камандзі́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які маё адносіны да камандзіра, належыць яму. Камандзірскі загад. Камандзірскі вопыт. // Такі, як у камандзіра, уласцівы камандзіру. Камандзірскі голас. □ — Нарэшце ты бачыш, што гэта вельмі прыгожы чалавек: постаць стройная і высокая, паходка камандзірская. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Го́жы ’прыдатны’, ’прыгожы’, ’варты’ (БРС, Касп., Нас.). Усх.-слав. слова (параўн. рус. го́жий ’тс’, укр. го́жий ’тс’). Агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 190 (праформа *godjьjь; вытворнае ад дзеяслова *goditi; параўн. гадзіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фотака́ртка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Картка з фатаграфічным здымкам каго‑, чаго‑н.; фатаграфічная картка. На сценах, у рамках, віселі фотакарткі. Гамолка. На фотакартцы быў мост — вялікі, прыгожы, з фігурамі на шырокіх каменных парэнчах. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыўкра́сныпрыгожы’ (Караткевіч), прывукра́сны ’тс’ (рагач., Мат. Гом.). Рус. смал. привукра́сить ’упрыгожыць’, пск. преукрасе́я ’прыгажуня’. Лічыцца вытворным ад дзеяслова, запазычанага з рус. приукра́сить ’упрыгожыць’ (Пацюпа, Гармонія, 25). Інакш Карскі (2–3, 51), які ў адносінах да дыял. прыўкрасны (привкрасный) (себеж., Мат.) дапускае трансфармацыю ст.-бел. пре‑ ў при‑ (гл. пры‑) па фанетычных прычынах ці па аналогіі, параўн. ст.-слав. прѣоукрасити ’ўпрыгожыць’ прыоукрасити: оукрасивъ сѧ ’ўпрыгожыўся’, гл. таксама ўкрасіў: хлапец няўвошта ўкрасіў (“Энеіда навыварат”). Магчыма, таксама кантамінацыя прыго́жы і *украсны (дзеепрыметнік ад украсіць, гл.), падрабязна гл. Цыхун, Супр. чыт., III, 130–131.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэпскі ’лоўкі, моцны’ (Сцяшк.), ’харошы, пахвальны’ (Нас.), ’ладны’ (карэліц., З нар. сл.; стаўб., Жыв. сл.), ’ніштаваты’ (карэліц., Нар. словатв.), лэпска ’добра’ (Нас. Сб.). Запазычана з польск. łebski і łepski ’разумны, спрытны’, ’ладны, велікаваты’, ’прыгожы’, ’недарагі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

анса́мбль, ‑я, м.

1. Мастацкая зладжанасць у якім‑н. выкананні (харэаграфічным, музычным). Новы выканаўца ўносіў у спектакль свае адценні, і трэба было, каб яны гарманічна ўліліся ў агульны ансамбль спектакля. «Полымя». // Стройнае адзінства частак чаго‑н. цэлага. Архітэктурны ансамбль. Гарадскі ансамбль. □ Злучаныя паміж сабою крылы будынка ўтвараюць прыгожы ансамбль вакол двара. «Маладосць».

2. Група артыстаў, якія выступаюць разам і складаюць адзіны мастацкі калектыў. Ансамбль песні і танца. □ Пасля лекцыі выступаў калгасны ансамбль, а затым пачаліся агульныя танцы. Дуброўскі.

3. Музычны твор для некалькіх музыкантаў ці спевакоў. Дуэт цымбалаў — прыгожы ансамбль. «Маладосць».

[Фр. ensemble — разам.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгажу́н, ‑а, м.

1. Прыгожы мужчына. Невядома адкуль прыблукаў у нашу вёску Сашка Трой. Чорны, як смоль, прыгажун і весяльчак. Пянкрат. [Сатараў] выдатнік вучобы і паэт, жыццярадасны і дасціпны прыгажун, высокі і тонкі, як чарацінка. Лось.

2. Аб кім‑, чым‑н. прыгожым. Па падаконніку апынуўся чырвоны, як полымя, прыгажун-певень. Шамякін. Стаенны прыгажун захроп, шырока растапырыўшы ноздры, павёў вушамі і пачаў грабці нагою зямлю. Кулакоўскі. Стаіць такі прыгажун [паравоз] ля дэпо, калёсы высокія, чырвоныя, не раўнуючы, як ногі ў бусла балотнага. Лынькоў.

•••

Пісаны прыгажун — вельмі прыгожы, такі, як на малюнку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

такі́¹, -а́я, -о́е, займ.

1. указ. Менавіта гэты, падобны да гэтага або да таго, пра які гаварылася раней ці гаворыцца далей.

Такая цёплая зіма ў нас упершыню.

Т. падручнік нам і патрэбны.

2. азнач. Ужыв. для ўзмацнення ступені якасці, уласцівасці.

Ён т. прыгожы.

Т. звонкі голас.

3. у знач. наз. тако́е, -о́га, н. Нешта, што звяртае на сябе ўвагу: смешнае, незвычайнае, страшнае і пад.

Што я такое сказаў?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пласты́чны, -ая, -ае.

1. гл. пластыка.

2. Здольны пад ціскам мяняць форму; не ломкі, плаўкі.

Пластычныя масы (матэрыялы, атрыманыя з прыродных або штучных злучэнняў — палімераў, якія фармуюцца пры награванні і пад ціскам і захоўваюць нададзеную форму).

3. Які мае адносіны да хірургічнай перасадкі скуры і бліжэйшых падскурных тканак.

Пластычная аперацыя.

4. Прыгожы гарманічнасцю сваіх форм і рухаў, плаўны.

П. танец.

|| наз. пласты́чнасць, -і, ж. (да 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пярэ́сціна, ‑ы, ж.

Разм. Вялікая пляма другога колеру на шэрсці жывёлы, пер’і птушак. На плоце, што адгароджваў гэты двор ад вуліцы, стаяў на моцных шышкаватых нагах прыгожы і магутны певень — шыза-чырвоны, з доўгімі залацістымі пярэсцінамі на шыі. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)