Ра́кам, ра́ком ’паўзці ці стаяць, абапіраючыся на ногі і рукі’, ’на карачках’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ракачо́м (ТСБМ), ра́качам (лід., Сл. ПЗБ), ра́кача (шчуч., Нар. словатв.), ра́ка (ТС), ра́чкі, ра́чком (ТСБМ, Ян., ТС), ідзе ра́ком, стаў ра́ка ’задам; як рак’ (ТС). Сюды ж рачкава́ць ’поўзаць ракам, стаяць на карачках’ (ТС), параўн. польск. raczkować (пра дзяцей) (з XVIII ст.). Адыменнае прыслоўе спосабу дзеяння, што ўяўляе застылы склон назоўніка або ўтворанае па гэтай мадэлі (параўн. Карскі 2-3, 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурдава́цца ’не стаяць на адным месцы, быць неспакойным (аб скаціне), гізаваць’ (Растарг.). Да прасл. mъrdati ’рухаць, варушыць, махаць’ (гл. больш падрабязна Куркіна, ОЛА–1972, 215–219). Гл. морда1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стапа́рч іран. ‘уся мэбля ў хаце’ (Сцяшк.), ‘нешта непрывычна вялікае’ (слонім., Нар. словатв.). Аддзеяслоўны назоўнік ад дзеяслова тыпу тапары́шчыццастаяць тырчком, тырчаць’ (Стан.), параўн. рус. топо́рщиться ‘тс’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падла́сы, ‑ая, ‑ае.

З белай поўсцю на жываце (звычайна пра карову). Падласая карова.. і трацячка-цялушка стаяць з аднаго боку, а па другую руку, звесіўшы губу, дрэмле над жолабам рахманы чырвоненькі конік. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаапраўда́нне, ‑я, н.

Апраўданне сябе, уласных учынкаў, паводзін. Каб канчаткова замацавацца на гэтым хісткім, няпэўным шляху самаапраўдання, Карызна з ліхаманкавай паспешнасцю бярэцца за абмеркаванне самае сутнасці справы, якая мае стаяць на ячэйцы. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буды́нак, ‑нка, м.

Жылое, адміністрацыйнае ці гаспадарчае збудаванне. Былі тут розныя будынкі: Гуменцы, гумны і адрынкі, Хлявы і стайні, і аборы... Колас. Але будынку Аб’яднаных Нацый У Маскве стаяць было б куды цяплей. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́ўна, ‑ы, ж.

1. Валасяное покрыва авечак.

2. Састрыжанае такое покрыва як матэрыял для вырабу сукна, валёнак і інш. Часаць воўну. □ На лаве стаяць тры прасніцы. Дзве з кудзеляю, а адна з воўнаю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуць, ‑і, м.

Чыгуначная або трамвайная каляя. Уздыхнуў паравоз парай і без гудкоў, без свісткоў выбраўся на галоўны пуць. Лынькоў. Доўгімі саставамі запруджаны ўсе станцыйныя пуці, эшалоны стаяць і на падыходзе да станцыі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

селе́ктар, ‑а, м.

Электрамагнітны апарат на чыгунцы, будоўлі і пад. для адначасовага выкліку некалькіх або ўсіх тэлефонных абанентаў лініі. [У пакоі] стаяць селектары і тэлефонныя апараты, звязаныя дзесяткамі правадоў з усімі ўчасткамі і службамі будоўлі. Грахоўскі.

[Ад лац. selector — сарціроўшчык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ружжо́, -жжа́ ср. ружьё;

у р.!воен. в ружьё!;

стая́ць пад ружжо́м — стоя́ть под ружьём;

прызва́ць пад р. — призва́ть под ружьё

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)