Пэ́рхаль ’мядовая раса’ (астрав., ЛА, 1), пэрхель ’падзь’ (астрав., Сл. ПЗБ). Відаць, звязана з перхаць ’кашляць’ (карэліц., Жыв. НС), што ўзыходзіць да імітатыўнага Трухай, гл. пырхаць, пу́рхаць, перхаць і пад., параўн. польск. pierzch ’луска, пыл’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адтрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; пр. адтрос, ‑трасла, ‑трасло; зак., што.

1. Моцна ўстрэсваючы што‑н., выдаліць (пыл, гразь і інш.).

2. Пашкодзіць трасеннем. Адтрэсці сабе ўсё нутро па дрогкай дарозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прэй ’пырнік’ (слонім., Сл. ПЗБ). Няясна. Параўн. рус. пырей, укр. пирей, пирій ’тс’, адсюль, магчыма, прэй з рэдукцыяй першага галоснага, хутчэй за ўсё, у < ы пасля губных, параўн. усх.-палес. пулпыл’, пуріна ’сцябло пырніку’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асадзі́ць², асаджу́, аса́дзіш, аса́дзіць; аса́джаны; зак.

1. каго-што. Спыніць, прымусіць падацца назад.

А. каня.

2. што. Прымусіць апасці, апусціцца ўніз.

Дождж асадзіў пыл на дарозе.

3. перан., каго-што. Даць адпор каму-н., прымусіць змоўкнуць, змяніць тон, абарваць (разм.).

4. разм. Зваліць ударам.

Асадзі назад! — прыпыніся, дай прайсці; прэч (як патрабаванне пазбавіцца ад каго- ці чаго-н.).

|| незак. аса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зме́сці, змяту́, змяце́ш, змяце́; змяцём, змецяце́, змяту́ць; змёў, змяла́, -ло́; змяці́; зме́цены; зак., што.

1. Метучы, зняць, сцерці, скінуць з паверхні чаго-н.

З. пыл з лавы.

З. усё на сваім шляху.

З. з твару зямлі каго-, што-н. (перан.: знішчыць).

2. Метучы, згрэбці ў адно месца, у кучу.

З. смецце ў куток.

|| незак. змята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. змята́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмы́ць, -мы́ю, -мы́еш, -мы́е; -мы́ты; зак., каго-што.

1. Змыць пыл, бруд, зрабіць чыстым.

А. ногі.

А. дзіця.

2. Памыць бялізну ўсім, многім.

А. сям’ю.

3. перан. Адзначыць якую-н. падзею выпіўкай (разм.).

А. новую кватэру.

А. прэмію.

|| незак. абмыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. абмы́цца, -мы́юся, -мы́ешся, -мы́ецца (да 1 знач.); незак. абмыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1 знач.).

|| наз. абмыва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страсяну́ць, -сяну́, -сяне́ш, -сяне́; -сянём, -сеняце́, -сяну́ць; -сяні́; -сяну́ты; зак.

1. каго-што і чым. Рэзкім, парывістым рухам скалануць.

С. галіну грушы.

С. чупрынай.

2. што. Трасучы, ачысціць ад чаго-н.

С. з плашча пыл.

3. каго-што. Пры яздзе па няроўнай дарозе падкінуць, трасянуць (безас.).

Пры павароце машыну моцна страсянула.

4. перан., што. Парушыць цішыню, спакой.

Моцны крык страсянуў цішыню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падчысту́ю, прысл.

Разм. Поўнасцю, усё без астатку. [Мацвей:] — На два сталы жывучы, грошай не збярэш. Усё ў пыл ідзе. Падчыстую. Лобан. [Пазняк:] — Навошта гэта вы лес падчыстую нішчыце? Агаляеце зямлю. Тут жа пяскі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скругле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Патаўсцець, паправіцца; набыць круглявую форму. На выгодзе жывучы,.. [Сыс] паправіўся і скруглеў. Вітка. Таму й Сычыха сытая, Скруглела, як пірог. Сукепкай аксамітавай змятае пыл з дарог! Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імпэ́т, -ту м.

1. поры́в;

стры́мліваць і. ве́тру — сде́рживать поры́в ве́тра;

2. поры́вистость ж., стреми́тельность ж.;

3. перен. поры́в; пыл, пы́лкость ж.;

і. да пра́цы — поры́в к труду́;

любо́ўны і. — любо́вный пыл;

4. обл., см. і́мпат;

уду́шлівы імпэ́т ацэто́ну — уду́шливый за́пах ацето́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)