нязда́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае здатнасці да чаго‑н.; няздольны. Няздатны да вучобы. Няздатны спяваць. □ Думала [Галя]: а чаму б ім сапраўды не з’ехаць туды, дзе іх ніхто не ведае, з’ехаць ад гэтай паняверкі, ад косых позіркаў. Хіба яна такая ўжо няздатная, што нідзе сабе і месца добрага не знойдзе? Сабаленка.

2. Які не падыходзіць для чаго‑н.; непрыгодны. Можна было падумаць, што.. [Андрэй] толькі тое і робіць — смяецца ўвесь дзень, на другое няздатны. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галёкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Гучна крычаць, звычайна пераклікаючыся ў лесе; гойкаць. Чаму ён, Суконка, павінен хавацца ад тых, з кім некалі разам бегаў у гэты лес, свістаў і галёкаў на ўсё горла? Паслядовіч. Галёкалі, крычалі на ваўка Начлежнікі. Танк. // Шумна размаўляць, галасіста спяваць і пад. Госці галёкалі ў паўтара дзесяткі горлаў так, што ў Сімона зазвінела ў вушах. Самуйлёнак. Не зважаючы на стомленасць, дзяўчаты і хлопцы галёкалі на ўсё балота песні. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хаце́цца, хочацца; безас. незак., чаго, з інф. і са злучн. «каб».

Адчуваць патрэбу ў чым‑н., вельмі жадаць чаго‑н. Мне хацелася смяяцца І спяваць, і бегчы ўдалеч... Панчанка. Бацька дастаў торбачку з хлебам і салам. Адкроіў мне добрую лусту хлеба. Адрэзаў ладны кавалак сала. Усё гэта я ўмалоў, і яшчэ мне хацелася. Сабаленка.

•••

І хочацца і колецца — пра адначасовае адчуванне жадання і нерашучасці зрабіць што‑н.

На свет глядзець не хочацца гл. глядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кана́рхаць, кынаркыць ’чытаць каноны і казаць стыхіры ў царкве’, ’дакучліва і са слязьмі выпрошваць’, кынаркыньня ’вымаганне’, кынаркыла ’вымагальнік’ (Гарэц., Нас., Яўс.), канархіст(а) ’лобры спявак, пачынальнік спеваў’, ’запявала’, ’забаўнік’ (Нас.). Рус. конархать ’чытаць каноны ў царкве’, смал. ’дакучліва прасіць’, укр. канархатиспяваць на клірасе’ ’гаварыць у нос’, ’гібець’, ст.-рус., ц.-слав. конархати. З грэч. κανοναρχώ ’чытаю каноны’ (Фасмер, 2, 307). Значэнне ’прасіць’ узнікла ў XVIII ст., калі бедныя вучні спяваннем канонаў •зараблялі сабе па пражытак (Насовіч, 229).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́сня (пе́сьня, пі́сьня) ’невялікі паэтычны твор для спеваў’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк.). Укр. пі́сня, рус. пе́сня, ст.-рус. пѣснь, польск. pieśń, дыял. pieśma, н.-луж. pěsń, в.-луж. pěseń, палаб. pesȇn, чэш. píseň, славац. pieseň, славен. pẹ̑sem, pẹ̑sma, pẹ̑sniti ’ствараць песню’; серб.-харв. пе̏сма, pjȅsna; макед. пе̏сна, дыял. песма; балг. пе́сен, дыял. пе́сня, ст.-слав. пѣснь. Прасл. *pěsnъ < *pě‑tiспяваць’, як *bа‑snь < і.-е. *ba(ja)‑ti ’распавядаць’ (Міклашыч, 245; Фасмер, 3, 249; Шустар-Шэўц, 1058; Бязлай, 3, 28).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяву́н1 ’спявак, аматар спеваў’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц.; светлаг., б.-каш., Мат. Гом.), пяву́ння ’спявачка, аматарка спеваў’ (Бяльк.; жытк., Мат. Гом.), сюды ж пяву́ха ’тс’ (ветк., добр., Мат. Гом.). Аддзеяслоўныя назоўнікі з рэдкай суфіксацыяй ад асновы *pěv‑, параўн. спевы, спяваць (гл.), серб.-харв. пе̏вати, pjȅvati і пад.

Пяву́н2 ’певень’: хадзілі куры з певунамі (Колас, Сержп., ДАБМ; петрык., Мат. Гом.), сюды ж пявуне́ц ’дрозд’ (рэч., Мат. Гом.). Лакальнае ўтварэнне (гл. ДАБМ, к. 294) на мяжы пяту́х і пе́вень (гл.). Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе і про́баваць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак.

1. што. Правяраць стан або якасць чаго‑н. [Кампазітар] прабуе інструмент моцнымі і чулымі пальцамі. Бядуля. Да самага вечара ён цацкаўся з .. [гармонікам] — разглядаў, прабаваў галасы. Чорны. Там, у нізіне, прабуе голас кулік. Навуменка.

2. з інф. Рабіць спробу чаго‑н. Але .. [Жэнька] яшчэ не ўмее жаць, — раз прабавала ды палец абрэзала — яшчэ знак ёсць. Крапіва. Андрэй прабаваў перавесці гаворку на іншае. Чарнышэвіч. Дзяўчаты звіняць смехам, а хлопцы пробуюць спяваць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́да1 ’каханы (каханая), любы (любая), мілы (мілая)’ (ТСБМ), ’муж’ (паўд.-усх., КЭС), ’(згодна з нашай міфалогіяй) выдатная багіня прашчураў, жонка бога Сонца і маці бога Ярылы’ (КЭС, лаг.), зах.-бран. ’нялюбы муж’. Укр. лада ’старажытнаславянская багіня’, ладо‑ладо! ладі‑ладі! ’прыпеў у фальклорных песнях’, ’мужык’, ’жонка’, ладува́тиспяваць вясельныя песні’; рус., ст.-рус. лада ’муж, жонка’, ладо, ладый ’мілы, каханы каханая’, ц.-слав. ладо ’каханы’; польск. łado! łado! ’прыпеў у вясельных песнях’ (Любліншчына, Холмшчына), ст.-польск. łado ’вокліч, назва бога’ (XV ст.), в.-луж. łado ’распусніца’, ст.-чэш. lada ’цнатлівая дзяўчына’, магчыма, і славен. lada ’крык’, lado gnati ’лямантаваць, хныкаць’, ládatiспяваць’ (гл. Куркіна, Этимология–1976, 22), серб.-харв. ла̏да ’паэтычная назва замужняй жанчыны’, ла́датиспяваць напярэдадні вясенняга Юр’я, ідучы ад хаты да хаты: łado (m)oj, lado le, lȃdo, lȃdole — прыпеў у народнай песні, балг. лада ’другая дачка ў сям’і, што (у вясельнай цырымоніі) ідзе за вадой, з якой пасля варожачы дастае пярсцёнак’. Прасл. lada звязана з ladъ > лад (гл.) асноўным значэннем ’адпаведны, роўны, згодны’ (Крэчмер, Glotta, 30, 91–92; Фасмер, 2, 447; Слаўскі, 4, 420–421). Нельга згадзіцца з Махэкам₂ (317), які ўслед за Полакам (LF, 70, 27) адносіць слова да ліку чарнаморскіх, малаазіяцкіх. Выпадковае падабенстваз авар. tladi, λadi ’жанчына’ (Лідэн, KZ, 56, 223; Трубяцкой, BSL, 23, 199–200); Будзімір (RJAZU, 309, 97) звязвае прасл. lada са ст.-грэч. Λήτα, Λητώ, лац. Latōna, этрус. Voltumnus і інш. — усе з і.-е. *veldh‑ ’валодаць, панаваць’ > *vlāhā. Міклашыч (159) лексему lada звязвае з такімі, як чэш. láska ’каханне’, ladný, слав. lagoda, лац. Latōna, лік. lada ’пані’. Самая новая этымалогія ў Трубачова (История терм., 99–101) — з і.-е. *al‑ ’расці’, *al‑dho‑s ’які вырас’. Гл. таксама этымалогію да лада: Menges, Oriens, IX, 1956, 86–94.

Ла́да2 ’прыгатаванне’ (КЭС, лаг.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад ладзіць ’рыхтаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лікава́нне ’баляванне, банкет’, ’радасць, весялосць’ (Нас.), лікава́ць ’праяўляць вышэйшую ступень радасці з выпадку выдатнай падзеі’ (ТСБМ), укр. ликувати ’тс’, лик ’натоўп, сход’, рус. ликовать, ст.-рус. ликовати ’тс’, ’вадзіць карагоды, спяваць’, ’спяваючы ўслаўляць’, ст.-слав. ликъ ’хор, натоўп’, балг. лик ’хор’. Да прасл. likъ, якое (паводле Фасмера, 2, 495) было запазычана з гоц. laiks ’танец’, laikan ’скакаць’, ст.-ісл. leikr ’гульня’, — яны з’яўляюцца роднаснымі да літ. láigyti ’насіцца’, ст.-інд. rḗjate ’скача, трасецца’, н.-перс. ālēχtan ’скакаць, брыкацца’, ст.-грэч. λιγαίνω ’моцна ўсхваляю, спяваю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раўці ’рыкаць’; ’моцна гаварыць, спяваць, крычаць’, ’моцна ўголас плакаць’ (ТСБМ, Ян., Сл. ПЗБ), роўці́ ’тс’ (Мат.), рэ́ўці ’тс’ (Нас., Стан., Ян., Мат. Гом.), рэўці́ ’тс’ (ТС), раўсці́ (Сл. ПЗБ, Стан.). Параўн. укр. ревти́ ’тс’. Прасл. *reuti, у большасці славянскіх моў інфінітыў выраўнены па асабовых формах *revǫ, *revetь, параўн. рус. реве́ть, серб.-харв. рѐвати, славац. revať ’тс’. Роднасныя ст.-інд. rávati, rā́uti, ruvati ’раве, крычыць’, грэч. ὠ‑ρῡ́αι ’раву’, с.-н.-ням. rüien ’раўці’ (Фасмер, 3, 456; Глухак, 526; БЕР, 6, 196). Гл. русць, русці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)