультай, дармаед’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мэндаль, міёр. мэндъль ’дурны, някемлівы, нездагадлівы’ (З нар. сл.) ці ме́ндаль ’хітры ашуканец’ (паўд.-усх., КЭС) утвораны, відаць, ад імя (прозвішча) ці мянушкі чалавека. Апошняе, магчыма, з польск. mędral < mądry ’мудры, разумны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паслядо́ўнік ’той, хто прытрымліваецца чыіх-н. поглядаў і кіруецца імі ў жыцці’ (ТСБМ). Укр. послідо́вник ’тс’. Утвораны ад прыметніка паслядоўны (і суфікса ‑ік) або гэта калька з рус. последователь < ст.-слав. послѣдьствовати.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)